заснавальнік Рыма і першы рымскі цар [753—716 да н.э.]. Паводле стараж.-рым. падання Р. і яго брат-блізня Рэм былі сынамі весталкі Рэі Сільвіі і бога вайны Марса. Кінутых паводле загаду дзядзькі Рэі Амулія ў р. Тыбр братоў-немаўлят рака вынесла на бераг. Ваўчыца выкарміла іх сваім малаком (Капіталійская ваўчыца), пасля братоў знайшоў пастух Фаўстул, які разам з жонкай выхаваў іх. Р. і Рэм вярнулі свайму дзеду Нумітару царскую ўладу над Альба-Лонгай, несправядліва захопленай Амуліем, а на месцы свайго выратавання заснавалі горад. Падчас сваркі Р. забіў Рэма і стаў адзіным уладаром горада, які атрымаў яго імя. Ва ўяўленнях нашчадкаў Р. быў ініцыятарам выкрадання сабінянак, заснавання рым. сената, курый, арганізацыі войска, падзелу грамадзян на патрыцыяў і плебеяў. Пасля смерці Р. абагаўлёны, пазней атаясамліваўся з богам Квірынам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОСЬ,
жылы гарадок, узведзены для ваеннаслужачых у г.п. Рось Ваўкавыскага р-на Гродзенскай вобл. Пабудаваны ў 1992—97 (арх. Г.І.Белікаў, У.М.Еўдакімаў, В.К.Карунас, Ю.М.Малевіч, А.І.Нічкасаў, А.С.Пархута, У.Б.Праабражэнскі, У.М.Тарноўскі; Дзярж. прэмія Беларусі 1998). Разлічаны на 3,5 тыс. жыхароў. Пры стварэнні гарадка ўпершыню на Беларусі выкарыстаны прыём фарміравання пешаходнай вуліцы, якая ўключае ўсе неабходныя для жыхароў зоны сац. абслугоўвання: выхавання, адукацыі, аздараўлення, адпачынку, гандл., быт. і мед. паслуг. У цэнтр.ч. размешчаны грамадска-адукац. цэнтр, вакол яго — пешаходныя алеі, на якія раскрыты паўзамкнёныя дворыкі 2—3-павярховых жылых дамоў, злучаныя паміж сабой анфіладай. Побач з цэнтр. уваходам пастаўлены гандл. будынкі. Месцы для аўтатранспарту і стаянак размяшчаюцца па знешнім перыметры гарадка. Каля жылога гарадка пабудаваны бальнічны комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАПРЫСТАСАВА́ЛЬНЫ РО́БАТ,
адаптыўны робат, від робатаў, здольных актыўна і мэтанакіравана ўзаемадзейнічаць са знешнім асяроддзем у розных абставінах. Маюць тэхн. сродкі рэагавання на фактары неакрэсленасці абставін, якія дазваляюць прыстасоўваць да іх свае дзеянні пры выкананні пэўнай работы.
Сістэма кіравання С.р. мае дадатковы контур сігналаў інфармацыі з датчыкамі, адчувальнымі да ўласцівасцей знешняга асяроддзя, якія змяняюцца ў працэсе работы ці папярэдне не зададзены. Сігналы ад датчыкаў паступаюць у сістэму кіравання робата для аўтам. змен праграмы яго дзеянняў. Магчымасць аператыўнай пераналадкі кіравальных праграм дазваляе С.р. вырашаць большасць задач, недасягальных жорсткапраграмаваным робатам. Напр., калі прамысловы робат павінен узяць дэталь, якая ляжыць не ў зададзеным месцы, ён удакладняе сапраўднае яе месцазнаходжанне і вызначае свае дзеянні, а пры жорсткай праграме дзеянняў робат не зможа яе ўзяць. Большасць распрацовак С.р., у т. л. прамысловых, вядзецца з н.-д. мэтамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЫЦХАВЕ́ЛІ,
сабор у г.Мцхета, помнік сярэдневяковай архітэктуры Грузіі. Пабудаваны ў 1010—29 (арх. Арсукісдзе; аднаўляўся ў пач. 15 і 17 ст.) на месцы першай у Грузіі хрысц. царквы 4 ст. Грандыёзны крыжова-купальны, выцягнуты па падоўжанай восі будынак. Зах. частка падзелена на 3 нефы, над ёй — хоры. Купал утрымліваюць 4 свабодна пастаўленыя слупы. Гармоніі арх. аб’ёмаў падначалены ўрачысты рытм аркатур (на фасадзе, барабане купала) з тонкай, па-майстэрску выкананай арнаментальнай разьбой і рэльефамі. У інтэр’еры захаваліся фрагменты размалёвак 16—17 ст. Пад вял. аркай легендарны 4-гранны слуп «светыцхавелі» (жыватворчы), які даў назву храму. Перад алтаром размешчаны магілы груз. цароў. У ансамблі сабора таксама вароты каталікоса Мелхіседэка 11 ст. і агароджа 18 ст. Сабор С. ўключаны ЮНЕ́СКА у спіс Сусветнай спадчыны. Іл.гл. да арт.Грузія.
