СЛАЎКО́ВІЧ (Даір Фёдаравіч) (н. 21.9.1932, Мінск),
бел. пісьменнік. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1960). З 1954 бібліятэкар, у 1962—77 заг. Уздзенскай раённай дзіцячай б-кі. Друкуецца з 1946. Піша пераважна для дзяцей і юнацтва пра гераізм народа ў вайну, вёску, маладых рабочых і інш. Аўтар аповесцей «Сцежкаю мужных» (1971), «Клуб вясёлых чамучак» (1973), «Алесік едзе ў Красабор» (1981), дакумент. аповесці «Свежыя ветры над Дворышчамі» (1982), зб-каў апавяданняў «Каласавічок» (1969), аповесцей і апавяд. «Пачым фунт ліха?» (1975), «Алея невядомага салдата» (1981), «Гвардзейскі знак» (1982), нарысаў «Бібліятэкар» (1983), зб. гумару і сатыры «Фірменны сродак» (1976), п’ес «Крутадух» (1980), «Беражыце мужчын» (1984), «Даеш хуткасны!» (1985) і інш. На бел. мову пераклаў казку В.Гаўфа «Маленькі Мук».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
прыту́лак, ‑лку, м.
1. Месца, дзе можна схавацца ад каго‑, чаго‑н., адпачыць, прабыць патрэбны час. Амаль кожная кватэра давала прытулак двум, тром ці нават чатыром сем’ям.Мележ.Сафрон Дзядзюля .. цёрся каля бежанскай фурманкі, пакуль высокі гаспадар яе хадзіў па хатах і апытваў прытулку.Чорны.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі — дабрачынная ўстанова для сірот, беспрытульных дзяцей, старых і інш. Камітэт па справах бежанцаў змясціў хворую ў бальніцу, а сямігадовую Галіну накіраваў з партыяй дзяцей у адзін з дзіцячых прытулкаў Мінска.Галавач.Прыйшлі людзі, пагаравалі і, гледзячы на сірот, сказалі: — Куды іх цяпер? Застаецца адно — у прытулак.Данілевіч.
3. Права бяспечнага пражывання, што дае якая‑н. дзяржава іншаземным грамадзянам, якіх праследуюць улады іншых краін. Беларуская ССР дае права на прытулак іншаземцам, якія праследуюцца за абарону інтарэсаў працоўных і справы міру, за ўдзел у рэвалюцыйным і нацыянальна-вызваленчым руху, за прагрэсіўную грамадска-палітычную, навуковую або іншую творчую дзейнасць.Канстытуцыя БССР.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Прыгарнуць, прыхіліць да сябе з ласкай, пяшчотай. Маёр пасадзіў большых дзяцей насупраць жанчын, а маленькую дзяўчынку прытуліў да грудзей, няўмела гушкаючы на руках.Даніленка.Грушка развітаўся з Тамараю на вакзале, прытуліў яе апошні раз. Яна сказала: — Пішы...Пестрак.Стэпа сцішылася, прытуліла пісьмо да грудзей.Гартны.// Шчыльна прыціснуць, прыперці да каго‑, чаго‑н. Зазваніў тэлефон. Кавалёў зняў трубку і прытуліў яе да вуха.Чарнышэвіч.Прытуліўшы галаву да самае шыбіны, Галіна голасна, каб яе пачулі, запытала: — Ці сходу не было ў вас?Галавач.
2. Даць прыстанішча, прытулак. Павел Іванавіч пойдзе па хатах, самымі ласкавымі словамі будзе ўпрошваць гаспадынь прытуліць будаўнікоў.Кулакоўскі.Старажытны Томск прытуліў нас, бежанцаў вайны з Беларусі.Рамановіч.//перан. Узяць каго‑н. пад сваю апеку; прыгрэць. Сваіх дзяцей у Зосі не было, яна прытуліла дзесяцігадовага пляменніка Алёшу.Хадкевіч.Артылерысты прытулілі .. [Лёньку Лазарчыка] як сірату-бежанца.Грамовіч.
•••
Прытуліць галаву — знайсці прыстанішча дзе‑н.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
nine
[naɪn]
n., adj.
