пашмарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Разм.
1. Намазаць; нацерці. — Ты б іх хоць шмальцам ці алеем пашмаравала .. — кажа бабка, мацаючы маміны рукі. Каліна.
2. і без дап. Шмараваць некаторы час. Косцік крыху змёў гразь шчоткаю, тую, якая паддавалася, а тую, якая сядзела моцна, замазаў гуталінам. Пашмараваў яшчэ крыху шчоткаю. Паставіў боты. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спагадзя́, прысл.
Абл. Пазней, праз некаторы час. Я, а за мною, трошкі спагадзя, і Каця моўчкі падаліся да клумбы, дзе капала Агапа і дзе стаялі, уваткнутыя ў зямлю, жалезнякі... Сачанка. У той вечар мы, мабыць, так болей і не сказалі б ніводнага слова пра Велю, але крыху спагадзя прыйшоў Якімцаў, наш брыгадзір. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упхну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.
Разм. З намаганнем пранікнуць, прабірацца куды‑н.; уціснуцца. Але вось паказаўся з-за рога аўтобус, усе разам кінуліся да яго, некаторы час ціскаліся ў дзвярах і нарэшце ўпхнуліся ўсярэдзіну. Курто. // перан. Умяшацца ў што‑н., улезці. — Вечна ты ўпхнешся! — накінуўся [Сяргей] на Гарыка і Руля. Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падурэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Разм.
1. Дурэць некаторы час. А хлопец.. [Іванка] быў жвавы, любіў падурэць. Кухараў. Як добра тут спыніцца, збочыць, І пагуляць, і падурэць. Кірэенка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Адурэць — пра ўсіх, многіх. — Накіраваць бы вас гной вазіць, а то вы тут падурэлі ад суму, — стрымліваючы ўсмешку, прамовіў Васіль. Шашкоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памянці́ць, ‑мянчу, ‑менціш, ‑менціць; зак.
1. што. Падвастрыць касу мянташкай. Вось пара памянціць ужо касу, пара нанава напляваць у рукі, а.. [Ігнат] махае яшчэ і яшчэ. Скрыган.
2. перан.; што, чым і без дап. Разм. Мянціць (у 2 знач.) некаторы час. Звычайных, абы памянціць языком, наведванняў Чорны не любіў і, не саромеючыся, бараніўся ад іх. Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак.
1. што і чаго. Мясіць (у 1, 2 знач.) некаторы час. Памясіць цеста. □ Выязджаў [Русіновіч] раніцай, яшчэ поначы, і дадому дабраўся — таксама ўжо была ноч. Памясіць снегу давялося нямала. Дамашэвіч.
2. перан.; каго. Разм. Пабіць, аддубасіць. — [Віраўцы] ж цераз год залавілі Гарашуна аднаго і так памясілі, што той і памёр незадоўга. Масарэнка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павазі́цца, ‑важуся, ‑возішся, ‑возіцца; зак.
1. Вазіцца, катацца некаторы час. — Я не буду доўга, Зараз жа вярнуся, Трошачкі на рэчцы Ў санках паважуся. Колас.
2. перан. Разм. Аддаць многа часу якой‑н. справе; паваждацца. Хлапец пачынаў разумець, што і над яго пліткай з дзірачкай яшчэ нямала трэба павазіцца, каб з яе атрымалася дэталь. Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павазі́ць, ‑важу, ‑возіш, ‑возіць; зак., каго-што.
1. Вазіць некаторы час. Павазіць збожжа на машыне. Павазіць дзяцей на санках.
2. Звезці, перавезці ўсё, многае. Павазіць усё сена. Павазіць снапы. □ — Ай ды камуна! Глядзі, як у іх усё ідзе скора і гладка: мы жыта не паспелі павазіць, а яны авёс возяць, — гаварылі сяляне суседніх вёсак. Чарот.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паваро́чацца 1, ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.
Вярнуцца, прыйсці, прыехаць назад — пра ўсіх, многіх. Некаторыя [сяляне] паварочаліся адвячоркам, .. а некаторыя дык і зусім на змярканні. Крапіва.
паваро́чацца 2, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
1. Варочацца з боку на бок некаторы час.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Абярнуцца, упасці, пападаць — пра ўсё, многае. Усе збанкі паварочаліся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пагры́зціся, ‑зуся, ‑зешся, ‑зецца; ‑земся, ‑зяцеся; пр. пагрызся, ‑лася; зак.
1. Грызціся, кусацца некаторы час. Калі [Андрэй] запрог.. [кабылу] ў плуг разам з Гнядым, то яны спачатку абнюхаліся, потым пагрызліся, але хутка памірыліся. Чарнышэвіч.
2. перан. Разм. Пасварыцца. — Ну, вось што! — моцным фальцэтам перабіў размову Панця. — Пагрызціся вы яшчэ ўспееце! А мне трэба на службу! Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)