іспо́л

1. Вялікая штучная сажалка ў вёсцы ці каля яе, вада ў якой ніколі не высыхае (Віц. Нік. 1895, Лёзн.).

2. Частка ракі ўверх па цячэнню ад плаціны (Лёзн. Касп.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Лаўжо1 ’брудная ’бялізна’, ’лахманы’ (паст., Сл. паўн.-зах.). Да лоўж, якое кантамінавала з лайно (гл.).

Лаўжо2 ’ваўчынае логава’ (глыб.), лаўжышна ’тс’ (паст.), ’лежыва’ (глыб., Сл. паўн.-зах.) генетычна звязаны з папярэднім лаўж; семантыка развівалася наступным чынам: ’куча галля’ → ’вялікая колькасць чаго-небудзь’ (раг. лоўж) → ’беспарадак’ (лаг. лоўжышча) → ’логава’ (Сл. паўн.-зах.). Параўн. таксама літ. laužymas ’бярлога’.

Лаўжо ’вузкая прадаўгаватая дошка, якой закрывалі бакавую адтуліну ў калодачным вуллі’ (барыс., Сл. паўн.-зах.). Генетычна звязана з літ. laužti ’ламаць’, laužymas ’ломка’ (першапачаткова ’ўломак, кавалак адламанай галіны’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́тэр ’катэр’ (ТСБМ, БРС). Рус. ка́тер, укр. ка́тер. У рус. мове запазычанне з англ. cutter ’тс’ у Пятроўскую эпоху азначала ’вялікая вёславая лодка, аднамачтавае судна’. Англ. cutter вытворнае ад cut ’рэзаць’; першапачаткова катэр ’судна, якое рэжа хвалі’. Упершыню фіксуецца ў пісьме князя Далгарукава Пятру I у 1714 г. Неабгрунтаваным было меркаванне Міклашыча аб магчымым паходжанні слова ка́тэр ад назвы галеры ка́торга (< с.-грэч. κάτεργον). Таксама няпэўнымі трэба лічыць параўнанні з гал. kotter або ням. Kutter (з фанетычных прычын). Параўн. Фасмер, 2, 210; Шанскі, 2, К, 95–96.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бапіне́нка ’валеная хустка’ (ДАБМ, 946). Дыял. форма, замест *абапіне́нка (да *абапінаць, абапнуць ’нацягваць, абкручваць і г. д.’), што ясна з наступных назваў пераважна вялікай, зімняй, цёплай хусткі, якія прыводзяцца ў ДАБМ: апяна́льнік (945), хустка‑опына, ху́стка‑гопы́нка, ху́стка‑опі́нанка, апіна́ха, апіня́нка, во́пінка, опіна́ка, апі́ненкі (мн.) (946), хустка апіні́стая, напі́нка, апіна́тка, абапіна́ха, ху́стка‑опыно́чка, опіні́нка (947). Параўн. яшчэ апіна́лкавялікая хустка’ (Бяльк.). Назвы хусткі, утвораныя ад дзеяслова *pęti, *pьnǫ, вядомыя ў асноўным на поўдні і на паўд. усходзе Беларусі. Параўн. укр. обпина́ти ’надзяваць, нацягваць’, обпи́нка, опи́нка ’род адзення’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́хіна ’машына’, ’вялікая прастора’, ’бялізны, велікан’ (Нас.), махі́на ’што-небудзь вялікае, грувасткае’, ’высокі чалавек, вярзіла’ (Мядзв., ТСБМ, Мат. Гом.; чавус., Нар. сл.), махі́ня ’высокая жанчына’ (гродз., Сцяшк. Сл.), ма́хінны, махі́нны, ма́хіны, махіне́зны, махіле́зны ’вельмі вялікі, высокі’ (Нас., Мат. Гом.; нараўл., Арх. ГУ; ТС), ма́хінь ’дрэва, паваленае бурай’ (Нікан.). Ст.-бел. махина ’вялікае збудаванне’ (1598 г.). Запазычана са ст.-польск. machina ’ваенныя дзеянні’, ’будынак, канструкцыя’, якое з лац. machina ’будынак; механізм’, ’асадныя прыстасаванні’ ст.-грэч. μηχανή, дар. μαχανά ’тс’, ’выдумкі, хітрыкі’ (Булыка, Лекс. запазыч., 99; Кюнэ, 74).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ку́ча1вялікая колькасць прадметаў, наваленых у беспарадку’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Ян., Сержп. Ск., Яруш., Бяльк.). Укр. куча, рус. куча ’тс’, польск. kuczki ’кучкі’, чэш. kuče ’куча’. Абмежаваны арэал распаўсюджання не дазваляе надзейна рэканструяваць праславянскую форму. Роднаснымі балтыйскімі формамі лічацца літ. kaũkas ’шышка’, kaukarà ’ўзгорак’. Вельмі ненадзейна. Усё ж такі трэба разглядаць куча як інавацыю (усходнеславянскую?). Параўн. Сабалеўскі, ЖМНП, 1914, авг., 364, які лічыць, што куча паходзіць ад kǫija (гл. куча2).

