ГУ́БКІ (Porifera, або Spongia),

тып прасцейшых шматклетачных беспазваночных жывёл. 3 класы: губкі вапнавыя (Calcispongiae, або Spongia); губкі шкляныя, або шасціпрамянёвыя (Hyalospongiae, або Hexactinellida); губкі звычайныя (Demospongiae). Каля 5 тыс. відаў. Жывуць пераважна ў акіянах і морах ад прыбярэжнай зоны да глыб. 8500 м, найб. разнастайныя і шматлікія на шэльфе, каля 20 відаў — у прэсных вадаёмах. Каланіяльныя, радзей адзіночныя жывёлы, вядуць нерухомы спосаб жыцця. Узніклі ў дакембрыі, найб. размножыліся ў мезазоі. На Беларусі з губак водзяцца бадзягі. Выкапнёвыя выяўлены ў адкладах дэвону, карбону, юры і мелу.

Выш. 2—150 см, цела бакала- або мяшэчкападобнае, адным канцом прымацоўваюцца да субстрату, на другім адтуліна — вусце. Сценкі цела з порамі, праз якія праходзіць вада з прадуктамі жыўлення. Шкілет з вапністых і крэменязёмных іголак (спікул) або з валокнаў арган. рэчыва (спангіну). Большасць губак — гермафрадыты. Кормяцца дэтрытам, прасцейшымі, дыятомавымі водарасцямі, бактэрыямі і інш. Выкарыстоўваюцца ў медыцыне і тэхніцы, як туалетныя (напр., грэчаская губка), шкляныя губкі ідуць на ўпрыгажэнні і сувеніры.

т. 5, с. 517

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛЁЎКІ (Microtinae),

падсямейства млекакормячых жывёл сям. хамяковых атр. грызуноў. Больш за 40 родаў (каля 20 сучасных), каля 100 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўн. Амерыцы. Жывуць у розных ландшафтах, сем’ямі або калоніямі. На Беларусі 7 сучасных відаў: андатра, П. вадзяная (Arvicola terrestris), П. лясная рыжая (Clethrionomys glareolus), П.-эканомка (Microtus oeconomus), П. звычайная, або шэрая (M. arvalis), П. земляная, або падземная (M. subterraneus), П. цёмная, або пашавая (M. agrestis), i 1 выкапнёвы для Беларусі від — П. вузкачарапная, або статкавая (M. gregalis), у наш час пашырана ў Азіі. 1 від і 1 падвід П. занесены ў Чырв. кнігу МСАП.

Даўж. цела (акрамя андатры) да 23 см, хваста — да ​1/2 даўж. цела. Морда круглявая, вушы кароткія. Расліннаедныя. Нараджаюць да 12 і больш дзіцянят, да 5 разоў за год. Многія П. — шкоднікі с.-г. раслін, пераносчыкі ўзбуджальнікаў хвароб. Корм для многіх драпежных птушак і звяроў. Некат. — аб’екты промыслу.

Э.Р.Самусенка.

Палёўкі: 1 — вадзяная; 2 — эканомка; 3 — земляная.

т. 11, с. 554

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

flesh [fleʃ] n.

1. це́ла; плоць

2. мя́каць (пладоў)

one’s flesh and blood сваякі́;

in the flesh у рэчаі́снасці; жывы́;

make one’s flesh creep : It makes my flesh creep. У мяне па целе бегаюць мурашкі;

put flesh on smth. дадава́ць падрабя́знасці, дэта́лі (да аповеду, плана і да т.п.);

go the way of all flesh паміра́ць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Кляпец1 ’клявец’ (Мат. Гом.). Клявец (гл.) выкарыстоўваўся для кляпання касы, таму па аналогіі яго маглі назваць таксама кляпец.

