1) бакавое адхіленне снарадаў і куль наразной зброі ад плоскасці стральбы;
2) адвод вады з ракі, вадасховішча ці іншага вадаёма ў бакавы канал для суднаходства, энергетыкі або ірыгацыі;
3) лінгв. утварэнне новых слоў ад слова-асновы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГА́РВАРДСКІ УНІВЕРСІТЭ́Т,
старэйшы універсітэт у ЗША. Засн. ў 1636 як каледж у г. Кеймбрыдж (штат Масачусетс). З 1639 носіць імя англ. пурытанскага святара Дж.Гарварда (1607—38), які завяшчаў каледжу палавіну сваёй маёмасці і б-ку. Да канца 18 ст.гал. месца ў навуч. працэсе займалі Біблія і стараж. мовы, у канцы 18 ст. сталі выкладацца новыя мовы і матэматыка. У 1-й чвэрці 19 ст. да каледжа далучаны мед. і юрыд. ф-ты і ён пераўтвораны ва ун-т. З 2-й чвэрці 19 ст. Гарвардскі універсітэт стаў цэнтрам культуры ЗША. У складзе ун-та астр. абсерваторыя, выд-ва (з 1913), музеі (параўнальнай заалогіі, мастацкі, герм. культур, геалагічны і інш.), б-ка — адна з самых вял. у свеце (11 млн. тамоў; акрамя цэнтр. кніжнага збору мае асобныя б-кі — рэдкіх кніг і рукапісаў, мед., кіт.-яп. і інш.). Ф-ты: тэалагічны, гуманіт. і дакладных навук, энергетыкі і прыкладной фізікі, мастацкі, права, мед., аховы здароўя, дзярж. кіравання, практычнай адміністрацыі, педагогікі. У Фларэнцыі (Італія) створаны ін-т Гарвардскага ун-та па даследаванні эпохі Адраджэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ПРЫКЛАДНО́Й ФІ́ЗІКІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1980 у Мінску на базе Аддзела фізікі неразбуральнага кантролю АН Беларусі (існаваў з 1963). У ін-це 13 лабараторый, аспірантура і дактарантура, савет па абароне канд. і доктарскіх дысертацый.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: развіццё навук. асноў, даследаванне фіз. прынцыпаў, стварэнне метадаў і сродкаў неразбуральнага кантролю (НК) рэчыва, вырабаў і тэхнал. працэсаў галін машынабудавання і энергетыкі; фіз. і матэм. асновы выліч. дыягностыкі аб’ектаў і сістэм з неаднароднай і зменлівай структурай. Распрацаваны: тэорыя нелінейных дынамічных працэсаў перамагнічвання і неаднароднага намагнічвання; асновы магн. і эл.-магн. метадаў НК; тэарэт. асновы капілярнага НК і акустычных метадаў дэфектаскапіі з выкарыстаннем магн. палёў; тэорыя сістэм з выпадковай і зменлівай структурай для дыягностыкі і бяспечнага кіравання дынамічнымі аб’ектамі; фіз. асновы кантролю фіз.-мех., магн. і эл. уласцівасцей матэрыялаў і вырабаў (у т. л. шматслойных і неаднародных). Выдадзены працы ін-та «Дасягненні ў фізіцы электрамагнітнага неразбуральнага кантролю» (Мінск — Токіо, 1994). У ін-це працавалі акад.АН Беларусі М.С.Акулаў, А.Г.Шашкоў, чл.-кар. І.С.Кавалёў, працуюць чл.-кар.Нац.АН Беларусі В.М.Арцём’еў, М.М.Зацэпін, П.П.Прахарэнка (дырэктар з 1993).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т РАДЫЯЦЫ́ЙНЫХ ФІ́ЗІКА-ХІМІ́ЧНЫХ ПРАБЛЕ́МНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1991 у Мінску на базе Ін-та ядзернай энергетыкіАН Беларусі (існаваў з 1965). У ін-це (1998): 7 лабараторый, 2 тэхнал. аддзелы. аспірантура.
