ГЕАМЕТРЫЯ
Даследаванні па геаметрыі на Беларусі пачаліся з 1921 у
У пасляваенны час цэнтрам
З 1969 пад кіраўніцтвам В.І.Вядзернікава пачаліся даследаванні новых раздзелаў дыферэнцыяльнай геаметрыі — аднародных і спластаваных прастор, спецыяльных G-структур на мнагастайнасцях, дыферэнцыяльных падоўжанняў і тэорыі падмнагастайнасцей у аднародных прасторах, геаметрыі аднародных M-прастор. Атрыманы істотныя вынікі ў наступных кірунках: прасторы з сіметрыямі (У.І.Мармазееў, А.Я.Трале, А.С.Фядэнка, У.Л.Штукар), геаметрычныя структуры, групы і алгебры Лі, дыферэнцыяльна-геаметрычныя аспекты тэорыі дыферэнцыяльных ураўненняў (Б.М.Дуброў, Б.Б.Камракоў, Б.П.Камракоў, А.Н.Руды, А.Ц.Уласаў і
Вядуцца даследаванні па тапалогіі. У агульнай тапалогіі вывучаліся H-замкнёныя пашырэнні і экспаненты тапалагічных прастор (Г.А.Кукрак, У.Л.Цімаховіч), крывізны ў метрычных прасторах (У.У.Шлыкаў). Важныя вынікі атрыманы ў алгебраічнай тапалогіі і тапалогіі мнагастайнасцей — перабудове мнагастайнасцей і L-тэорыі (Ю.У.Муранаў), а таксама ў геаметрычнай тапалогіі — характарызацыі прастор Нёбелінга і Менгера і дзеяннях на іх кампактных груп (С.М.Агееў).
Літ.:
Бурстын Ц.Л. Курс дыферэнцыяльнай геаметрыі.
Тутаев Л.К. Линии и поверхности в аффинном трехмерном пространстве.
Ведерников В.И., Ведерников С.В. Геометрия однородных пространств, порожденных морфизмами G-пространств // Проблемы геометрии.
Рябушко А.П. Некоторые центрально-симметрические пространства Эйнштейна // Изв. вузов. Физика. 1964. №1;
Феденко А.С. Пространства с симметриями.
Комраков Б.П. Примитивные действия и проблема Софуса Ли.
Белько И.В. Слоенные группоиды Ли и метод Эресмана в дифференциальной геометрии.
Балащенко В.В. Алгебра канонических аффинорных структур и классы регулярных M-пространств //
Ермолицкий А.А. Римановы многообразия с геометрическими структурами.
Шлыков В.В. О кривизнах линии в метрическом пространстве // Успехи мат. наук. 1985. Т. 40, №2;
Муранов Ю.В. Задача расщепления // Труды МИРАН. 1996. Т. 212;
Агеев С.М. Характеризация свободного действия нульмерной компактной группы на k-мерном менгеровском компакте // Изв. РАН. Математика. 1995. Т. 59, №2.
В.І.Янчэўскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

