1. Перамяшчацца, адпраўляцца ўплынь па цячэнню ракі. Рэчка запаведная, лес не сплаўляецца, рыбу лавіць забаронена, дык няхай яна сабе цячэ, як хоча.В. Вольскі.
2.Зал.да сплаўляць 2.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сваяво́ліць ‘дурэць, сваволіць’ (Нас., Сцяшк. Сл.), сваяво́ля ‘свавольства’ (Нас.), сваево́ля (Пятк. 2), сваяво́л ‘гарэза; неслух’ (Гарэц.), сваяво́лно ‘без уліку чужых інтарэсаў і абставін’ (Сержп. Прымхі). Самастойнае ўтварэнне ад свой1 (гл.) і воля (гл.), як і рус.своево́ля, насуперак Віткоўскаму (Słownik, 170), які хоча бачыць у апошнім запазычанне з польск.swawola (гл. сваволя), параўн. ст.-слав.своѥволиѣ, балг.своево́лие, своево́лнича і іншыя ўтварэнні ад *svoj (БЕР, 6, 562).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
панто́флі, ‑яў; адз. пантофель, ‑я, м. і пантофля, ‑і, ж.
Дамашнія туфлі, звычайна без заднікаў. [Свідраль] то лажыўся, то ўставаў і ўзрушана крочыў па пакоі ў мяккіх пантофлях.Дуброўскі.— Ты ж памерай толькі... — хоча ўсунуць Ганьчыну нагу ў пантофель дзядзька.Васілевіч.Нехта згубіў пантофлю, і яна валялася пасярэдзіне калідора.Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Балахо́н (Касп., Шат., Сцяц. Нар., Сцяшк. МГ, БРС), ’няўмела сшытая шырокая і доўгая вопратка; бальнічны халат’ (Янк. II), ’палатняны плашч’ (Гарэц.), ’верхняя доўгая мужчынская вопратка з даматканага сукна’ (Інстр. I), ’верхняе адзенне’ (Др.-Падб.). Звычайна лічыцца запазычаннем (як і рус.балахо́н, балахна́, балахня́, укр.балахо́н) з перс.bālājǰāme (Праабражэнскі, 1, 14; Фасмер, 1, 114), але фанетыка застаецца незразумелай. Шанскі (1, Б, 22) хоча бачыць тут непасрэднае запазычанне з тат. мовы (але без аргументацыі).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
РАДЗІВІ́Л Мікалай (мянушка Чорны; 4.2.1515, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 28/29.5.1565),
дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ. Сын кашталяна трокскага Я.М.Радзівіла. З 1544 маршалак земскі (вялікі), узначальваў Раду ВКЛ і сеймы. У 1547 атрымаў тытул князя «Свяшчэннай Рымскай імперыі на Алыцы і Нясвіжы». У 1550-я г. заняў дадаткова пасады канцлера ВКЛ (1550) і ваяводы віленскага (1551). Дамогся заключэння ў 1553 саюза Польшчы і ВКЛ з імператарам «Свяшчэннай Рымскай імперыі». Узначальваў дзярж. камісію па правядзенні агр. рэформы (валочнай памеры) у гаспадарскіх маёнтках, якая падрыхтавала «Уставу на валокі» 1557. Падтрымліваў паліт. саюз з Польшчай, аднак быў рашучым праціўнікам федэрацыі з ёю і адстойваў суверэнітэт ВКЛ. Дзякуючы яго ініцыятыве на сейме 1554—55 была забяспечана дапамога польскага войска ў выпадку нападу Маскоўскай дзяржавы на ВКЛ. У вер. 1557 па ініцыятыве Р. падпісаны. дагавор з магістрам Лівонскага ордэна В.Фюрстэнбергам аб узаемнай абароне. У пачатку Лівонскай вайны 1558—83 Р. выступіў супраць прапановы Івана IV заключыць саюз супраць Крымскага ханства, бо бачыў, што цар хоча адцягнуць увагу ВКЛ ад Інфлянтаў, каб заваяваць іх. 31.8.1559 заключаны Віленскі дагавор аб пратэктараце вял. князя Жыгімонта Аўгуста над Лівонскім ордэнам. Паўд.