Асн. кірункі навук. даследаванняў: фізіка і хімія ўзаемадзеяння высокаэнергетычных выпрамяненняў з рэчывам, распрацоўка тэхналогій і тэхнікі для выкарыстання выпрамяненняў у нар. гаспадарцы. Распрацаваны: тэарэт. метады, мадэлі і матэм. праграмы апісання і аналізу працэсаў узаемадзеяння нуклонаў з ядрамі для разліку ядзерна-фіз. канстантаў трансактынідаў і спектраў нейтронаў, што вылучаюцца ў гэтых працэсах; інфарм. сістэма для комплекснай ацэнкі рызыкі ад уздзеяння на чалавека прымесей таксінаў і канцэрагенаў, якія маюць харч. прадукты, пітная вада, паветра; метад апрамянення харч. прадуктаў для павелічэння тэрмінаў захавання і знішчэння патагеннай мікрафлоры; тэхналогія і абсталяванне для вытв-сці пенаполітэтылену метадам радыяцыйнага сшывання. Створаны: новы кампазіцыйны антыфрыкцыйны матэрыял; устаноўка для рэгенерацыі адпрацаванага травільнага раствору; аўтаматызаваная ацяпляльная сістэма на аснове інфрачырвоных выпрамяняльнікаў; сістэма ачысткі ад фенолу і фармальдэгіду, газавых выкідаў хім. вытв-сцей. Запушчаны ў эксплуатацыю нейтронны генератар (тып НГ-12-1 — адзін з буйнейшых у Еўропе, 1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЯЦЫ́ЙНАЙ БЯСПЕ́КІ ІНСТЫТУТ «БЕЛРАД».
Засн. ў 1991 у Мінску на базе Бел. навукова-тэхн. цэнтра «Радыяметр» (утвораны ў 1990 на базе Ін-та ядз.энергетыкіАН Беларусі). У ін-це (2000): аддзел радыяцыйнага маніторынгу прадуктаў харчавання, лабараторыя спектраметрыі чалавека і радыяцыйнай аховы насельніцтва, доследная вытв-сць са спецыялізаванымі лабараторыямі радыяцыйных вымярэнняў і распрацоўкі радыеметрычных прылад.
Асн. кірункі навук. дзейнасці: стварэнне і рэалізацыя сістэмы радыяцыйна-экалагічнага маніторынгу харч. прадуктаў на тэрыторыях, забруджаных радыенуклідамі; распрацоўка новых методык кантролю забруджанасці радыенуклідамі прадуктаў харчавання і с.-г. прадукцыі; распрацоўка, выраб і ўкараненне радыеметрычных прылад; абследаванне жыхароў Чарнобыльскай зоны па вызначэнні ўзроўню назапашвання радыенуклідаў у арганізме і распрацоўка рэкамендацый па радыяцыйнай ахове насельніцтва; даследаванне эфектыўнасці энтэрасарбентаў розных тыпаў, у т. л. пекцінзмяшчальных прэпаратаў, для выдалення радыенуклідаў з арганізма. Ін-т мае спектрометры выпрамянення чалавека, якія выкарыстоўваюцца ў перасоўных радыелагічных лабараторыях для вызначэння колькасці цэзію-137 у арганізме людзей; у 1996—2000 абследавана больш за 95 тыс.бел. дзяцей. З 2000 выпускаецца пекцінавая харч. дабаўка «Вітапект». У Ін-це працуе чл.-кар.Нац.АН Беларусі В.Б.Несцярэнка (дырэктар).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ПЕР-ЭВМ,
клас звышпрадукцыйных электронных вылічальных машын для рашэння складаных задач. Па сваіх магчымасцях параўноўваецца з мозгам чалавека.
