КАРЗЯНКО́Ў (Алег Аляксандравіч) (н. 15.3.1967, Мінск),

бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1989). Засл. арт. Расіі (1995). Сын А.А.Карзянковай. Скончыў Бел. харэаграфічнае вучылішча (1985). З 1985 саліст Дзярж. т-ра оперы і балета Беларусі, з 1990 у Т-ры балета Дзярж. Крамлёўскага палаца ў Маскве. Танцу К. ўласцівы пластычная экспрэсія, моцны тэмперамент, пачуццё стылю. Сярод партый на бел. сцэне: Базіль, Салор («Дон Кіхот», карціна «Цені» з балета «Баядэрка» Л.​Мінкуса), Юнак («Вальпургіева ноч» Ш.​Гуно), Дэзірэ і Прынц («Спячая прыгажуня» і «Шчаўкунок» П.​Чайкоўскага), Сын («Крылы памяці» У.​Кандрусевіча), Іван («Альпійская балада» Я.​Глебава), Тарэра («Кармэн-сюіта» Ж.​Бізэ — Р.​Шчадрына), Д’ябал («Стварэнне свету» А.​Пятрова), Юнак («Вясна свяшчэнная» І.​Стравінскага), Крас («Спартак» А.​Хачатурана), Рамэо і Тыбальд («Рамэо і Джульета» С.​Пракоф’ева), Сіндбад («Шахеразада» М.​Рымскага-Корсакава). У Т-ры балета першы выканаўца партый П’ера («Прывал кавалерыі» І.​Армсгеймера), Драсельмеера і Прынца-Шчаўкунка («Шчаўкунок»), Базіля; Кронаса («Зеўс» на муз. Д.​Арапіса).

Т.​М.​Мушынская.

т. 8, с. 71

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІ́ПЕЛЬ (Вітаўт Яўхімавіч) (н. 30.5.1927, Мінск),

грамадскі дзеяч бел. эміграцыі, гісторык, бібліёграф. Д геал. н. (1955). Ганаровы праф. Гродзенскага ун-та (1993). Сын Я.Кіпеля, муж З.Кіпель. Скончыў Каталіцкі ун-т у г. Лёвен (Бельгія, 1953) і Ратгерскі ун-т у г. Нью-Брансуік (ЗША, 1962). У 1935—42 разам з маці жыў у г. Арол. У 1942 сям’я вярнулася ў Мінск. З 1944 у эміграцыі ў Германіі. У 1945—48 вучыўся ў Беларускай гімназіі імя Янкі Купалы. З 1955 у ЗША, працаваў у навук.-прамысл. кампаніях і Балтымарскім ун-це. У 1962—85 супрацоўнік Нью-Йоркскай публічнай б-кі, займаўся складаннем і апрацоўкай бел. бібліяграфіі. З 1982 старшыня Беларускага інстытута навукі і мастацтва ў Нью-Йорку. З 1993 нам. старшыні згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына». Аўтар прац па гісторыі Беларусі і бел. эміграцыі. Разам з З.​Кіпель склаў бібліяграфію «Янка Купала і Якуб Колас на Захадзе» (1985), хрэстаматыю і бібліяграфію «Беларуская дзяржаўнасць» (1988).

Тв.:

Беларусы ў ЗША Мн., 1993.

т. 8, с. 272

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЯДЗВЕ́ДЗЕЎ (Андрэй Рыгоравіч) (8.11.1897, в. Сачылаў Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія — 16.4.1985),

бел. вучоны ў галіне глебазнаўства. Чл.-кар. АН Беларусі (1961), акад. Акадэміі с.-г. навук Беларусі (1959—61), д с.-г. н. (1952), праф (1953). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1925), працаваў там да 1941 і ў 1944—56 (з 1936 заг. кафедры). З 1958 нам. дырэктара Бел. НДІ глебазнаўства. З 1961 у БДУ (з 1968 заг. кафедры, з 1979 праф.-кансультант). Навук. працы па даследаванні і карціраванні глеб. Склаў зводную глебавую карту Беларусі. Кіраваў глебавымі даследаваннямі зямель рэспублікі, удзельнічаў у аграглебавым раянаванні, прагназіраванні ўплыву меліярацыі на змену глеб Бел. Палесся. Распрацаваў методыку якаснай ацэнкі (баніціроўка) глеб Беларусі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.

