1) урачысты пісьмовы зварот урада да насельніцтва з выпадку важнай падзеі;
2) палітычны зварот праграмнага характару;
3) пісьмовы выклад літаратурных або мастацкіх прынцыпаў якога-н. напрамку або групы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Aktm -(e)s, -e
1) акт, дзе́янне
2) дзе́я (у п’есе)
3) урачы́сты акт;
ein féierlicher ~ урачы́стая цырымо́нія
4) маст. аго́леная фігу́ра
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
туш1, ‑а, м.
Кароткае музычнае прывітанне ў гонар каго‑н. у час віншавання, узнагароджвання, а таксама невялікая музычная п’еса фанфарнага складу. А потым пад урачысты туш уручалі ветэранам і перадавікам вытворчасці грашовыя прэміі і ганаровыя граматы.Місько.
[Ням. Tusch.]
туш2, ‑ы, ж.
Чорная ці каляровая фарба для чарчэння або малявання. Лязо непрыкметна, мікрон за мікронам, здымала з паперы напісаныя тушшу літары.Новікаў.На фоне неба вяршыні старых елак здаваліся намаляванымі чорнай тушшу.«Беларусь».
[Ням. Tusche.]
туш3, ‑у, м.
Выпадковы дотык да шэра, які лічыцца за ўдар у гульні на більярдзе.
[Фр. touche — дотык, датыканне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маршIм.
1. Marsch m -(e)s, Märsche;
урачы́сты марш Parádemarsch m;
цырыманія́льны марш Zeremoniálmarsch m;
2.вайск. (паходны рух) Marsch m -(e)s, Märsche;
фарсі́раваны маршÉilmarsch m, Gewáltmarsch m;
3.муз. Marsch m -(e)s, Märsche;
жало́бны марш Tráuermarsch m
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
свято́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да свята. У першы святочны дзянёк выйшаў настаўнік на знаёмую яму сцежку, каля двух ветракоў, і пайшоў на чыгунку.Колас.// Які наладжваецца ў гонар свята, праводзіцца ў час свята, звязаны са святам. Святочны салют. Святочны канцэрт. □ Стравы на святочны стол падаюцца ў наступным парадку. Раней ставяцца халодныя закускі — ікра, рыбныя вырабы, розныя салаты і іншае. Пасля халодных закусак можна падаваць гарачыя стравы.«Звязда».Сягоння на Плошчы Чырвонай Святочны вайсковы парад.Аўрамчык.//Урачысты. Святочны марш. Святочная музыка.
2. Прыбраны, прыгожы, не будны. Аднекуль з’явіліся школьнікі з кветкамі, з чырвонымі сцяжкамі, і вуліца стала ўрачыстая, святочная.Карпаў.// Прызначаны для свята. Хай роўнаю стане Між днямі нядзеля — Святочнае ўбранне Дзень кожны надзене.Непачаловіч.То.. [настаўніка] бачылі ў святочным новенькім гарнітуры, калі ён з’яўляўся на заняткі або ішоў на прагулку, то ў звычайным рабочым, калі ён корпаўся ў садку.Якімовіч.Назаўтра.. [Аксеня] прайшлася перад маім акном у новым святочным плацці.Лупсякоў./узнач.наз.свято́чнае, ‑ага, н.Стары Рувін, дзядзька і цётка апрануліся ў святочнае.Бядуля.
3.перан.Урачысты, узняты, вясёлы, шчаслівы (пра чалавека). Ішоў к табе я на сустрэчу Святочны, шчасны, малады.Прыходзька.Нупрэй не прапускае ніводнай сынавай лекцыі. У клубе сядзіць на першым радзе — яснатвары, святочны.Ракітны.// Уласцівы такому чалавеку, такім людзям. У цэху святочны настрой.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАСАКА́ЛЛЯ (італьян. passacaglia, ісп. pasacalle ад ісп. pasar праходзіць + calle вуліца),
1) песня, з 16 ст. танец ісп. паходжання ў суправаджэнні гітары. Узнікла як музыка для выканання на вуліцы (адсюль назва), а таксама як інстр. ўстаўкі ў песнях і танцах. У 17 ст. ў Францыі — урачысты сольны танец 3-дольнага памеру (у оперу і балет П. ўвёў Ж.Б.Люлі), у Італіі спачатку як рытурнела ў сцэн. музыцы — невял. 2—3-тактавыя пабудовы ў вытрыманай акордавай фактуры з раўнамернай рытмікай.
2) Інстр.муз. п’еса.
