клас беспазваночных жывёл тыпу кольчатых чарвей. 2 падкл., 3 атр., 5 сям., каля 400 відаў. Пашыраны ўсюды. Жывуць у прэсных водах, некат. — у морах, на сушы (у вільготнай глебе). П. медыцынская (Hirudo medicinalis) выкарыстоўваецца пры гірудатэрапіі. П. могуць быць прамежкавымі, рэзервуарнымі і канчатковымі гаспадарамі розных паразітаў. На Беларусі больш за 10 відаў.
Даўж. ад 0,2 да 30 см. Цела плоскае, радзей цыліндрычнае, з 33 сегментаў. Афарбоўка чорная, карычневая, зеленаватая і інш. Вачэй 1—5 пар. 2 прысоскі. На пярэднім аддзеле кішэчніка сківіцы або хабаток. Драпежнікі (кормяцца дробнымі беспазваночнымі) і паразіты (кормяцца крывёю рыб, вадаплаўных птушак, млекакормячых). Слінныя залозы паразітычных П. выдзяляюць гірудзін, які перашкаджае згусанню крыві. Дыхаюць скурай. Гермафрадыты, развіццё без ператварэння. Корм для некат. рыб, хахулі.
Літ.:
Фауна СССР. Пиявки. Т. 1. Л., 1976;
Догель В.А. Зоология беспозвоночных. 7 изд. М., 1981;
Жизнь животных. Т. 1. 2 изд. М., 1987.
Ю.Р.Гігіняк.
П’яўкі: 1 — рыбіна; 2 — двухвокая; 3 — смаўжовая; 4 — ілжэконская (а — від знізу; б — від зверху); 5 — медыцынская (а — від зверху, б — від знізу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ве́йка (БРС, Шатал., Сцяшк. МГ). Укр.ві́я, ст.-чэш.vějička, povějе ’павека’, славен.vejice ’вейкі’. Прасл.*věi̯a ’тс’. Гэта апошняе можа быць метафарычным ужываннем слова *věi̯a ’галінка’ (ст.-слав., ст.-рус.вѣя), рус.вея, балг.ве́йка, славен.vẹ̑ja ’галінка’, чэш.vějice, vějička ’прыманка (лазінка, змазаная клеем, каб лавіць птушак і мух)’, «вейка» ’штосьці пушыстае, касматае, з бахрамой, быццам галінка з лісцем’. Але можна думаць і пра непасрэднае ўтварэнне ад *věi̯ati ’веяць, дуць’. Гл. Махэк₂, 681 (але няма неабходнасці параўноўваць гэта слова з прасл.*vědi̯a ’павека’, ст.-рус.вѣжа, ст.-слав.вѣжда ’павека’ і г. д.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́лец ’адзін з пяці канцавых частак кісці рукі або ступні ў чалавека; канечны член на лапах жывёл і птушак; валік або стрыжань у машынах’. Агульнаслав.: рус.па́лец, укр.па́лець, ст.-рус., ц.-слав.пальць, польск.palec, славен.pȃlec ’вялікі палец’ і г. д. Прасл.раlъ > palьcь. Роднаснымі лічацца лац.pollex, ‑icis ’вялікі палец (на руцэ, назе)’ (падваенне l у выніку экспрэсіўнага характару), далей нов.-перс.pālidan ’шукаць, ісці па слядах’, балг.пáлам ’шукаю’, ст.-в.-ням.fuolen ’адчуваць’ (Фасмер, 3, 191; Махэк, 429; у Фасмера, гл. агляд літ-ры).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Па́стка, арш.па́стъка ’прыстасаванне для лоўлі звяроў і птушак’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Маш., Касп., Шат., Сцяшк.; КЭС, лаг.; в.-дзв., віл., Сл. ПЗБ), па́ска ’тс’ (гродз., брасл., шальч., астрав., Сл. ПЗБ), па́стыка ’тс’ (паўн.-усх., КЭС), ваўк. ’мышалоўка’ (Калосьсе, 1938, 4). Балтызм, параўн. літ.spą́stai ’мышалоўка, пастка’, якое з spęsti ’ставіць пастку’ (Лаўчутэ, Балтизмы, 123; Грынавяцкене, Сл. ПЗБ, 3, 435). Пра ‑ъ‑ ў суфіксе ‑ъкa гл. Карскі, 1, 164. Аднак у гэтых аўтараў не ўлічаны ўкр.па́ста, па́стка ’пастка, мышалоўка’, у такім разе можна меркаваць аб генетычнай сувязі разглядаемай лексемы з па́шча (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́р’е, пе́рʼе, пе́рʼя, пе́рря ’лісты цыбулі’ (лаг., карэліц., Сл. ПЗБ; полац., Нар. лекс.; ТС), пе́ркі, пе́рушкі (мін., гом., ЛА, 2), пе́рка ’тс’ (Ян.), перʼе ’лісце жыта’ (свісл., Шатал.), пе́рʼечко ’ліст кропу’ (пін., Шатал.), пе́ро ’лісце часнаку’ (навагр., З нар. сл.), пе́рʼя ’лісты саламяных раслін, цыбулі і часнаку’ (Варл.); перо́ ’плаўнікі ў рыб’ (нараўл., З нар. сл.); перʼе ’пярына’ (ТС), перʼя ’акрыццё скуры ў птушак’ (Варл.). У выніку семантычнага пераносу паводле падабенства з пяро́ (гл.), зборн. наз. пе́рʼе. Сюды ж грыбы́ з пі́рʼем ’агульная назва пласцінчатых грыбоў’ (кам., Жыв. сл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Плёнка ’плеўка’, ’пузыр на метале ці шкле’ (ТСБМ, Мядзв.), ’сіло’ (Янк. I; Шат.; Бяльк., Растарг.; паўн.