Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кафэ́ ’невялікі рэстаран, дзе прадаюць каву, чай, закускі і пад.’ (ТСБМ, БРС). Запазычанне адносна новага часу з рус. мовы. Рус.кафе́ ’тс’ у сваю чаргу ўзята з франц. мовы ў сярэдзіне XIX ст. (уфранц. мове café ў сучасным значэнні вядома з канца XVII ст. і ўзнікла на базе слова café ’кофе’). Гл. Шанскі, 2, К, 100; Фасмер, 2, 212, 356; Слаўскі, 2, 104–105.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
МЫША́НКА, Міша,
рака ў Брэсцкай вобл., правы прыток р. Шчара (бас.р. Нёман). Даўж. 109 км. Пл. вадазбору 930 км². Пачынаецца на паўд. схілах Навагрудскага ўзв. каля в. Буйнявічы Баранавіцкага р-на, цячэ па Баранавіцкай раўніне. Асн. прытокі: Малатоўка (справа), Мутвіца (злева). Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 500—800 м. Пойма двухбаковая, месцамі забалочаная, шыр. 400—600 м. Рэчышча на працягу 16 км каналізаванае, на астатнім працягу моцназвілістае, шыр. 10—12 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 40 м. Замярзае ў сярэдзінеснеж., крыгалом усярэдзіне сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,9 м³/с. Створаны 3 сажалкі. Прымае сцёк з меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАПІСНЫ́Я КНІ́ГІ,
1) зводныя дакументы пра колькасць насельніцтва Рас. дзяржавы ў сярэдзіне 17—1-й пал. 18 ст. З’явіліся ў сувязі з заменай пасошнага падаткаабкладання падворным. Усярэдзіне 17 — пач. 18 ст. падворныя П.к. складаліся пры правядзенні як усеагульных перапісаў цяглага (абкладзенага падаткамі) насельніцтва (1646—48, 1676—78, 1710 і 1716), так і перапісаў насельніцтва асобных раёнаў або катэгорый. П.к. 1720-х і 1740-х г. адлюстроўвалі вынікі падушнага перапісу (гл.Падушны падатак).
2) У канцы 16 — пач. 17 ст. назва «апісных кніг» (апісанні гарадоў, сёл, манастыроў) і «глядзенных кніг» (звесткі пра месцазнаходжанне населеных пунктаў, адлегласці і дарогі паміж імі) Рас. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
мане́ж, ‑а, м.
1. Павее або абгароджанае месца для верхавой язды.
2. Арэна цырка.
3. Памяшканне або месца для коннага прывода малатарні, ваўначоскі і пад. Бірыла ішоў .. у манеж, дзе ўпрагаліся ў малатарню коні.Чорны.Каля гумна на манежы хадзілі наўкруга дзве пары коней, а ў сярэдзіне раўла малатарня.Лобан.
4. Невялікая пераносная загарадка для дзяцей, якія пачынаюць хадзіць.
[Фр. manège.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пазы́ка ’выдача ў доўг на пэўных умовах грошай, рэчаў і інш., а таксама грошы, рэчы і інш., узятыя ў доўг’ (ТСБМ, Нас., Яруш., Гарэц., Мядзв., Грыг., Шат., Бяльк., Мат. Гом.), пазы́чка ’талака’ (ДАБМ, 905). З польск.pożyczka, або аддзеяслоўнае ўтварэнне ад пазычыць. Адносна з гл. зычыць. Убел. м. слова з’явілася ў сярэдзіне XIX ст. (Гіст. лекс., 238).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Разе́тка ’сабраныя ў пучок стужка, шнур’, ’маленькі сподачак’, ’элемент арнаменту’, ’прыстасаванне для ўключэння электрычных прыбораў’, ’абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба’, ’кружок з адтулінай усярэдзіне, каб засцерагчы падсвечнік ад кропель стэарыну, воску’ (ТСБМ, Сцяшк.). З ням.Rosette ’разетка (упрыгожанне)’ або франц.rosette ’ружачка’ непасрэдна або праз пасрэдніцтва рускай мовы, параўн. рус.розе́тка з шэрагам значэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Раске́па ’расцяпа, някемлівы, рассеяны, няўважлівы чалавек’ (карэл., З нар. сл.; дзярж., Нар. сл.; Сл. рэг. лекс.). Непалаталізаваны варыянт да расцяпа, які, паводле Векслера (Гіст., 92), рэалізаваўся на поўдні Беларусі на месцы спалучэння skуskʼу пачатку і сярэдзіне слова. Пра сувязь з кеп ’дурань; блазан’ (гл.) спецыяльна Слаўскі, 2, 151. Сюды ж і раске́па ’раздвоены дышаль у вупражы валоў’ (Лексика Пол.), раске́паць ’зразумець, здагадацца’ (Жд. 2), магчыма, пад уплывам кепова́ць, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пасяро́д, прыназ. і прысл.
1.прыназ.зР. Спалучэнне з прыназоўнікам «пасярод» выражае прасторавыя адносіны; ужываецца пры назве месца, прасторы ці якой‑н. групы, усярэдзіне або ў цэнтры якіх што‑н. знаходзіцца, адбываецца. Правей — гэта на самае роўнае месца, якраз пасярод яго трэба ісці. А там і травіца нават не расце.Пташнікаў.Чатыры сасны засталіся стаяць пасярод лесасекі.Шамякін.Надзя не ведала, куды прыткнуцца, і стаяла пасярод бытоўкі.Грахоўскі.Пахаджае [гаспадар] ганарыста Пасярод свайго двара.Броўка.Кастусь стаяў пасярод іх [людзей].Чорны.
2.прысл.Усярэдзіне, у цэнтры, у акружэнні каго‑, чаго‑н. На плітах каменных парос зялёны мох, Бярозы, хвойкі плакалі над імі, А пасярод капліца жудка, як астрог, На свет глядзела вокнамі сляпымі.Купала.Адчынены вокны, і відаць, што ў хаце-чытальні поўна народу. Ускудлачаныя галовы мужчын у першых радах. Стракатыя хусткі жанчын пасярод. А ззаду, каля дзвярэй, — моладзь, хлопцы і дзяўчаты.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
midst
[mɪdst]
n.
сярэ́дні пункт або́ ча́стка; цэ́нтар -ру m., сярэ́дзіна f.
in our (their, your) midst — сяро́д нас (іх, вас), у на́шай (і́хнай, ва́шай) грамадзе́, асяро́дзьдзі
in the midst of — усярэ́дзіне чаго́-н., пасяро́д чаго́-н.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)