ЖЫЦІЕ́, агіяграфія,

від рэліг. л-ры, апавяданне пра жыццё духоўнай ці свецкай асобы, кананізаванай хрысціянскай царквой.

Ж. ўзніклі ў Рымскай імперыі ў першыя стагоддзі хрысціянства. Складваліся па пэўнай схеме, вызначаліся ўмоўнасцю, дыдактыкай, царк.-рэліг. фантастыкай (прывіды, цуды). Услаўлялі аскетызм, цярплівасць, рэліг. фанатызм і былі сродкам царк. і паліт. прапаганды. Некаторыя ўвабралі сюжэты дахрысц. міфаў, сярэдневяковых навел, анекдотаў і самі сталі крыніцай легенд, духоўных вершаў, народных драм. У Кіеўскую Русь перайшлі ў 10—11 ст. з Візантыі (гл. ў арт. Візантыя, раздз. Літаратура) і шырока бытавалі на землях усх. славян у зб-ках Мінеі-чэцці (пашыраныя), пралогі (кароткія) і пацерыкі (у іх аснове займальныя эпізоды з жыцця манахаў). Арыгінальныя Ж. ў Кіеўскай Русі з’явіліся ў 11 ст.: княжацкія з паліт. тэндэнцыяй (такі від Ж. невядомы ў Візантыі) — Ж. Барыса і Глеба (11 ст.), Вольгі, Уладзіміра (12 ст.), Аляксандра Неўскага (13 ст.), Дзмітрыя Данскога (14 ст.); царкоўныя — «Жыціе Феадосія Пячэрскага», «Жыціе Аўрамія Смеленскага», «Кіева-Пячэрскі пацярык» і інш.

Арыгінальныя бел. Ж. вядомы з канца 12—13 ст.«Жыціе Ефрасінні Полацкай», «Сказанне пра віленскіх пакутнікаў Іаана, Антонія, Яўстафія». Іх аўтары не прытрымліваліся візант. схемы, звярталіся да гіст. фактаў, уключалі эмац.-псіхал. маналогі, бытавыя замалёўкі. З перакладных папулярных на Беларусі былі «Жыціе Аляксея, чалавека божага» і зб. «Жыціі святых». Вядомы таксама Чэцці камянецкая і жыровіцкая (15 ст.), слуцкая (16 ст.), супрасльскія рукапісная і друкаваная «Мінея агульная» (17 ст.), пралогі і пацерыкі (віленскія, супрасльскія і інш. 15—17 ст.). У Ж. шмат каштоўнага гіст. матэрыялу, яны маюць вял. пазнавальнае значэнне.

Публ.:

Кніга жыцій і хаджэнняў. Мн., 1994.

Л.​Л.​Кароткая.

т. 6, с. 475

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ка́тарга

(гр. katergon = галера)

1) від пакарання за крымінальнае злачынства або палітычную дзейнасць — зняволенне з цяжкай прымусовай працай, а таксама месца такой працы;

2) перан. цяжкая праца, невыноснае жыццё.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гра́фіка

(гр. graphike = жывапіс)

1) від выяўленчага мастацтва, заснаваны на стварэнні малюнка лініямі і штрыхамі, а таксама твор, выкананы такім чынам;

2) сістэма знакаў для перадачы гукавога складу мовы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

хруста́ль

(гр. krystallos = крышталь)

шкло высокай якасці, якое мае асобы бляск і здольнасць моцна праламляць святло, а таксама вырабы з такога шкла;

горны х. — бясколерны празрысты мінерал, від кварцу.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

віндсёрфінг

(англ. windsurfing, ад wind = вецер + surfing = слізганне па хвалях)

від воднага спорту, звязаны са слізганнем па хвалях, стоячы на коркавай абó пенапластавай дошцы з рухомым парусам.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

бяро́за, ‑ы, ж.

1. Лісцевае дрэва сямейства бярозавых з белай карой. Расчасаўшы пругкім ветрам косы, Спаласнуўшы ногі у расе, Залатагаловыя бярозы Паўстаюць ва ўсёй сваёй красе. Аўрамчык. Пад сонцам грэліся бярозы У белым тонкім палатне. Бядуля. / у знач. зб. Сярод іншых дрэў тут пераважала бяроза. Шашкоў.

2. толькі адз. Драўніна гэтага дрэва; матэрыял. Ці ж можна словамі перадаць, як Даніла падбіраў клён, бярозу, дуб, асіну на цабэркі, вёдры, начоўкі і лыжкі? Бядуля.

•••

Карэльская бярозавід бярозы з прыгожай узорыстай драўнінай на зрэзе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак.

1. Лічачы, устанавіць колькасць, лік каго‑, чаго‑н. Налічыць пяць рублёў. □ Хворы ў лыжачку палічыў дваццаць кропель, валіў вадою, выпіў і паморшчыўся. Бядуля. Як толькі.. [Сяргей Карага] палічыў «дваццаць адзін», пачуўся другі стрэл, больш густы і моцны. Колас.

2. Лічачы, дабавіць лішнюю суму; пералічыць. Налічыць лішніх два рублі.

3. Вызначыць дабаўку да якой‑н. сумы; прылічыць звыш чаго‑н. Налічыць пяць рублёў пені. Налічыць працэнты на пазыку.

4. Залічыць на чый‑н. рахунак які‑н. від аплаты. Налічыць заработную плату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бры́ца ’расліна Echinochloa L.’ (Кіс.), ’пустазелле з чорнымі зярнятамі’ (палес.; Выг. дыс.), ’пырнік’ (Яўс.). Рус. бри́ца ’Panicum Crus Galli, курынае проса’, укр. бри́ця ’Setaria glauca’, балг. дыял. бри́цавід белай пшаніцы’. З слав. *bъrica (вытворнае ад *bъrъ ’проса’). Фасмер, 1, 215; падрабязна БЕР, 1, 79; Геаргіеў, Въпроси, 27.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бі́бул ’картон’ (Арх. Бяльк., слонім.), бібу́ла ’прамакальная папера’ (Сцяц.). Укр. бібу́ла ’абгортачная папера’. З польск. bibułaвід грубай паперы, якая ўцягвае ў сябе вільгаць’ (а гэта з лац. bibula да bibere ’піць’, гл. Варш. сл., 1, 145; Брукнер, 25). Ст.-бел. бибула ’тонкая абгортачная папера’ (XVII ст., Булыка, Запазыч.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лупа́р ’белавочка, Abramis sapa’ (Іпуць, Днепр, Сож, — Дэмб. 1, Жук.). Відавочна, кантамінаваная назва з рус. алан., уладз. ло́парьвід плотвы, Abramis björkna’, якое з фін. looperi, loopero ’тс’, і ўкр. (паўночны бераг Чорнага мора) лупи́рка, лупі́рка ’гусцяра’, якое з тур. lüfer, lufer ’тунец’ (Фасмер, 2, 518 і 534).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)