дахрысціянскія культавыя збудаванні, месцы маленняў і ахвярапрынашэнняў усх. славян і суседніх народаў. Былі С. родавыя, племянныя і для некалькіх суседніх плямён. Найчасцей прысвячаліся Перуну, на іх устанаўлівалі ідалаў. Размяшчаліся на ўзвышшах, астравах і мысах сярод балот, на берагах азёр і рэк, зрэдку насыпаліся штучна. Месцам С. былі таксама камяні-следавікі, культавыя ўзгоркі і крыніцы; ушаноўваліся свяшчэнныя дрэвы (асабліва дуб як дрэва Перуна) і гаі. На Беларусі найб. канцэнтрацыя С. нагадваецца ў паласе гал.Еўрап. водападзелу. Пасля прыняцця хрысціянства многія С. былі прыстасаваны для патрэб царквы і набылі функцыі прошчаў, у сувязі з чым частка іх у рэліктавай форме захавалася да 20 ст.
Літ.:
Рыбаков Б.А. Язычество Древней Руси. М., 1987;
Яго ж. Язычество древних славян. М., 1981;
Седов В.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. М., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гарцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак.
1. Па-маладзецку ездзіць верхам, красуючыся спрытнай пасадкай. Па вуліцах усюды гарцавалі — красаваліся на конях хвацкія камбрыгі і начштабы са сваімі «світамі», разведчыкі, сувязныя.Мележ.// Гулліва бегчы або тупаць, падскокваць на месцы (пра каня). Гарцавалі пародзістыя.. коні, фыркалі, грызлі цуглі, камякамі падала пена.Гурскі.
2.Разм. Бегаць, скакаць. Цыбаты падлетак, падскокваючы і выбрыкваючы, гарцаваў па тратуары.Самуйлёнак.
[Польск. harcovac з венг.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адта́ць, адтане; зак.
Выйсці з замарожанага стану; вызваліцца ад лёду, снегу пад уздзеяннем цяпла. [Несцер:] — Вось крыху адтане зямля — прынясу з дому шчэпы і пасаджу на гэтым месцы.Кулакоўскі.Праз ноч зямля адтала, зрабілася мяккай.Якімовіч.//перан. Памякчэць, падабраць, пазбыцца суровасці. Сама Волька, заўважаючы ў сабе.. змену, не магла не дзівіцца, як яе жаночае сэрца адтала, сагрэлася і само пачало грэць.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адцвісці́, ‑цвіце; зак.
Закончыць, пакінуць цвісці. Растрэслі адзенне лясы, Даўно адцвілі верасы і травы павялі.Колас.Кветкі адцвілі, на іх месцы з’явіліся маленькія агурочкі.Бяганская.//перан. Адкрасаваць (пра маладосць, жыццё і пад.). Як шчасліва, сонечна адцвілі гэтыя апошнія гады. Пяць год таму назад сышліся.. [Ірына і Ігнась], пажаніліся.Лынькоў.Так... Здараецца ў окыцці — Што ты сядзеш будзеш баяць. Дні паспелі адцвісці, А надзеі зацвітаюць.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ава́рыя, ‑і, ж.
Пашкоджанне якога‑н. механізма, машыны і пад. у час дзеяння, руху. Для папярэджання аварый суднаў небяспечныя месцы абслугоўваюцца гукавой сігналізацыяй. □ Здарылася аварыя, дык без яго, галоўнага механіка, нічога там зрабіць не могуць.Сабаленка.//перан.Разм. Няўдача, нечаканае парушэнне чаго‑н. у ходзе якой‑н. справы; няшчасце. — Ну, якая ў цябе аварыя? — прысеўшы за стол, са здзіўленнем запытаўся Кругляк.Грамовіч.
[Іт. avaria.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змяшча́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1.Незак.да змясціцца.
2.(1і2ас.неўжыв.). Знаходзіцца ў якім‑н. месцы (аб установе, арганізацыі і пад.). Майстэрня змяшчалася ў вялізным неатынкаваным доме.Асіпенка.
3.(1і2ас.неўжыв.). Утрымлівацца ў чым‑н., уваходзіць у склад чаго‑н. У 100 літрах паветра змяшчаецца каля 21 літра кіслароду.
4.Зал.да змяшчаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)