Звышвысокая прадукцыйнасць дасягаецца ў асн. за кошт паралельнай архітэктуры: выкарыстання вял. колькасці універсальных і спецыялізаваных працэсараў, паралельнага праграмавання, хуткадзейных звышвялікіх інтэгральных схем. Шматпрацэсарная машына функцыянуе пад кіраўніцтвам адзінай аперацыйнай сістэмы. Хуткадзеянне залежыць ад раўнамернасці загрузкі працэсараў, арганізацыі схемы разлікаў (праграмнага забеспячэння). С.-ЭВМ выкарыстоўваецца для навук. мадэліравання, апрацоўкі вынікаў даследаванняў, фінансавай (напр., банкаўскай) інфармацыі, кіравання чыгункай ці інш.трансп. сістэмай, прагнозу надвор’я, праектавання лятальна-касм. апаратаў, ядз. і хім. рэактараў, рашэння задач газа- і гідрадынамікі, цепла- і масаабмену, энергетыкі, генетыкі чалавека, распазнавання вобразаў і інш.
На Беларусі і ў Расіі паводле праграмы «СКІФ» (галаўныя арг-цыі НДА «Кібернетыка» Нац.АН Беларусі і Ін-т праграмных сістэм Рас.АН) распрацавана С.-ЭВМ з хуткадзеяннем 20 млрд. аперацый з плавальнай коскай за секунду, дзе рэалізавана паралельная архітэктура і шэраг арыгінальных рашэнняў у апаратным і праграмным забеспячэнні, што дае магчымасць павышэння хуткадзеяння да трыльёнаў аперацый за секунду.
расійскі фізік і фізікахімік, заснавальнік навук. школы па фізіцы гарэння і выбуху. Акад.Рас.АН (1953, чл.-кар. 1946). Тройчы Герой Сац. Працы (1949, 1951, 1954). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1925). У 1921—31 у Фізіка-тэхн. ін-це АНСССР. У 1926—28 стажыраваўся ў Кавендышскай лабараторыі ў Э.Рэзерфарда. З 1931 у Ін-це хім. фізікі АНСССР. З 1946 у ядз. цэнтры КБ-11 (г. Арзамас-16, цяпер г. Сароў). Навук. працы па тэорыі выбуховых рэчываў. даследаванні крытычнай т-ры кандэнсацыі пары металаў, узаемадзеянні малекул з паверхняй цвёрдых цел, праблемах тэрмаядз. лазернага сінтэзу і ядз.энергетыкі. Разам з Я.Б.Зяльдовічам упершыню правёў разлік ланцуговай рэакцыі дзялення урану (1939). Адзін з удзельнікаў стварэння і ўдасканалення савецкай ядз. зброі. Ленінская прэмія 1957. Дзярж. прэміі СССР 1949, 1951, 1953. Залаты медаль імя Ламаносава АНСССР (1983).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНАЕ ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,
забруджванне навакольнага асяроддзя, якое суправаджаецца зменай яго прыродных уласцівасцей, найперш перавышэннем натуральных канцэнтрацый у ім прыродных ці пранікненнем у асяроддзе не ўласцівых яму хім. рэчываў і злучэнняў.
