1. Прагна з’есці (у вялікай колькасці). [Алесь Чыгунок:] — Як зарэжаш, стары, цялушку, ды струбіш адзін, як той Шчукар, — ламаніна, канешне, будзе!..Брыль.
2. Патраціць, перавесці ўсё або вельмі многа. Дапытліва зірнула [Клейна] на бацьку: — Спадзяюся, не паскупіўся ты на гарэлку для людзей. — Не паскупіўся. — Ну-ну. Тады ўжо як струбіш багацце — прыходзь да мяне.Караткевіч.
3. Змарнаваць, патраціць (пра час). Дарэмна дзень струбіў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уні́зіць, уніжу, унізіш, унізіць; зак., каго.
Паставіць каго‑н. у прыніжанае становішча; зняважыць. — А ты, брат, мяне ўнізіў... Вазьмі грошы!.. — зароў .. [Чаркашын] раптам, на ўвесь лес, аж адгалоскі пайшлі.Пташнікаў.[Юрка] спытаўся яшчэ раз і зразумеў: яго чуюць, але маўчаць, бо хочуць унізіць і за нешта адпомсціць.Карпаў.[Генерал:] — Не хвалюйцеся! Вось я.. якраз і хацеў сказаць. Лена Азаронак асталася Ленай Азаронак! Нішто не ўнізіла яе!Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усяго́, прысл.
1. Разам, наогул. Усяго зарабілі 50 рублёў.
2.узнач.узмацняльнайчасціцы. Толькі. Цягнік спыняецца на гэтай станцыі ўсяго на адну хвіліну.Корбан.Завецца ж спадчына мая Усяго старонкай Роднаю.Купала.[Рыгор:] «Слухай, — кажу, — дружок, падкінь ты мяне ў Пятроўку... Тут і язды ўсяго пятнаццаць кіламетраў»...Ракітны./ У спалучэнні з часціцай «толькі». І адзін рабочы, усяго толькі адзін, паварочвае гэты самы круг з паравозам.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хо́рам, ‑а; мн. хорамы, ‑аў; м.
Вялікі жылы будынак; палац. Князь у хораме жыў, слаўны свету ўсяму, Недаступны і грозны, як хорам.Купала./Жарт. Пра дом, жыллё. [Гаспадыня:] — Дык куды ж я вас пушчу. Бачыце ж, які ў мяне хорам, няма дзе нават сесці, не тое што легчы.Сабаленка./увобразнымужыв.Які прастор! Здалёк стаяць Чатыры сценкі бору, І неяк дзіўна пазіраць На гэты светлы хорам.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цуке́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Рмн. ‑рак; ж.
Салодкі кандытарскі выраб у выглядзе плітачкі, шарыка і пад. Шакаладныя цукеркі. Мятныя цукеркі. □ Сват хадзіў з рэшатам, абдзяляў гасцей цукеркамі і збіраў падарункі маладым.Васілевіч.//перан.Разм. Пра каго‑, што‑н., падобнае на такі выраб; пра нешта саладжавае. [Надзя:] — А хіба вы, Мірон Іванавіч, хацелі б бачыць мяне такой салодкай, як Любка? Тая сапраўды на цукерку ператварылася.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цямно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.
Разм. Тое, што і цемната. [Петрусёва маці:] — Якая пагода нецікавая і цямнота, сырасць...Гартны.[Сымон:] — Я хацеў бы ведаць ноты... Пашкадуй мае цямноты: Навучы, скінь з мяне ночку, Каб і я мог чытаць кнігі І па нотах граць, як пан!Колас.Пры панах у цямноце жыла ты, Галадала і мерзла ў замець. І жыцця майго першую дату Не змагла зберагчы твая памяць.Арочка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
штурхе́ль,
Разм.
1.‑хяля, м. Тое, што і штуршок. — Даволі вёрз, нахаба! — У грудзі даў штурхель.Лужанін.
2.выкл.узнач.вык. Ужываецца паводле знач. дзеясл. штурхаць — штурхнуць і штурхацца. Старая, як купчыха, Старога ў бок штурхель.Барадулін.Пасажыраў сыходзіла нямнога. Гляджу, з апошняга вагона нясмела выйшаў смуглявы чалавек з чамаданам у руцэ, спыніўся і глянуў вакол. Мяне быццам хто штурхель у спіну: «Ён».Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкры́цца
1. (адчыніцца, расхінуцца) sich öffnen; aúfgehen*vi (s); sich áuftun*;
2. (пачаць дзейнасць) begínnen*vi;
тэа́тр адкры́ўся das Theáter ist jetzt geöffnet; das Theáter hat séine Pfórten geöffnet (высок.);
у мяне́ во́чы адкры́ліся die Áugen gíngen mir auf
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абганя́ць
1. (апярэджваць) zuvórkommen*vi (s), voráuseilen vi (s) (D);
я хаце́ў сам гэ́та сказа́ць, але́ ён мяне́ абагна́ў ich wóllte es selbst ságen, aber er ist mir zuvórgekommen;
2.с.-г. häufeln vt;
абганя́ць бу́льбу Kartóffeln (án)häuflen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)