ШАБЕ́КА Васа Фёдараўна (н. 3.9.1916, г. Магілёў),

бел. вучоны ў галіне меліярацыі. Д-р тэхн. н. (1968), праф. (1969). Засл. меліяратар Беларусі (1968). Скончыла БПІ (1940). З 1944 у Белпрампраекце. У 1946—98 у Бел. НДІ меліярацыі і лугаводства (у 1953—86 заг. аддзела, лабараторыі). Навук. працы па праблемах рэгулявання воднага рэжыму, рацыянальнага выкарыстання водных рэсурсаў, удасканальвання асушальнаўвільгатняльных сістэм пры меліярацыі зямель.

Тв.:

Изменение микроклимата под влиянием мелиорации болот. Мн., 1977;

Влияние осушительных мелиораций на водный режим территорий. Мн., 1983;

Водохозяйственные расчеты при мелиорации переувлажненных земель. Мн., 2000.

т. 17, с. 353

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ША́ЛІ (Schally) Эндру Віктар (н. 30.11.1926, Вільня),

амерыканскі вучоны ў галіне біяхіміі. Скончыў Лонданскі ун-т (1950) і ун-т Мак-Гіла (1955, Канада). З 1950 у Лонданскім Нац. ін-це мед. даследаванняў. З 1957 ва ун-це Бейлара (г. Х’юстан, ЗША). З 1962 у шпіталі Адміністрацыі ветэранаў (г. Новы Арлеан, ЗША), з 1967 праф. Новаарлеанскага ун-та. Навук. працы па выяўленні і вывучэнні хім. будовы, біял. актыўнасці, сінтэзе і выкарыстанні ў клініцы гіпаталамічных рылізінг-гармонаў. Нобелеўская прэмія 1977 (з Р.Ш.Л.Гіймэнам.і Р.С.Ялаў).

В.​Ф.​Ермакоў.

Э.В.Шалі.

т. 17, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАЛЫ́ГА Мікалай Уладзіміравіч (н. 14.11.1950, в. Краснае Ушацкага р-на Віцебскай вобл.),

бел. вучоны ў галіне малекулярнай біяфізікі і біяхіміі. Д-р біял. н. (2001). Скончыў Віцебскі пед. ін-т (1973). З 1976 у Ін-це фотабіялогіі Нац. АН Беларусі (з 2002 заг. лабараторыі). Навук. працы па рэгуляцыі біясінтэзу тэтрапіролаў, фотадынамічных працэсах, акісляльным стрэсе і антыаксідантных сістэмах.

Тв.:

Фотобиология и мембранная биофизика. Мн., 1999 (у сааўт.);

Идентификация форм порфириновых предшественников хлорофилла и их физиологического действия в зеленых проростках ячменя // Физиология растений. 1999. Т. 46, № 5.

С.​С.​Мельнікаў.

т. 17, с. 364

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШАПЕ́ЛІН Алег Паўлавіч (н. 12.8.1929, г. Раднікі Іванаўскай вобл., Расія),

расійскі і бел. вучоны ў галіне гігіены, фізіялогіі працы і прафпаталогіі. Д-р мед. н. (1972), праф. (1973). Скончыў Ленінградскі сан.-гігіенічны мед. ін-т (1953). З 1962 ва Уладзівастоцкім мед. ін-це, Далёкаўсходнім філіяле НДІ працы. З 1978 у Віцебскім мед. ун-це (у 1978—98 заг. кафедры). Навук. працы па фізіёлага-гігіенічнай ацэнцы шумоў, гігіене працы ў прам-сці, навучальна-метадалагічных праблемах мед. адукацыі.

Тв.:

Гигиена труда в судоремонтной промышленности М., 1979;

Урбанизация и здоровье. М., 1991.

т. 17, с. 372

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШВЕД Іван Адамавіч (н. 5.2.1938, в. Драгабыль Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),

бел. вучоны ў галіне мед. марфалогіі і фізіялогіі. Д-р мед. н. (1989), праф. (1997). Скончыў Мінскі мед. ін-т (1966), дзе і працаваў з 1969. З 1975 у Бел. мед. акадэміі паслядыпломнай адукацыі. Навук. працы па агульнай і дзіцячай паталогіі, тэраталогіі, па праблемах падрыхтоўкі кадраў вышэйшай кваліфікацыі.

