1. Прыляпіць вялікую колькасць чаго‑н. Напрылепліваць марак.
2.Разм. Размясціць якія‑н. пабудовы вельмі блізка да чаго‑н. На рынку, дзе местачковыя гандляры напрылеплівалі сваіх крамак, сабралася .. столькі людзей, што можа б і яблыку не было дзе ўпасці.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нассо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.
1. Ссунуць адкуль‑н. або куды‑н. пэўную колькасць чаго‑н. Была відаць здалёку белая бяросга — цэлыя кучы, усё роўна як хто нассоўваў яе ды не даў рады забраць ці спаліць.Пташнікаў.
2. Рухаючы, наблізіць адно да другога. Нассоўваць сталоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ачко́, ‑а; Рмн. ‑оў; н.
1. Значок на ігральнай карце ці косці, які абазначае яе вартасць у гульні.
2. Адзінка падліку выйгрышаў у спаборніцтвах, спартыўных гульнях. Набраць найбольшую колькасць ачкоў.
3. Від азартнай карцёжнай гульні. Па абрыўках слоў Сіпак здагадаўся, што паліцаі іграюць у ачко.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ёмістасць, ‑і, ж.
1. Здольнасць змясціць у сабе пэўную колькасць чаго‑н.; унутраны аб’ём. Ёмістасць рэзервуара. Ёмістасць транспартных сродкаў. □ Набралі мы посуд сярэдняй ёмістасці і пайшлі.Дубоўка.
2.перан. Якасць ёмістага (у 2 знач.). Ёмістасць параўнанняў.
3.Спец. Пасудзіна для захоўвання чаго‑н. Напоўніць ёмістасці газам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сітаві́на, ‑ы, ж.
1.Спец. Тое, што і сітаватасць (у 1 знач.).
2.Спец. Адтуліна, пустата паміж часцінкамі рэчыва. Сітавіна ў метале. Сітавіна ў пясчаніку.
3. У раслінах — пора. Частку.. фенолу.. [трысцё] спажывае, як бы харчуецца ім, а лішнюю колькасць праз свае сітавіны выпускае ў паветра.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
За́быль ’у дастатку’ (Касп.). Рус.за́быль ’праўда, сапраўды; тое, што забываецца’. Бел. дыял. значэнне можа быць выведзена ад рус. ’такая колькасць, што не трэба згадваць’. Тады ад забыць (гл.) з суфіксам ‑ль, як гніль ад гніць, відаль ад відаць; суфікс у бел. мове, па сведчанню Сцяцко (Афікс. наз.) — віц., маг. Сувязь з зоб, зобка ’кош’ малаверагодная, таму што патрабуе складанага тлумачэння націскнога а замест о. Іначай: за + быль. Гл. адзабаль; ESSJ SG, 2, 752.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
налама́ць, ‑ламлю, ‑ломіш, ‑ломіць; пр. наламаў, ‑мала; заг. наламі; зак.
1.чаго. Зламаць нейкую колькасць чаго‑н. Наламаць букет бэзу. Наламаць галля. □ Нупрэй жыва наклаў агню, наламаў бярэмя яловых лапак, палажыў іх каля агню, заслаў воўчаю шкураю.Колас.// Паламаць, сапсаваць вялікую колькасць чаго‑н. Наламаць цацак.
2.што. Зламаць не да канца, надламаць. Наламаць галіну.
3.(1і2ас.неўжыв.); перан.; каго. Разм. Схіліць да чаго‑н., угаварыць заняцца чым‑н. У Лаўрэна былі тры сыны. Ён таксама хацеў іх наламаць на краўцоўства, але яны ні блізка.Сабаленка.
•••
Наламаць дроў — нарабіць памылак пры выкананні чаго‑н.
Наламаць руку — тое, што і набіць руку (гл. набіць).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тума́ннасць, ‑і, ж.
1. Густы туман 1 (у 1 знач.).
2. У астраноміі — вялікая колькасць зорак у адным месцы, якія знаходзяцца далёка ад зямлі і маюць выгляд туманных светлых плям. Галактычная туманнасць.// Пэўная фаза ў развіцці астранамічнага цела, якое знаходзіцца ў газападобным стане. Адсюль можна вывучаць зоркі-гіганты, зоркі-караблікі, нават далёкія газавыя туманнасці.Гамолка.
3. Уласцівасць туманнага (у 2–4 знач.). Верш гэты адпавядаў настроям маладых настаўнікаў і захапляў іх сваёю рамантычнаю туманнасцю.Колас.Але гэтая няяснасць, туманнасць доказаў якраз і трывожылі Апейку больш за ўсё.Мележ.
•••
Планетарныя туманнасці — вялікая колькасць разрэджанага галактычнага газу ў форме круглага або авальнага дыска з зоркай вельмі высокай тэмпературы ў цэнтры.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ураджа́й, ‑ю, м.
1.Колькасць збожжа, пладоў, траў, ягад, грыбоў і пад., якая ўрадзілася, вырасла. У садзе маладым ля хаты, Што вырас тут пасля вайны, На яблыкі ўраджай багаты — Да долу дрэўцы гнуць яны.Непачаловіч.[Сакратар партарганізацыі:] — Каб збіраць двухсотпудовыя ўраджаі, трэба добра асвоіць перадавую аграбіялогію.Паслядовіч.Сама паненка захацела прыняць удзел у зборы ўраджаю, але спалохалася ракаў.Маўр.
2. Вялікая колькасць, багацце збожжа, сена, пладоў, караняплодаў, грыбоў, усяго таго, што ўрадзіла. Лета было добрае, пагода спрыяла ўраджаю і рабоце.Колас.Калі добра ўзарэш, то і ўраджай збярэш.Прыказка.//перан.Разм. Пра з’яўленне вялікай колькасці каго‑, чаго‑н. На будоўлі .. [Яцкевічу] падаваецца — весела, хлопцаў многа, ды і на дзяўчат ураджай.Дадзіёмаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасы́пацца
1. fállen*vi (s), ríeseln vi (h, s);
пасы́паўся пясо́к der Sand ríeselte heráb;
2. (правялікую колькасцьчаго-н. – дождж, граді г. д.) régnen vimp;
◊
пасы́паліся папро́кі es hágelte Vórwürfe;
пасы́паліся ўдары es hágelte Schläge
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)