Кляпе́ц2 ’рыба Abramis sapa’ (Дэмб. II). Укр. клепець, рус. клепец ’тс’, польск. klepiec ’тс’, серб.-харв. klebica ’тс’. Магчыма, да кляпацьз, маючы на ўвазе плоскую форму цела гэтай рыбы (ЕСУМ, 2, 459). Параўн. з пункту погляду семантыкі Каламіец, Рыбы, 11–12. Але больш верагодным здаецца паходжанне ад клепацы, маючы на ўвазе выпуклыя вочы рыбы, якая мае рускую назву глазан (Дэмб. 2, 551).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Суліма́ ’сулема, хларыд ртуці’ (Некр. і Байк.), ’дэзынфекцыйны сродак’ (Сержп. Прымхі), сулі́ма ’атрута, нячыстая сіла, нячысцік (у пагражальных выразах і праклёнах)’ (ПСл), параўн. укр., рус. сулема́. Адаптаванае запазычанне, крыніцай якога лічыцца с.-лац. sublimatum ’сулема’ (< лац. sublimare ’высока ўздымаць, падносіць, узвышаць’, у пазнейшым спецыяльным значэнні ’выпарваючы цвёрдае цела, атрымаць яго ў ачышчаным крышталічным выглядзе’), параўн. польск. sublimat ’прадукт узгонкі’, ’хларыд ртуці’ — з удакладненнем sublimat gryzący, у якасці непасрэднай крыніцы дапускаюць грэч. σουλιμας < тур. sülimen (Фасмер, 3, 800; ЕСУМ, 5, 471–472).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сфе́ра ’шар ці яго паверхня знутры’, ’прастора дзеяння; межы распаўсюджвання’ (ТСБМ), сфэ́ра ’абшар, на які сягаюць сілы, уплывы нябеснага цела; круг уплыву’ (Ласт.), ’абсяг’ (Некр. і Байк.). Ст.-бел. спе́ра (сфе́ра) ’сфера, арбіта планет’, XV ст. < ст.-польск. sfera, spera < лац. sphaera ад грэч. σφατρα ’шар, мяч, ядро’ (Булыка, Лекс. запазыч., 139). Сучаснае слова можа быць паўторным запазычаннем з рус. сфе́ра, дзе з XVII ст. праз польск. sfera або ням. Sphaere, якія, далей, да той жа крыніцы; гл. Фасмер, 3, 815.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ту́лава, ту́лува, ту́лаўцела чалавека або жывёліны без галавы і канечнасцей’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Гарэц., Бяльк., Шат., Касп., Сл. ПЗБ), ту́лавішча (туловище) ‘тс’ (Сержп. Грам.), туло́вішче ‘тс’ (Вруб.), памянш. ту́лаўца ‘тс’ (Нар. Гом.). Адпаведна ту́лава (стараж.-рус. тулово) і ту́лаў (якое, відаць, з польск. tułów ‘тс’) з’яўляюцца субстантывізаванымі формамі прыметніка *tulovъ м. р., *tulovo н. р. (Борысь, 654). Вытворнае ту́лавішча ‘тулава’ (Брасл. сл.; Сл. ПЗБ), хутчэй за ўсё, пад уплывам рус. ту́ловище ‘тс’; адаптаванае туло́вішче ‘тс’ (Вруб.) — праз укр. туло́віще ‘тс’?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Glied n -es, -er

1) член (цела)

2) звяно́ (ланцуга)

3) вайск. шарэ́нга;

in Reih und ~ у страі́;

ins ~ trten* стаць у строй;

in Reih und ~ sthen* стая́ць стро́ем [у страі́]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

пі́рсінг

(англ. piercing)

праколванне розных частак цела (ноздраў, языка і інш.) і замацаванне ў праколах пярсцёнкаў, ланцужкоў і іншых упрыгожанняў, пашыранае ў маладзёжным і артыстакратычным асяроддзі.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

каржакава́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Нізкі, з тоўстым сукаватым ствалом (пра дрэва). Дзед заняў пазіцыю пад старым прысадзістым, каржакаватым, як і сам дзед Талаш, дубам. Колас.

2. Невысокі, шыракаплечы, моцнага целаскладу; каранасты (пра чалавека, яго постаць). [Міхей] быў малы супроць сваёй жонкі, але каржакаваты, з сілай у кожным вузле цела — галава ў лобе шырокая, у плячах ёмкі, хаця плечукі прыўзнятыя. Ермаловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)