Тв.:

Пороки развития опорно-двигательного аппарата (разам з А.​У.​Руцкім) // Тератология человека. 2 изд. М., 1991;

Болезни плода, новорожденного и ребенка. 2 изд. Мн., 1996 (у сааўт.).

т. 17, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШУ́ІН Канстанцін Аляксандравіч (4.11.1913, с. Барысаўскае Яраслаўскай вобл., Расія — 13.6.1991),

бел. вучоны ў галіне агародніцтва. Д-р с.-г. н., праф. (1964). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя Ціміразева (1940). Працаваў у Бурацкім с.-г. ін-це. З 1961 заг. кафедры агародніцтва БСГА. Навук. працы па агратэхніцы і арашэнні агароднінных культур, вырошчванні агародніны ў ахаваным грунце.

Тв.:

Овощные культуры. Мн., 1974;

Производство овощей в Нечерноземье. Л., 1982 (разам з І.​Ц.​Дударавым, П.​С.​Міранцовым);

70 видов овощей на огороде. 2 изд. Мн., 1985;

Овощеводство. Мн., 1987.

т. 17, с. 481

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ШУЛЁЎ Генадзь Сяргеевіч (н. 1.7.1933, г. Струніна Уладзімірскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Канд. тэхн. н. (1965), праф. (1992). Скончыў Калінінградскі тэхнал. ін-т рыбнай прам-сці і гаспадаркі (1960). У 1977—97 у Гомельскім політэхн. ін-це (у 1979—95 заг. кафедры). Навук. працы па стварэнні, даследаванні і ўкараненні ў вытв-сць высокаэфектыўных і канкурэнтаздольных магнітаэлектрычных спосабаў апрацоўкі, умацавання і аднаўлення дэталей машын і механізмаў.

Тв.:

Чистовая обработка деталей в магнитном поле ферромагнитными порошками. Мн., 1967 (разам з Я.​Р.​Канавалавым).

т. 17, с. 483

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Ю́НЬЕЎ Георгій Сямёнавіч (5.5.1898, С.-Пецярбург — 1991),

бел. вучоны ў галіне фізіялогіі чалавека і жывёл. Д-р біял. н. (1949), праф. (1951). Скончыў Казанскі ун-т (1929). У 1931—47 заг. лабараторыі Ін-та фізіялогіі АН СССР. У 1950—54, 1957—70 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні працэсаў узбуджэння ў ц. н. с., умоўных мігальных рэфлексаў у залежнасці ад віду раздражнення, перадачы нерв. імпульсу ў нервова-мышачных прэпаратах, фібрыляцыі і дэфібрыляцыі сэрца.

Тв.:

Скорость распространения возбуждения в центральной нервной системе. Мн., 1963.

т. 18, кн. 1, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЮПА́ТАЎ Стафан Іванавіч (15.8.1927, в. Іванава Бешанковіцкага р-на Віцебскай вобл. —24.3.1993),

бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-р мед. н. (1968), праф. (1970). Скончыў Віцебскі мед. ін-т (1957). З 1967 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1968 заг. кафедры). Працы па пытаннях патагенезу і хірург. лячэнні язвавай хваробы стрававода, страўніка, дванаццаціперснай кішкі, жоўцевых шляхоў і печані.

Тв.:

Хирургическая анатомия внепеченочных желчных путей // Клиническая хирургия. 1967. № 9;

О взаимоотношениях желчных ходов с лимфатическими сосудами печени // Материалы VII науч. сес. Гродн. гос. мед. ин-та. Мн., 1968.

т. 18, кн. 1, с. 211

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЯЗУ́БЧЫК Ганна Андрэеўна (1.12.1904, в. Лядцо Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 2.12.1975),

бел. вучоны ў галіне с.-г. мікрабіялогіі. Д-р с.-г. н. (1962). Скончыла БСГА (1930). З 1935 у Ін-це біял. навук АН Беларусі (у 1939—41 дырэктар). З 1945 у Бел. НДІ земляробства АН Беларусі. У 1969—74 у Бел. НДІ глебазнаўства і аграхіміі. Навук. працы па глебавай мікрабіялогіі.

Тв.:

Мікраарганізмы ў сельскай гаспадарцы. Мн., 1957;

Полезные микроорганизмы в сельском хозяйстве. Мн., 1972 (разам з В.​М.​Чаканавай).

т. 18, кн. 1, с. 246

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)