C5H5N5, арганічнае злучэнне, адна з пурынавых асноў. Белы дробнакрышталічны парашок без паху, вострасалёнага смаку. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра — у к-тах і шчолачах; здольны да моцнага паглынання ў ультрафіялетавай вобласці спектра. Ёсць ва ўсіх жывых раслінных і жывёльных клетках у складзе адэназіну, адэназінфосфарных кіслот, нуклеінавых кіслот, а таксама некаторых ферментаў. У арганізме акісляецца ў мачавую к-ту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗАНА́ЛЬНАЯ РАСЛІ́ННАСЦЬ,
прыродная расліннасць, якая трапляецца ва ўсіх зонах як уключэнне ў занальную расліннасць на нехарактэрных для яе месцах росту. Найб. рэзка ўздзеянне азанальных фактараў праяўляецца ў гарах, на лугах у поймах рэк паўпустынь і пустынь. На Беларусі азанальная расліннасць трапляецца на заліўных лугах, часткова ў вадаёмах і інш. мясцінах. Тэрмін «азанальная расліннасць» увёў польскі біёлаг Ю.Пачоскі (1915). Гл. таксама Інтразанальная расліннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТУРЫ́ЙСКІ ВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН,
найбуйнейшы ў Іспаніі, на Пд і ў цэнтры правінцыі Аўеда. Пл. каля 3 тыс.км². Адклады вугляноснага карбону. Запасы каменнага вугалю 1215 млн.т. Гал. радовішчы: Цэнтральнае, Тэверга, Хіхон. Прамысл. распрацоўка з сярэдзіны 19 ст. Вуглі ўсіх марак — ад антрацытаў да блізкіх да бурых. Цеплыня згарання 28—34,7 МДж/кг. Вуглі выкарыстоўваюцца ў металургіі як энергет. сыравіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІСЕКТРЫ́СА (ад бі... + лац. seco рассякаю) вугла, прамая, што праходзіць праз вяршыню вугла і дзеліць яго папалам. Усе пункты бісектрысы роўнааддаленыя ад бакоў вугла. Бісектрыса трохвугольніка — адрэзак бісектрысы аднаго з вуглоў гэтага трохвугольніка паміж яго вяршыняй і процілеглай стараной, якую ён дзеліць на адрэзкі, прапарцыянальныя бакавым старанам. Бісектрысы ўсіх вуглоў трохвугольніка перасякаюцца ў адным пункце — цэнтры ўпісанай акружнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРНАЯ ПЕЧ,
печ, рабочая прастора якой мае форму камеры. Прызначана для награвання або тэрмічнай апрацоўкі метал. загатовак і дэталей, шкляных вырабаў, абпальвання керамічных і эмаліраваных вырабаў і інш. Працуе з перыяд. загрузкай вырабаў і аднолькавай т-рай ва ўсіх пунктах рабочай прасторы. Будуецца ў выглядзе каўпаковай печы, награвальнага калодзежа, печы з высоўным подам і інш. Выкарыстоўвае вадкае, цвёрдае і газападобнае паліва, эл. нагрэў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМО́РА 1) гаспадарчая пабудова або памяшканне для захоўвання збожжа, прадуктаў харчавання; сховішча найб. каштоўнай маёмасці.
2) У ВКЛ і Рэчы Паспалітай у канцы 15—18 ст. — мытня, дом, дзе ацэньваўся тавар, які правозілі купцы і інш. гандляры, і спаганялася мыта. К. ставілі на ўсіхгал. гандлёвых шляхах, а іх аддзяленні (прыкаморкі) — на другарадных дарогах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́ЛЫ МІЖНАРО́ДНЫЯ (у міжнар. праве),
штучныя марскія шляхі, якія звязваюць марскія прасторы і выкарыстоўваюцца для міжнар. суднаходства. Знаходзяцца пад суверэнітэтам той дзяржавы, на тэрыторыі якой размешчаны. Рэжым плавання праз К.м. рэгулюецца міжнар. пагадненнямі (напр., Панамскі, Суэцкі каналы) або толькі ўнутр. правам тэр. суверэна (Кільскі канал). Аднак ва ўсіх выпадках прававы рэжым канала, які прызнаны ў якасці міжнароднага, павінен улічваць інтарэсы міжнар. суднаходства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЭПСІ́НЫ (ад грэч. kathepsō ператраўляю),
пратэалітычныя ферменты з групы эндапептыдаз. Знаходзяцца ў лізасомах клетак жывёл, ажыццяўляюць унутрыклетачнае ператраўленне бялкоў. Маюць шырокую спецыфічнасць, оптымум актыўнасці — пры слабакіслым значэнні pH. Ёсць амаль ва ўсіх тканках цела, удзельнічаюць у працэсах распаду (катабалізму). Ва ўмовах нармальнай жыццядзейнасці распад бялкоў кампенсуецца іх сінтэзам. Пры гібелі ці пашкоджанні клетак К. выходзяць з лізасом і выклікаюць самаператраўленне тканак (аўтоліз).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛЬЦАалгебраічнае,
сукупнасць (непустое мноства) элементаў, для якіх вызначаны аперацыі складання (адымання) і множання са звычайнымі ўласцівасцямі аперацый над лікамі; адно з асн. паняццяў алгебры. Напр., К. ўтвараюць сукупнасці ўсіх цэлых лікаў, лікаў, кратных зададзенаму, камплексных лікаў, паліномаў ад адной ці некалькіх пераменных з рацыянальнымі, сапраўднымі або камплекснымі каэфіцыентамі, вектараў у 3-мернай прасторы (адносна звычайнага складання і вектарнага множання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІЛЁЎСКІ ЗАВО́Д ВЕНТЫЛЯЦЫ́ЙНЫХ ЗАГАТО́ВАК.
Пабудаваны ў 1976 у Магілёве. Складаецца з 2 асн. цэхаў: па вырабе сістэм вентыляцыі і цэха металаканструкцый вентылятараў і вентыляцыйных вырабаў. Мае таксама ўчасткі па вырабе тавараў нар. ўжытку і паслуг насельніцтву. Асн. прадукцыя (1999): паветраводы і фасонныя часткі да іх, цэнтрабежныя і восевыя вентылятары, паветраразмеркавальнікі, шумаглушыцелі, прыточныя камеры і агрэгаты, заслонкі, клапаны ўсіх тыпаў, коміны і інш.