абавя́зак, ‑зку, м.
Тое, што хто‑н. павінен выконваць у адпаведнасці з грамадскімі або асабістымі патрабаваннямі. Усеагульны воінскі абавязак. Пачэсны абавязак. Пачуццё абавязку. Правы і абавязкі грамадзян. □ Воінская служба ў радах Узброеных Сіл СССР — ганаровы абавязак савецкіх грамадзян. Канстытуцыя СССР. [Жлукта:] Прыбыўшы ў ваш горад, я палічыў абавязкам засведчыць вам сваю пашану. Крапіва. // звычайна мн. (абавя́зкі, ‑аў). Сукупнасць спраў або даручэнняў, ускладзеных на каго‑н. і абавязковых для выканання. Выконваць абавязкі. Ускласці абавязкі. □ Свае старшынскія абавязкі Люба здала Міхалу. Васілевіч.
•••
Несці абавязкі гл. несці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́рыка, ‑і, ДМ ‑рыцы, ж.
1. Адзін з трох родаў мастацкай літаратуры (з эпасам і драмай), у якім адлюстроўваюцца перажыванні паэта, яго думкі, настроі, пачуцці (звычайна ў вершаванай форме). [Янка Купала] стварыў класічныя ўзоры лірыкі, ліра-эпічнай паэмы. Івашын. // Эмацыянальны элемент у творах якога‑н. пісьменніка, мастака.
2. Сукупнасць твораў гэтага роду літаратуры. Лірыка Багдановіча. Лірыка М. Танка.
3. перан. Разм. Чуллівасць, перажыванні, настрой. Адна лірыка цяпер займала сэрца Кузьмы. Што ж яму рабіць? Куды пайшла Насця? Дзе шукаць яе? Колас.
[Ад грэч. lyrikē —які пяецца пад гукі ліры, чуллівы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пантэо́н, ‑а, м.
1. Старажытны грэчаскі або рымскі храм, прысвечаны многім багам. // Агульная назва ўсіх багоў у якой‑н. політэістычнай рэлігіі.
2. Спецыяльнае архітэктурнае збудаванне для пахавання выдатных дзеячоў. Праекты помнікаў і пантэонаў. Рымскі пантэон.
3. перан. Сукупнасць вартых памяці твораў мастацтва або літаратуры, фактаў гісторыі, імён. Наіўнае ўяўленне старажытных грэкаў, якія далі свету класічную паэзію чалавечага дзяцінства, стварылі пантэон герояў і багоў, надзяляючы іх найвышэйшымі якасцямі цела і духу. У. Калеснік.
4. Уст. Назва літаратурных зборнікаў з творамі розных жанраў.
[Грэч. pantheon, ад pan — усё і theōs — бог.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́за, ‑ы, ж.
1. Невершаваная мова. Пісаць прозай. □ [Васіль:] — Пішы летапіс нашага калгаса — і стары, і новы. Вершамі ці прозай — усё роўна. Якімовіч. // Невершаваная літаратура, сукупнасць невершаваных мастацкіх твораў. Беларуская савецкая праза. Асаблівасці прозы Я. Коласа. □ Проза К. Чорнага ў канцы 20‑х гадоў набывала эпічны характар. Луфераў.
2. перан. Будзённасць, штодзённасць; звычайнасць. Проза жыцця. □ Прызнацца, мяне спачатку здзівіла і нават расчаравала ажно такая прастата і проза. Брыль. Гэта проза сялянскай сям’і, але адначасна гэта яе найглыбейшая паэзія. Клімковіч.
•••
Верш у прозе гл. верш.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сло́ўнік, ‑а, м.
1. Кніга, у якой сабраны і размешчаны ў пэўным парадку (звычайна ў алфавітным) словы з тлумачэннем або з перакладам на іншую мову. Тлумачальны слоўнік. Беларуска-рускі слоўнік. Арфаграфічны слоўнік. Дыялектны слоўнік.
2. толькі адз. Сукупнасць слоў, якія выкарыстоўваюцца кім‑н. або дзе‑н.; лексіка. Узбагачэнне слоўніка дзяцей. Паэтыка коласаўскіх паэм, іх паэтычны слоўнік самым цесным чынам звязаны з тагачаснай сучаснасцю. Навуменка.
•••
Частотны слоўнік — тып слоўніка, у якім даюцца лічбавыя характарыстыкі ўжывальнасці слоў (словаформ, словазлучэнняў) у якой‑н. мове.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
су..., прыстаўка.
1. Ужываецца пры ўтварэнні назоўнікаў і абазначае: а) сумеснасць, саўдзел, напрыклад: суапякун, сунаймальнік, сунаследнік, субяседнік; б) сукупнасць, зборнасць, напрыклад: сузор’е, суквецце, суплоддзе.
2. Ужываецца пры ўтварэнні прыметнікаў і абазначае: а) суадноснасць пэўнай якасці паміж прадметамі, напрыклад: сугучны, суразмерны, сузалежны; б) збліжэнне, супадзенне ў прасторы або ў часе, напрыклад: суладны, сумежны, сумесны, сучасны; в) указанне на ўнутранае адзінства чаго‑н., напрыклад: суцэльны.
3. Ужываецца пры ўтварэнні дзеясловаў і абазначае сумеснасць, суправаджэнне або ўстанаўленне суадносін паміж чым‑н., напрыклад: суіснаваць, сумясціць, суаднесці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыязагра́фія
[ад гр. di(s) = двойчы + азо(т) + -графія]
сукупнасць метадаў праяўлення адбіткаў пры дапамозе прадуктаў узаемадзеяння амінаў з азоцістай кіслатой, якія распадаюцца пад уплывам святла.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
неаламаркі́зм
(ад неа- + ламаркізм)
сукупнасць эвалюцыйных канцэпцый, якія намагаюцца абгрунтаваць і развіць ідэалістычныя і механістычныя бакі вучэння Ж.-Б. Ламарка; асноўныя кірункі неаламаркізму — механаламаркізм, орталамаркізм, псіхаламаркізм.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
нумара́цыя
(лац. numeratio)
1) мат. сукупнасць прыёмаў абазначэння (запісу) і назвы лікаў; злічэнне;
2) лічбавае абазначэнне прадметаў, размешчаных у паслядоўным парадку (напр. н. кватэр, н. старонак).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ра́дыё
(лац. radius = прамень)
1) спосаб перадачы інфармацыі на адлегласць пры дапамозе электрамагнітных хваляў;
2) сукупнасць прыбораў і прыстасаванняў для прыёму электрамагнітных хваляў, якія пасылаюцца радыёстанцыяй.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)