На Беларусі асн. агенты Х.з. (штогадовы выкід) атм.паветра: аксід вугляроду (каля 700 тыс.т), дыаксід серы (140 тыс.т), аксіды азоту (135 тыс.т), лятучыя арган. рэчывы (240 тыс.т), цвёрдыя рэчывы (65 тыс.т), таксама фармальдэгід, фенол, аміяк, цяжкія металы і інш.; паверхневых вод: хларыды (78 тыс.т), сульфаты (64 тыс.т), завіслыя рэчывы (15 тыс.т) і арган. (11 тыс.т) рэчывы, нафтапрадукты (230 т), медзь (18 т), інш. металы (491 т) і інш.; глеб : пестыцыды (да 1,5 ГДК), цяжкія металы (да 0,8 ГДК), сульфаты (да 0,9 ГДК), нітраты (да 1 ГДК). Вядомыя выпадкі Х.з. паверхневых вод да 30 ГДК нафтапрадуктамі, аманійным і нітрытным азотам, цынкам, меддзю, малібдэнам. Асн. забруджвальнікі паветра — аўтатранспарт і інш. рухомыя ўстаноўкі (72,7%), аб’екты энергетыкі (5%), прамысл. прадпрыемствы (асабліва нафтахім., металургічныя, мінер. угнаенняў). Асн. аб’ём забруджаных сцёкавых вод утвараецца ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы (46%), прам-сці (31%), сельскай гаспадарцы (9,5%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАРГЕ́Й Аляксандр Ігнацьевіч (псеўданім Кандрацюк Юрый Васілевіч; 21.6.1897, г. Палтава, Украіна — 1942?),
украінскі і расійскі вынаходнік, адзін з заснавальнікаў касманаўтыкі. Вучыўся ў С.-Пецярбургскім політэхн. ін-це (з 1916). З 1918 працаваў у розных установах. У 1930—32 рэпрэсіраваны. У 1933—39 ва Укр.НДІпрамысл.энергетыкі. Займаўся праектаваннем і буд-вам элеватарнай тэхнікі, ветраэлектрастанцый і інш. У 1918—19 незалежна ад К.Э.Цыялкоўскага распрацаваў асн. праблемы касманаўтыкі: вывеў асн. ўраўненне руху ракеты, даў схему і апісанне 4-ступеньчатай ракеты на кіслародна-вадародным паліве і інш., прапанаваў выкарыстанне супраціўлення атмасферы для тармажэння спускальнага апарата, вывад на арбіту штучнага спадарожніка Месяца ці планеты з далейшай пасадкай на іх паверхню невял. вяртальнага пілатуемага апарата, выкарыстанне сонечнай энергіі ў космасе і інш. Вызначыў паслядоўнасць этапаў асваення касм. прасторы, будову міжпланетных касм. караблёў і інш. Многія ідэі і рашэнні Ш. выкарыстоўваюцца ў сучаснай касманаўтыцы. Яго імем названы кратэр на Месяцы.
Тв.:
Завоевание межпланетных пространств. 2 изд. М., 1947;
У кн.: Пионеры ракетной техники: Кибальчич, Циолковский, Цандер, Кондратюк: Избр. труды. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХАНО́ВІЧ Уладзімір Сямёнавіч (2.7.1929, в. Бранавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 27.3.1992),
бел. вучоны ў галіне энергетыкі; стваральнік навук. школы па энергет.інфарм.-вымяральных сістэмах. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Акад.Бел.інж.-тэхнал. акадэміі (1991). Засл. вынаходнік Беларусі (1970). Скончыў БПІ (1953), дзе і працаваў. З 1958 у Ін-це цепла- і масаабмену АН Беларусі. З 1964 заг. лабараторыі Бел. філіяла Энергет. ін-та імя Кржыжаноўскага. З 1981 заг. кафедры БПА, нам.гал. рэдактара час. «Известия вузов. Энергетика». Навук. працы па распрацоўцы і ўкараненні аўтаматызаваных інфарм.-вымяральных сістэм уліку і кантролю эл. і цеплавой энергіі на базе адзіных інтэгральных масіваў інфармацыі і мікрапрацэсарнай тэхнікі. Прапанаваў шэраг метадаў вызначэння ўсярэдненай магутнасці патокаў энергіі на зменным прамежку часу, аператыўнага кантролю праходжання пікаў нагрузкі на электрастанцыях.
Тв.:
Измерение расхода вещества и тепла при переменных параметрах. М., 1970;
Учет и контроль расхода энергоносителей и тепловой энергии: (Методы и приборы). М., 1980;
Измерение и учет электрической энергии. М., 1982 (разам з Ф.А.Зыкіным).