-ўсх. частка Інфлянтаў (Латгалія) была занята войскам ВКЛ. Пад старшынствам Р. 28.11.1561 у Вільні падпісаны акт аб падпарадкаванні Інфлянтаў сумесна ВКЛ і Польшчы, і ВКЛ уступіла ў вайну з Расіяй за Інфлянты. Р. быў прызначаны адміністратарам Інфлянтаў. У 1561 Р. абвешчаны намеснікам вял. князя ВКЛ. Ён пагадзіўся з Жыгімонтам Аўгустам пра неабходнасць судова-адм. рэформы, і Бельскім прывілеем 1.7.1564 абвешчана ўтварэнне шляхецкіх саслоўных судоў. Потым праведзена павятовая рэформа і створаны органы мясц. шляхецкага самакіравання — сеймікі. Рэформы спрыялі кансалідацыі феад. саслоўя, дапамагалі дзяржаве выстаяць у цяжкія гады вайны. Р. узначальваў рэфармацыйны рух у ВКЛ. На пач. 1550-х г. ён далучыўся да лютэранскай царквы, а праз 2 гады перайшоў у больш радыкальную плынь пратэстанцтва — у кальвінізм. Пры ім Брэст і Нясвіж сталі цэнтрамі пратэстанцтва ў Беларусі і Літве, адкрыты Брэсцкія друкарні і Нясвіжская друкарня. Пры садзейнічанні Р. надрукавана славутая Брэсцкая біблія.
Літ.:
Jasnowski J. Mikołaj Czamy Radziwił) (1515—1565): Kanclerz i marszałek ziemski Wielkiego Księstwa Litewskiego, wojewoda wileński. Warszawa, 1939.
А.П.Грыцкевіч.
М.Радзівіл Чорны. Гравюра з альбома «Выявы роду князёў Радзівілаў». Нясвіж, 1758.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
заду́мны, ‑ая, ‑ае.
Разм. Задуменны, задумлівы. Галя думала, што Альбіна проста хоча павадзіць яе па лесе, паказаць хараство яго. Але Альбіна ішла задумная, маўклівая.Сабаленка.Незвычайны агонь у задумных вачах, На каленях ляглі гуслі-баі.Купала.Алесь ішоў берагам паміж старых задумных хвой і прыслухоўваўся да іхняй таёмнай гаманы.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
праспа́цца, ‑сплюся, ‑спішся, ‑спіцца; зак.
1. Выспацца. Праспаўся хлопчык, есці хоча, З калыскі вылезці гатоў.Колас.
2. Працверазіцца пасля сну (пра п’янага). Калі ж нахабнік заваліўся спаць, Дык Ліс каля бярлогі сеў чакаць, Пакуль Мядзведзь праспіцца, Каб запрасіць назаўтра пахмяліцца.Корбан.— Ідзі, брат, праспіся. Ад цябе нясе яшчэ перагарам.Прокша.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
брахня́, ‑і, ж.
Разм.пагард. Няпраўда, хлусня, мана; паклёп, нагавор, абгавор. [Ціхан:] — Гітлераўцы тут брэшуць без дай меры штодня! А народ не верыць, не хоча верыць іхняй брахні, іхнім лістоўкам, іхнім газетам.Лынькоў.Я не хацеў, каб мой матэрыял назвалі брахнёй, і таму паставіў перад сабой задачу дакапацца да самай глыбіннай праўды.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
браху́н, ‑а, м.
Разм.пагард. Ілгун, хлус, манюка; паклёпнік, нагаворшчык. [Васіль Ціханавіч:] — Гітлераўцы пішуць, што ўзялі Маскву, Ленінград. Нават да таго, брахуны, дадумаліся, што абвясцілі, каб бралі прапускі, хто хоча ехаць у Маскву...Сіўцоў.// Той, хто любіць вельмі шмат, без меры гаварыць; балбатун, лапатун. З брахні не мруць, ды брахунам веры не даюць.Прыказка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)