Тв.:

Руководство по почвенному исследованию земель колхозов и совхозов БССР. Мн., 1960 (разам з М.​П.​Булгакавым, ЮЛ.​Гаўрыленка);

Качественная оценка земель в колхозах и совхозах БССР Мн., 1971 (ў сааўт.).

А.Р.Мядзведзеў.

т. 11, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НІКІ́ТЧАНКА (Іван Мікалаевіч) (н. 10.1.1939, в. Горыцы Пагарскага р-на Бранскай вобл., Расія),

бел. вучоны ў галіне генетыкі і селекцыі с.-г. жывёл. Чл.-кар. АН Беларусі (1986), д с.-г. н. (1979), праф. (1981). Скончыў Віцебскі вет. ін-т (1960). З 1968 у Бел. НДІ жывёлагадоўлі (з 1971 заг. сектара, з 1974 нам. дырэктара), з 1986 нам. старшыні Дзяржаграпрама Беларусі, з 1988 старшыня Зах. аддзялення УАСГНІЛ, у 1991—93 віцэ-прэзідэнт Нац. цэнтра стратэг. даследаванняў, дырэктар рэсп. праграмы «Экалогія». Навук. працы па гадоўлі і селекцыі с.-г. жывёл, біятэхналогіі. Распрацаваў спосаб адбору свіней па ўстойлівасці да стрэс-сіндрому, вызначэння буйн. раг. жывёлы, устойлівай да лейкозу. Вывеў бел. мясную пароду свіней, Віцебскі тып буйной белай пароды свіней. Дзярж. прэмія СССР 1982.

Тв.:

Гетерозис в свиноводстве. Л., 1987;

Адаптация, стрессы и продуктивность сельскохозяйственных животных. Мн., 1988 (разам з С.​І.​Пляшчанкам, А.​С.​Зяньковым);

Чернобыль: Как это было. Мн., 1999.

І.М.Нікітчанка.

т. 11, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯЧА́Й (Вольга Фёдараўна) (н. 4.3.1936, г. Растоў-на-Доне, Расія),

бел. кіназнавец. Д мастацтвазнаўства (1986). Дачка Ф.М.Нячая. Скончыла БДУ (1958). З 1958 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі, адначасова з 1980 выкладае ў Бел. ун-це культуры. Даследуе гісторыю і тэорыю экраннага мастацтва (кіно і тэлебачання) у сістэме культуры і масавых камунікацый, праблемы кінаадукацыі. Бел. кіно разглядае з пазіцый культ. антрапалогіі [«Біякультурная адаптацыя ў постчарнобыльскі перыяд (на прыкладзе кінамастацтва)», 1998—99]. Адна з аўтараў «Гісторыі беларускага кіно» (1969—70), зб-каў «Кіно Савецкай Беларусі» (1975), «Сучаснае беларускае кіно» (1985), «Панарама беларускага кіно апошніх гадоў», «Беларускае сучаснае мастацтвазнаўства і крытыка» (абодва 1998), «Экран і культура: (Беларускае дакументальнае кіно і культура Беларусі)» (1999).

Тв.:

Экран и мы. Мн., 1971;

Фильм у нас дома. Мн., 1974;

Становление художественного телефильма. Мн., 1976;

Большой мир малого экрана. Мн., 1979;

Телевидение как художественная система. Мн., 1981;

Блеск и нищета «массовой культуры». Мн., 1984;

Основы киноискусства. М., 1989;

Ракурсы: О телевизион. коммуникации и эстетике. М., 1990.

Т.​Я.​Гаробчанка.

