РУКЦЯШЭ́ЛЬ Алег Сцяпанавіч (н. 27.5.1941, г. Харкаў, Украіна),
бел.вучоны ў галіне аўтамабілебудавання. Д-ртэхн.н. (1987), праф. (1989). Акад.Міжнар. акадэміі інфарм. тэхналогій (1995). Скончыў БПІ (1963). З 1965 у БПА (з 1990 заг. кафедры). Распрацаваў тэорыю аптымальнага кіравання сілавымі агрэгатамі аўтатрансп. сродкаў, тэорыю аналізу і сінтэзу мікрапрацэсарных сістэм аўтам. кіравання ступеньчатымі трансмісіямі, метадалогію і алгарытмы аўтаматызаванага праектавання сістэм аўтам. пераключэння перадач.
Тв.:
Проектирование трансмиссий автомобилей. М., 1984 (у сааўт.);
Автомобили: Конструкция. конструирование и расчет. Трансмиссия. Мн., 1985 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСА́К Іван Міхайлавіч (н. 26.5.1950, в. Заастравечча Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне мікраэлектронікі і выліч. тэхнікі. Канд.тэхн.н. (1978), праф. (2000). Скончыў Мінскі радыётэхн. ін-т (1971). З 1971 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па стварэнні элементнай базы радыёэлектронных і электронна-выліч. сродкаў і праектаванні ўстройстваў на яе аснове. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з М.І.Пікулем, М.А.Цыральчуком);
Технические средства ПЭВМ. Мн., 1996 (разам з У.П.Лугоўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЖКО́Ў Генадзь Паўлавіч (н. 20.10.1940, г. Уладзікаўказ, Расія),
бел.вучоны ў галіне аўтаматызацыі тэхнал. працэсаў. Канд.тэхн.н. (1969), праф. (1994). Скончыў Горкаўскі політэхн.ін-т (1963). З 1979 у Віцебскім тэхнал. ун-це (заг. кафедры). Навук. працы па аўтам. кантролі і рэгуляванні параметраў тэхнал. працэсаў. Распрацаваў асновы тэорыі рэзанансных вымяральных пераўтваральнікаў, метады пабудовы магнітавымяральных прыстасаванняў, устаноўкі для кантролю магнітных параметраў фераматэрыялаў.
Тв.:
Автоматический контроль магнитных параметров. М., 1971 (у сааўт.);
Резонансные измерительные преобразователи устройств автоматического контроля параметров технологических процессов и изделий. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЧАГО́Ў Рыгор Пятровіч (н. 10.4.1944, г. Давыд-Гарадок Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1989), праф. (1993). Скончыў 1-ы Ленінградскі мед.ін-т (1969). З 1990 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па хірург. гастраэнтэралогіі, агульнай хірургіі, малаінвазійных тэлеэндавідыё- і лазерных тэхналогіях.
Тв.:
Прогнозирование и профилактика, послеоперационных осложнений в хирургии язвенной болезни. Душанбе, 1991;
Ошибки, опасности и осложнения в желудочной хирургии. Мн., 1993;
Методы наложения повязок при травмах и некоторых заболеваниях. Мн., 1996 (разам з А.М.Няхаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ШАЦІЛАЎ Анатоль Радзівонавіч (н. 14.10.1934, с. Грыгор’еўка Мацвеева-Курганскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне сістэм кіравання. Д-ртэхн.н. (1991), праф. (1993). Скончыў Разанскі радыётэхн. ін-т (1963). З 1968 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па даследаванні вымушаных ваганняў у нелінейных сістэмах. Устанавіў новы клас сістэмных характарыстык нелінейных звёнаў устройстваў кіравання. Распрацаваў крытэрый устойлівасці вымушаных ваганняў, метад разліку каардынат ваганняў у нелінейных сістэмах адвольнай канфігурацыі.