Характэрныя рысы набыла ў Італіі ў 17 ст.: стрымана-засяроджаны, узнёслы характар музыкі, плаўны рух, умерана-павольны тэмп, 3-дольны памер са зменай гармоніі пры змене такта, прынцып варыяцый на баса астыната, што стварае драм., трагедыйны характар музыкі. Як самаст.інстр. п’еса створана Дж.Фрэскабальдзі (1637), які ўвёў яе ў сюіту. Сустракалася ў опернай музыцы (К.Мантэвердзі, Люлі), у інстр. найчасцей уваходзіла ў сюіту (Ф.Куперэн) або існавала як сольная п’еса. У 2-й пал. 17 — пач. 18 ст. — буйная, развітая форма пераважна ў арганнай музыцы ням. кампазітараў (Г.Ф.Гендэль, І.С.Бах). У 19 ст. амаль знікла. У 20 ст. ў сувязі з тэндэнцыямі неакласіцызму, павышэннем ролі поліфаніі і прынцыпу basso ostinato П. найчасцей уваходзіць у буйныя муз. формы. У рас. музыцы найб. паслядоўна і глыбока П. распрацавана ў творчасці Дз.І.Пастаковіча, які пашырыў рамкі жанру, выкарыстоўваў П. ў пераломных, кульмінацыйных момантах цыклічных форм як выразны маст. сродак.
У бел. музыцы жанр П. прадстаўлены ў творчасці Г.Вагнера, Г.Гарэлавай, Л.Гуціна, У.Дамарацкага, А.Залётнева, Э.Зарыцкага, Дз.Смольскага, Р.Суруса і інш.
Літ.:
Бобровский В. Претворение жанра пассакальи в сонатно-симфонических циклах Д.Шостаковича // Музыка и современность. М., 1962. [Вып. 1];
Цуккерман В.А. Анализ музыкальных произведений: Вариационная форма. 2 изд. М., 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ве́чар, ‑а; мн. вечары, ‑оў; м.
1. Час сутак ад канца дня да надыходу ночы. Зімовы вечар. Цёплы вечар. Дзень схіліўся к вечару. □ Пад вечар шэрыя хмаркі ўсё ж такі сабраліся ў адну і затулілі ўсё неба.Маўр.
2. Грамадскі вячэрні сход, прысвечаны якой‑н. лаце, падзеі і пад. Урачысты вечар. Выпускны вечар.// Вячэрняе прадстаўленне, паказ, які складаецца з асобных нумароў. Вечар балета. Літаратурны вечар. Вечар мастацкай самадзейнасці.// Вечарынка. Вечар танцаў. Вечар адпачынку.
•••
Абы дзень да вечарагл. дзень.
Добры вечар! — прывітальныя словы пры сустрэчы з кім‑н. або пры ўваходзе ў дом да каго‑н. вечарам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
касцёр, ‑стра, м.
1. Агонь, распалены з кучы галля, дроў або ламачча; вогнішча. Раскласці касцёр. Партызанскія кастры. □ Нацягалі сухіх шыпулек, ламачча, і скора ўспыхнуў вялізны касцёр.Чарнышэвіч.Садзяцца хлопцы ў шчыльны круг Каля рыбацкага кастра.Смагаровіч.
2. Складзеныя ў пэўным парадку дровы або іншы лясны матэрыял. Дровы складзены ў касцёр, Косцік вешае пілу ў падпаветцы на цвік.Васілевіч.//Абл. Стос, горка. Паміж двух лаў пад абразамі Туліўся стол з двума кастрамі Аладак грэцкіх, як пампушак.Колас.
3. Мацаванне са стоек, складзеных гарызантальна адна на адну ў выглядзе трохвугольных або квадратных калон, якія падпіраюць столь горнай распрацоўкі.
•••
Піянерскі касцёр — урачысты сход піянераў каля кастра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
reception[rɪˈsepʃn]n.
1. рэцэ́пцыя
2. : a reception clerk рэгістра́тар, дзяжу́рны;
a reception desk рэгістрату́ра (у медыцынскай установе); рэгістра́цыя (у гатэлі)
3. сустрэ́ча, прыём (гасцей, афіцыйных прадстаўнікоў і да т.п.);
a state receptionурачы́сты прыём;
a warm recep tion цёплы прыём;
give smb. a kind/an unfri endly reception сустрэ́ць каго́-н. ве́тліва/непрыя́зна
4. прыём, прыня́цце, прыма́нне (радыё або тэлесігналаў)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
gallant
[ˈgælənt]1.
adj.
1) высакаро́дны, му́жны; адва́жны
2) ве́лічны; урачы́сты
3) прыго́жы, пы́шны
4) [gəˈlænt] галя́нтны, даліка́тны; любо́ўны
gallant adventures — любо́ўныя прыго́ды
2.
n.
1) адва́жны, му́жны чалаве́к
2) фарсу́н -а́m., франт -а m.
3) кавале́р -а m.
4) залётнік -а m.
to play the gallant — фліртава́ць; заляца́цца
3.
v.t.
1) заляца́цца
2) суправаджа́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)