т. 11, с. 422

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЧ (Міхаіл Восіпавіч) (н. 27.5.1937, в. Мілявічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),

бел. гісторык. Д гіст. н. (1985). Скончыў БДУ (1958). З 1961 у Ін-це гісторыі АН Беларусі (з 1989 нам. дырэктара). Даследуе гісторыю Беларусі 19 — пач. 20 ст.: праблемы рабочага, с.-д., народніцкага і нац. руху, фарміравання паліт. партый, грамадска-паліт. барацьбы, перыяд. друку. Адзін з аўтараў «Гісторыі Беларускай ССР» (т. 2, 1972), «Гісторыі рабочага класа Беларускай ССР» (т. 1, 1984), калект. манаграфій «Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: са старажытных часоў да 1917 г.» (1985), «Полацк: Гіст. нарыс» (2-е выд., 1987). Аўтар дапаможнікаў і падручнікаў для сярэдняй школы.

Тв.:

Развитие социал-демократического движения в Белоруссии в 1883—1903 гг. Мн., 1973;

Рабочее движение в Белоруссии в 1861—1904 гг. Мн., 1983;

Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1. Мн., 1994 (у сааўт.).

т. 3, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КЕ́ДРАЎ-ЗІ́ХМАН (Аскар Карлавіч) (31.12.1885, Рыга — 12.2.1964),

бел. вучоны-аграхімік. Акад. АН Беларусі (1931), акад. УАСГНІЛ (1935), акад. Акадэміі с.-г. н. Беларусі (1957—61). Д с.-г. н. (1934), д хім. н. (1936), праф. (1927). Засл. дз. нав. Беларусі (1940). Скончыў Кіеўскі ун-т (1913). З 1921 заг. кафедры БСГА, у 1930—41 у Маскоўскай с.-г. акадэміі. У 1940—41, 1945—46 акад.-сакратар Аддзялення прыродазнаўчых і с.-г. навук АН Беларусі. Адначасова ў 1931—63 ва Усесаюзным НДІ угнаенняў і аграглебазнаўства. Навук. працы па вапнаванні кіслых глеб, вывучэнні ролі магнію ў вапнавых угнаеннях, уплыве вапны на біял. якасці насення, ужыванні мікраэлементаў пры вапнаванні глеб.

Тв.:

Вапнаванне глебаў БССР. Мн., 1951;

Известкование почв и применение микроэлементов. М., 1957;

Основные вопросы известкования дерново-подзолистых почв Советского Союза. М., 1957.

А.К.Кедраў-Зіхман.

т. 8, с. 219

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МЕТАЛУРГІ́ЧНАЯ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,

галіна цяжкай прамысловасці, якая спецыялізавана на атрыманні металаў з руды і інш. матэрыялаў, на змене хім. саставу, структуры і ўласцівасцей метал. сплаваў. Уключае чорную металургію і каляровую металургію. Вядзе здабычу і абагачэнне няруднай сыравіны для чорнай металургіі, вырабляе чорныя і другасныя каляровыя металы, трубы, метызы вытв. прызначэння, другасную апрацоўку чорных металаў, цвёрдыя сплавы тугаплаўкіх і гарачатрывалых металаў. На Беларусі найб. прадпрыемствы — Беларускі металургічны завод, Магілёўскі металургічны завод, Бел. навукова-вытв. аб’яднанне парашковай металургіі, Рэчыцкі метызны з-д. Сталь выплаўляюць таксама цэхі пераважна машынабуд. з-даў. У Мінску дзейнічае з-д па другаснай перапрацоўцы каляровых металаў. У 1997 М.п. уключала 19 прадпрыемстваў, на якіх занята 14 тыс. чал.; выраблена: чыгуннага ліцця 209 тыс. т, сталі 1220 тыс. т, гатовага пракату 1072 тыс. т, стальных труб 30,7 тыс. т (13 314 тыс. м), металакорду 40,4 тыс. т.

