прыступі́ць, -уплю́, -у́піш, -у́піць; зак., што.

1. Прыціснуць, прытрымаць, наступіўшы на што-н.

П. ботам акурак.

2. да каго-чаго. Падысці, падступіць.

Праціўнік прыступіў да крэпасці.

3. да чаго. Пачаць, узяцца за што-н.

П. да будаўніцтва.

П. да сваіх абавязкаў.

|| незак. прыступа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пры́ступ, -у, м.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сазва́ць, ззаву́, ззаве́ш, ззаве́; ззавём, ззавяце́, ззаву́ць; сазва́ў, -ва́ла; ззаві́; сазва́ны; зак.

1. каго (што). Паклікаць, сабраць у адно месца ўсіх, многіх.

С. гасцей.

2. каго-што. Сабраўшы ўдзельнікаў сходу, канферэнцыі і пад., арганізаваць, пачаць дзейнасць па вырашэнні якіх-н. пытанняў.

С. кансіліум.

С. нараду.

|| незак. ззыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ушчыльні́цца, -ыльню́ся, -ы́льнішся, -ы́льніцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Стаць больш шчыльным (у 1 знач.).

2. Пачаць жыць цясней, пасяліўшы да сябе каго-н.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць цалкам запоўненым (пра рабочы час).

|| незак. ушчыльня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. ушчыльне́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

zamajaczeć

zamajacze|ć

зак.

1. замаячыць, паказацца, мільгануць;

~ło światełko — замігцеў агенчык;

2. пачаць трызніць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

заболе́ть​II сов. (о каком-л. органе) забале́ць, пача́ць бале́ць;

у меня́ заболе́ли глаза́ у мяне́ забале́лі (пачалі́ бале́ць) во́чы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упоко́й / за упоко́й церк. за спачы́н;

нача́ть за здра́вие, а ко́нчить за упоко́й пача́ць за здаро́ўе, а ко́нчыць за спачы́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ба́гнішча, ‑а, н.

Вялікая багна. Мы адгэтуль пачаць нашу бітву павінны, Цераз багнішчы рушыць уперад наўпрост. Зарыцкі. // Тэрыторыя, занятая багнай. Адвечных вогнішчаў абшары Сасноўцы выйшлі пакараць. Смагаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адаткну́цца, ‑ткнецца; зак.

Разм. Адкрыцца, адкаркавацца (пра бутэльку і пад.). // Пачаць зноў чуць (пра вушы). Нешта стрэліла ў вушах, і яны адаткнуліся. Я пачуў свой голас. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

задымі́цца ​1, ‑дымлюся, ‑дымішся, ‑дыміцца; зак.

Пацямнець ад сажы, дыму; задымець ​1. За месяц .. ляснога жыцця ўвесь задымішся, як смаляк. Лупсякоў.

задымі́цца ​2, ‑дыміцца; зак.

Пачаць дыміцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зажартава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак.

Пачаць жартаваць. // Сказаць жарт. Янук прыстаў ля студні, і тады Дзяўчына запыталася: — Ты чый? — Знайду вось хату, можа буду твой! — Зажартаваў. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)