праня́ць, прайму́, про́ймеш, про́йме; праня́ў, -няла́, -ло́; праймі; праня́ты; зак.

1.(1 і 2 ас. не ўжыв.), каго-што. Прабраць, пранікнуць усярэдзіну.

Сырасць праняла мяне наскрозь.

Праняў холад.

2. перан., каго. Моцна падзейнічаць на каго-н.

Нічым яго не проймеш.

Гэта гора праняло ўсіх да слёз.

3. безас., каго. Пранесці (пра панос; разм.).

|| незак. прайма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазано́сіць, -но́шу, -но́сіш, -но́сіць; -но́шаны; зак., каго-што.

1. Занесці, даставіць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. інструменты ў кладоўку.

2. Упісаць куды-н. усіх, многіх або ўсё, многае.

П. студэнтаў у спісы.

П. рахункі ў рэестр.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Засыпаць, замесці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Завіруха пазаносіла снегам усе дарогі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазараста́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

1. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зарасці якой-н. расліннасцю — пра ўсё, многае.

Грады пазарасталі пустазеллем.

2. Пакрыцца валасамі, поўсцю і пад. — пра ўсіх, многіх.

Мужчыны пазарасталі бародамі.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Зажыць, зарубцавацца — пра ўсё, многае (разм.).

Пазарасталі раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазато́птваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Затаптаць, патаптаць усё, многае; падушыць нагамі, капытамі ўсіх, многіх.

П. сляды.

Каровы пазатоптвалі куранят.

2. што. Загасіць усё, многае, наступаючы нагамі.

П. вогнішча.

3. што ў што. Топчучы, умяць унутр чаго-н. усё, многае.

П. акуркі ў пясок.

4. што. Забрудзіць слядамі ўсё, многае (разм.).

Пазатоптвалі падлогу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перава́жыць, -жу, -жыш, -жыць; -жаны; зак.

1. каго-што. Узважыць яшчэ раз.

П. груз перад здачай.

2. каго-што. Узважыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. усе мяшкі з мукой.

3. каго-што. Перасягнуць у вазе, перацягнуць.

Адна шаля вагаў пераважыла другую.

4. перан. Аказацца больш значным, важкім, перасіліць.

Дапытлівасць пераважыла страх.

|| незак. перава́жваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ператрэ́сці, -расу́, -расе́ш, -расе́; -расём, -расяце́, -расу́ць; -ро́с, -рэ́сла; -расі́; -рэ́сены; зак.

1. што. Трасучы, ачысціць ад чаго-н.; перабраць, пераглядзець, шукаючы чаго-н.

П. палавікі.

П. ўсе рэчы.

П. ў памяці мінулае (перан.).

2. каго-што. Зрабіць вобыск.

Паліцыя ператрэсла ўсіх жыхароў вёскі (усю вёску).

|| незак. ператраса́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і ператрэ́сваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

уво́гуле.

1. прысл. Разглядаючы цалкам, не звяртаючы ўвагі на дробязі, прыватнае.

У. справы ідуць нядрэнна.

2. прысл. Заўсёды, ва ўсіх выпадках.

Ён у. такі.

3. Ужыв. ў знач. абагульняючага слова перад заключэннем, падагульненнем.

На гэтым работу закончым і ў. мы ўжо стаміліся.

4. у знач. пабочн. сл. У цэлым, у выніку.

Не дрэнны, у., чалавек, але п’е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

echt a сапра́ўдны; чы́сты (пра золата і г.д.);

ein ~er Freund сапра́ўдны ся́бар;

~er Bruch матэм. пра́вільны дроб;

~ und recht пра́вільна ва ўсіх адно́сінах

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

АДЭНАМАТО́З ЛЁГКІХ (ад адэнома + ...оз),

хранічная вірусная хвароба жывёл. Характарызуецца развіццём шматлікіх залозападобных разрастанняў у лёгачнай парэнхіме. Пашырана амаль ва ўсіх краінах свету, адзначаецца і на Беларусі. Хварэюць авечкі, козы, менш каровы, коні, сабакі, мышы, некаторыя рыбы. Узбуджальнік — рэтравірус тыпу С. Заражэнне паветрана-кропельным шляхам. Інкубацыйны перыяд ад некалькіх месяцаў да некалькіх гадоў. Лятальнасць ад 50 да 80%.

т. 1, с. 146

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЗЁРНА-РАЧНЫ́Я РЫ́БЫ,

віды рыб, аднолькава характэрныя для іхтыяфауны азёраў і рэк. Пашыраны па ўсіх мацерыках, акрамя Антарктыды. На Беларусі 24 віды: акунь звычайны, аўсянка, бычок-падкаменшчык (гл. Падкаменшчыкі), верхаводка, вугор еўрапейскі, гарчак, гусцяра, джгір звычайны, жэрах, колюшкі (2 віды), карась, лешч, лінь, мянтуз, плотка, пячкур, сом звычайны, судак, уюн, краснапёрка, шчупак, шчыпоўка, язь. Большасць маюць прамысл. значэнне.

т. 1, с. 162

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)