т. 10, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДРО́БАЎ (Леанід Ніканоравіч) (н. 6.8.1926, в. Растаў Акцябрскага р-на Гомельскай вобл.),

бел. мастацтвазнавец і жывапісец. Д мастацтвазнаўства (1984), праф. (1987). Скончыў БДУ (1958), Бел. тэатр.-маст. ін-т (1965). З 1964 заг. аддзела выяўл. мастацтва Ін-та мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нац. АН Беларусі. Даследуе бел. жывапіс 19—20 ст. Аўтар кніг па гісторыі бел. жывапісу, манаграфій пра бел. мастакоў А.​Мазалёва (1976), А.​Шаўчэнку (1980); рэдактар і аўтар асобных артыкулаў у «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 5—9, 1972—82; залаты медаль АМ СССР, 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—94; Дзярж. прэмія Беларусі 1996). Аўтар сюжэтна-тэматычных работ «Камбед» (1968), «Партызанская кухня» (1965), «Аўтапартрэт» (1972), «Успаміны аб юнацтве» (1973), «Прэлюдыя» (1983), партрэтаў П.​Ф.​Глебкі (1971), «Групавы партрэт беларускіх пісьменнікаў» (1987), пейзажаў «Крым. Гурзуф» (1970-я г.), «Роднае Палессе», «На рацэ Пціч», «Старая дарога на Парэчча», серыі «Міншчына», «Віцебшчына» (усе 1990-я г.) і інш.

Тв.:

Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971;

Искусство Белорусской ССР: [Альбом]. Л., 1972;

Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974;

Живопись Советской Белоруссии (1917—1975 гг.). Мн., 1979;

Сучасны беларускі партрэт. Мн., 1982.

Літ.:

Фатыхава Г. Дарога за небакрай // Мастацтва Беларусі 1988. № 5.

Г.​А.​Фатыхава.

Л.Н.Дробаў.
Л.Дробаў. Крым. Гурзуф. 1970-я г.

т. 6, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НУ́ШЫЧ (Браніслаў) (сапр. Нуша Алкібіяд; 8.10.1864, г. Смедарава, Сербія — 19.1.1938),

сербскі пісьменнік, драматург. Правадз. чл. Сербскай АН і мастацтваў (з 1933). Скончыў Бялградскі ун-т. Дырэктар т-раў у гарадах Нові-Сад, Скоп’е, Сараева. Літ. дзейнасць пачаў у 1883 камедыяй «Народны дэпутат» (паст. 1896). Найб. вядомыя камедыі: «Падазроная асоба» (нап. 1887, паст. 1923), «Звычайны чалавек» (паст. 1899), «Пані міністэрша» (нап. і паст. 1929), «Д» (1936), «Нябожчык» (1937). Аўтар гумарыстычнага рамана «Дзіця абшчыны» (1902), зб. апавяд. «Рамазанскія вечары» (1898), аповесці «Аўтабіяграфія» (1924), нарысаў, успамінаў. На бел. сцэне паводле камедый Н. пастаўлены спектаклі «Пані міністэрша» (1956, Бел. т-р імя Я.​Купалы), «Доктар» (1956, Дзярж. рус. драм. т-р і Гродзенскі абл. драм. т-р), «Доктар філасофіі» (1956, Гомельскі абл. драм. т-р; 1972, Бел. т-р імя Я.​Коласа), «Звычайны чалавек» (1966, Брэсцкі абл. драм. т-р). На бел. мову асобныя яго творы пераклалі А.​Астрэйка, А.​Грэцкі, Л.​Самасейка, І.​Чарота.

Тв.:

Бел. пер. — Аўтабіяграфія. Мн., 1985;

Рус. пер. — Избранное. М., 1958;

Комедии. М., 1956;

Ослиная скамья: Фельетоны, рассказы. М.; Л., 1964;

Автобиография. М., 1972;

Дитя общины: Избранное. М., 1975.

Літ.:

Жуков Д.А. Бранислав Нушич. М., 1972;

Бранислав Нушич: Биобиблиогр. указ. М., 1965.

І.​А.​Чарота, Т.​Я.​Гаробчанка.

т. 11, с. 392

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)