1) дзе́вяць; дзевяцёра; дзевяцёх
nine books (cats) — дзе́вяць кні́жак (като́ў)
nine children — дзевяцёра дзяце́й
nine boys — дзевяцёх хлапцо́ў
nine hundred — дзе́вяцьсот
nine-hundredth — дзе́вяцьсо́ты
2) дзявя́тка f.
а) ка́рта для гульні́
б) кама́нда зь дзевяцёх гульцо́ў
•
- the Nine
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
vexation
[vekˈseɪʃən]
n.
1) назаля́ньне, злава́ньне n.; раздра́жненасьць f.
His face showed his vexation — На тва́ры ў яго́ вы́явілася раздражне́ньне
2) пры́красьць f.; расчарава́ньне n.
Rain on Sunday was a vexation to the children — Дождж у нядзе́лю вы́клікаў у дзяце́й расчарава́ньне
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
блазно́та, ‑ы, ДМ ‑ноце, ж.
Разм.
1. Тое, што і блазан (у 1 знач.); малакасос. Дзіва што: ён жа ўжо не якая блазнота і яму смела можна даручыць такую важную справу!Якімовіч.[Гарашчэня:] — Малако матчына па губах не абсохла. Ай, блазнота!Гурскі.//зб. Малеча, драбяза (пра дзяцей). Ды смех пачуецца блазноты: Вясне так рады малышы.Колас.
2. Дураслівасць. Прафесар бачыў у паводзінах Сымонкі не зласлівасць і не простую дзіцячую блазноту.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Загадзя прыняць меры, каб ахаваць каго‑, што‑н. ад небяспекі, непрыемнасцей і пад. Засцерагчы дзяцей ад хваробы. □ — Давай, — сказаў Дзіма, надзеючы акуляры ў металічнай аправе, каб засцерагчы вочы ад іскраў.Скрыпка.Цябе ў жыцці засцерагу Ад небяспек неспадзяваных.Матэвушаў.// З’явіцца аховай, сродкам абароны ад чаго‑н. Прафілактычныя мерапрыемствы засцераглі насельніцтва ад распаўсюджання хваробы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зацве́рдзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; зак., што.
1. Прызнаць афіцыйна ўстаноўленым, прынятым. Зацвердзіць пяцігадовы план. Зацвердзіць праект. Зацвердзіць парадак дня сходу.// Аформіць юрыдычна, у законным парадку. Войт патрабаваў вярнуць стары магістрат да кіравання горадам. Гэты прысуд зацвердзіў кароль.Шынклер.
2.каго. Афіцыйна прызначыць каго‑н. куды‑н. або кім‑н. Зацвердзіць на пасаду дырэктара. Зацвердзіць загадчыкам фермы.// Юрыдычна пацвердзіць законнасць чыіх‑н. правоў, абавязкаў і пад. Зацвердзіць дзяцей у правах спадчыны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
марнава́цца, ‑нуецца; незак.
1. Траціцца без карысці, прападаць, не ісці на карысць. Марнуюцца сілы. □ Аляксей пагушкаў лямпу на выцягнутай далоні і ўсміхнуўся: — Неашчадна! Гэта ж кілаграмы тры каляровага металу марнуецца.Б. Стральцоў.
2. Тое, што і мардавацца (у 2 знач.). — Ну, Андрушка, пускай дзяцей ды паедзем у Пінск. Годзе табе ўжо марнавацца тут.Колас.— У вёсцы дабра [Рыгор] не бачыў, а цяпер у турме марнуецца.Бажко.
3.Зал.да марнаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кармі́цель, ‑я, м.
Той, хто корміць, забяспечвае пражыткам, харчамі. Галя паціснула плячамі, загаварыла зноў узрушана: .. — А ён ужо не маленькі! Ён — гаспадар у хаце, карміцель дваіх дзяцей...Ваданосаў.Старая Салвесіха прыняла да сэрца тое, што забралі яе меншага сына-карміцеля, і на трэці дзень злягла ў пасцель.Сабаленка.// Пра ўсё тое, што з’яўляецца сродкам для пражыцця, крыніцай даходу. Да едакоў Спяшаецца галоўны Карміцель наш — Дзяржаўны едзе хлеб.Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)