Тв.:
Системные характеристики нелинейных звеньев и скачки колебаний. Мн., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САБАЛЕ́ЎСКІ Дзмітрый Юр’евіч (н. 8.8.1959, Мінск),
бел.вучоны ў галіне механікі грунтоў і геатэхнікі. Д-ртэхн.н., праф. (1999). Сын Ю.А.Сабалеўскага. Скончыў БПІ (1981). З 1981 у БПА (у 1993—95 заг. кафедры). Адначасова з 1993 ген. дырэктар кампаніі «ЭкоТэхІнвест». Навук. працы па праблемах дылатансіі ў механіцы грунтоў і зярністых асяроддзяў, тэорыі трываласці дылаціруючых дысперсных асяроддзяў, праблемах спец. фундаментабудавання, падземнага буд-ва і экалагічнай геатэхнікі.
Тв.:
Прочность и несущая способность дилатирующего грунта. Мн., 1994;
Strength of dilating soil and load-holding capacity of deep foundations. Rotterdam, 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́НКА Сяргей Аляксандравіч (н 10.9.1958, г.п. Гарадзішча Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел.вучоны ў галіне радыёлакацыі і радыёнавігацыі Д-ртэхн.н. (1996), праф. (2001). Скончыў Мінскае вышэйшае ваеннае інж. вучылішча (1980). З 1997 у Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь. Навук. працы па праблемах шматпазіцыйнай актыўна-пасіўнай радыёлакацыі, радыёнавігацыі, прыладабудаванні і эл. сувязі. Распрацаваў методыку ацэнкі эфектыўнасці радыёлакацыйных комплексаў і сістэм, а таксама метады іх выпрабавання ў палявых умовах.
Тв.:
Теория и техника совместной адаптивной обработки сигналов в активно-пассивных радиолокационных системах. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВІ́ЦКІ Сцяпан Еўдакімавіч (3.6.1923, в. Вялікая Сліва Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 11.3.1996),
бел.вучоны ў галіне тэхналогіі шкла і сілікатаў. Канд.тэхн.н. (1955), праф. (1971). Скончыў БПІ (1951). З 1960 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (заг. кафедры). З 1965 у Віцебскім тэхнал. ін-це лёгкай прам-сці (у 1965—88 рэктар). Навук. працы па агульнай хіміі, фіз. хіміі сілікатаў, тэхналогіі шкла і хім. апрацоўкі металаў.
Тв.:
Исследование полидисперсных систем физическими методами. Мн., 1971 (у сааўт);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЖЫН Мікалай Пятровіч (14.3.1897, г. Екацярынбург, Расія — 23.2.1969),
расійскі вучоны ў галіне металургіі. Акад.АНСССР (1964, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1967). Скончыў Маскоўскі хіміка-тэхнал.ін-т (1931), дзе выкладаў (з 1949 праф.). З 1964 старшыня секцыі Савета па фізіцы і хіміі паўправаднікоў АНСССР. Навук. працы па тэхналогіі рэдкіх металаў, паўправадніковых матэрыялаў і чыстых рэчываў. Ленінская прэмія 1961. Дзярж. прэмія СССР 1946, 1952.
Тв.:
Развитие в СССР металлургии редких металлов и полупроводниковых материалов. М., 1967;
Вещества высокой чистоты в науке и технике. М., 1969.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САКАЛО́ЎСКІ Міхаіл Паўлавіч (19.11.1887, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія — 18.5.1977),
бел. і рас.вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н., праф. (1922). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911). З 1922 кіраўнік хірург. клінік Мінскага мед. ін-та. З 1936 кіраўнік хірург. клінік у Варонежскім і Адэскім мед. ін-тах, з 1965 навук. кансультант Адэскага мед. ін-та. Навук. працы па пытаннях агульнай і прыватнай хірургіі.
Тв.:
Кароткі падручнік па аперацыйнай хірургіі. Мн., 1932;
Коллоидально-осмотическое давление сыворотки при хирургических заболеваниях // Вестн. хирургии им. И.И.Грекова. 1934. Т. 34, кн. 100.