-усх., КЭС), ’покрыва кукалкі пчалы’ (Нікан.), ’абалонка асінага гнязда’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ); пле́нка ’пенка на малацэ’ (брасл., ЛА, 4; Сл. ПЗБ, Нас.), ’плеўка на паверхні стаячай вады’ (брасл., Сл. ПЗБ), ’мазгавая абалонка’ (брасл., шуміл., Сл. ПЗБ). Рус.плёнка ’плеўка’, ’сіло і прыстасаванне з начэпленых на вяроўку, палку сілаў для лоўлі птушак’. Да прасл.*plěna, якому генетычна адпавядае літ.plenė̃ ’скурка, абалонка’, ’плеўка на малацэ’ аналагічна прасл.*plěva (гл. плева1) і літ.plėvė̃ ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пуль-пуль-пуль ’падзыўныя словы для курэй, куранят’ (Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.; Янк. 2, ТС), сюды ж памянш.-ласк. пу́лькі‑пу́лькі, пу́лічкі‑пу́лічкі, пу́лінькі‑пу́лінькі, рус.пуль‑пуль‑ пуль ’тс’, укр.пуль‑пуль‑пуль ’падзыўныя словы для куранят, гусянят, індыкоў’. Паводле Смаль–Стоцкага (Приміт., 170), утворана ад слова дзіцячай мовы, параўн. укр.пу́ля ’качка’, пуле ’гусяня’, якія маюць паралелі на Балканах, параўн. Кабылянскі, Мовознавство, 1981, 6, 41–52; бел.пуляня ’кураня’ (гл.). Параўн. пыль‑пыль‑пыль ’тс’, апу́ль ’адгоннае слова для птушак’ (адносна апошняга гл. Супрун, Stud. Ros. Posn., 1979, 10, 207–209).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́тца ’прывязка ў цэпа’ (ашм., Сл. ПЗБ), путцо ’тс’ (ДАБМ, камет’., 829), пущо ’тс’ (смарг., Сцяшк. Сл.), пу́цца ’тс’ (Бяльк.), пу́тца ’гафтачка’ (Ян.), пу́цца ’пяцелька’ (ветк., Мат. Гом.), ’вешалка (у паліто)’ (Мат. Гом.), параўн. рус.пу́тце, путцо, пу́ца, пуцо ’прывязка ў цэпа; раменьчык на нагах лоўчых птушак’, польск.pętca, pęca ’раменьчык на ножках лоўчага сокала’, ст.-польск.pęczca ’тс’ (XVI ст.), ст.-чэш.putce ’гайданкі’, н.-луж.pyśco ’тс’, харв.puce, мн. л. рыса ’перавязка на ногі авечак, кароў; пяцелька’ (памянш. аjxputo ’пута’, Скок, 3, 65). Гл. пута.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раплю́к ’птушка пеначка, Phylloscopus’ (Ласт.). Экспрэснае ўтварэнне на базе кораня pan‑ (< panm‑, гл. рапт, раптам), аформленага частотным у назвах птушак суфіксам (гл. Антропаў, Назв. птиц, 85–86 і інш.), г. зн. птушка атрымала назву па ўласцівасцях руху, прычым адзінкавая фіксацыя сведчыць, хутчэй, на карысць уласнай словатворчасці аўтара. Не выключана, аднак, утварэнне на базе гукапераймання, параўн. н.-луж.wrona rapa, чэш.дыял.straka rapoce і найменні тыпу ўкр.рапа́к, рапа́ч, рапча́к ’птушка драч. Crex crex L.’, в.-луж.rapak ’птушка крумкач, груган, Corvus corax L.’, гл. Шустар-Шэўц, 2, 1207.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Самі́ца1 ’самка’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), ’галоўны корань у дрэве’ (Сл. ПЗБ), самы́ця ’самка’ (Сл. Брэс.). Укр.сами́ця, польск.samice, чэш.samice, славац.samica, серб.-харв.са́міца ’самка птушак’, славен.samíca ’тс’. Прасл.*samica, дэрыват ад *samъ ’сам’ з суф. *‑ica, паралель да наз. м. р. *samьcь ’самец’ (SP, 1, 98; Махэк₂, 537). Улічваючы націск і лінгвагеаграфію, у бел. магчыма з польск. Гл. яшчэ Борысь, 538.
Самі́ца2 ’каўтун на галаве’, само́к2 ’вялікі камяк каўтуна на галаве’ (пух., З нар. сл.). Укр.са́мка ’дзіцячая хвароба’. Табуістычныя назвы ад саміца1, самок1 (гл.).