Ку́ча2 ’адгароджанае месца ў хляве, месца для жывёл’ (Нар. лекс.). Гл. кут.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дубальто́ўка1 ’дубальтоўка, паляўнічая стрэльба’ (БРС, Сцяшк., Шат., Бяльк., Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з польск. dubeltówka ’тс’ (ад dubeltowy ’падвойны’ < ням. dupel; гл. Брукнер, 101).

Дубальто́ўка2. Гэта назва азначае розныя рэаліі: ’вялікая суконная хустка’ (Сцяшк., Сцяц.), ’падвойнае акно’ (Сцяшк.). У аснове ляжыць запазычаны з польск. мовы прыметнік дубальто́вы ’падвойны’ (гл.). Назвы для ’хусткі’ і ’падвойнага акна’ могуць быць утворанымі ўжо на бел. глебе (параўн., напр., выраз дубальто́выя ра́мы ’падвойныя рамы’, БРС). Але не выключаецца, што дубальто́ўка ў адзначаных вышэй значэннях — запазычанне з польск. дыялектаў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сакольнік ’расліна ястрабок зонцічны, Hieracium umbellatum L.’ (Кіс.). Рус. соко́лья трава ’тс’, сокольніка ’Hieracium pilosella L.’, серб.-харв. соколова трава ’Hieracium cymosum L.’, польск. jastrzębiec, чэш. jestřábník ’Hieracium’. Да сокал (гл.). Антычная назва для Hieracium і блізкіх раслін ўтворана ад грэч. ίεφαζ ’ястраб’, таму што існавала павер’е, што ястрабы і сокалы для вастрыні зроку ужываюць сок гэтых раслін; гл. Махэк, Jména rostl., 232. Аднак, назва можа тлумачыцца тым, што вялікая колькасць гэтых раслін расце на значнай вышыні, дае водзяцца ястрабы і сокалы (Сіманавіч, 232).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

decha

dech|a

ж. разм. дошка (вялікая);

wieś zabita ~ami — забітая вёска; глухамань;

pijany w ~ę — п’яны ў дошку (у дым);

naciskać gaz do ~y — газаваць; рабіць максімальную хуткасць; ціснуць педаль хуткасці да ўпору

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

лы́жка ж. ло́жка;

праз гадзі́ну па ча́йнай лы́жцы — че́рез час по ча́йной ло́жке;

гато́ў у лы́жцы вады́ ўтапі́цьпогов. гото́в в ло́жке воды́ утопи́ть;

л. дзёгцю ў бо́чцы мёдупогов. ло́жка дёгтя в бо́чке мёда;

вялі́кая л. рот дзярэ́посл. больша́я ло́жка рот дерёт;

дарага́я л. к абе́дупосл. дорога́ ло́жка к обе́ду

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)