Плату́шнік ’лодка, выдзеўбаная з дрэва’ (Жд. 3) — у слоўніку, відаць, памылкова пату́шнік. Да платаць?. параўн. польск.płatać ’рабіць жолаб, выдзёўбваць’ (Банькоўскі, 2, 620), з якога і plahva > плотва (гл.). Для таго, каб зрабіць выдзеўбаную частку лодкі разложыстай, руды лілі гарачую ваду і ставілі распоркі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́жайст.-бел. ’від, гатунак’, ’род’, ’пол’ (1457 г.) з ст.-польск.rodzaj ’від, гатунак’. Мена ‑dz‑ > ‑ж‑, як у радзі́ць — дыял.ража́ць. Апрача таго, прасл.*dj, якое пераходзіла ў бел.*дж, у помніках пісьменства абазначаецца праз ж: промежу, преже, гражане, хожене (Карскі, 1, 381).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суго́р ’невялікі пагорак’ (Яшк.), ’гурба снегу’ (Ласт.), суго́рак ’пагорак; узгорак’ (Сл. ПЗБ, ПСл), ’гурба снегу’ (Яшк., ЛА, 2). Укр.су́горок ’невялікае ўзвышэнне’, рус.паўн.суго́р, су́го́рок ’тс’. Да гара, гл. Борысь (Prefiks., 142) бачыць тут значэнне ’месца, падобнае да таго, якое названа ў корані’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сэ́рса (сэ́рсо) ’гульня з абручыкамі’ (гродз., Нар. словатв.). Відаць, праз польск.serso ’тс’ з франц.cerceau ’абруч’, параўн. Варш. сл., 6, 75. Адзначанае ў ТСБМсерсо ’гульня з абручом’ запазычана праз рус.серсо ’дзіцячая гульня з колцам’ таго ж паходжання, гл. Фасмер, 3, 610.