урачы́сты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. урачы́сты урачы́стая урачы́стае урачы́стыя
Р. урачы́стага урачы́стай
урачы́стае
урачы́стага урачы́стых
Д. урачы́стаму урачы́стай урачы́стаму урачы́стым
В. урачы́сты (неадуш.)
урачы́стага (адуш.)
урачы́стую урачы́стае урачы́стыя (неадуш.)
урачы́стых (адуш.)
Т. урачы́стым урачы́стай
урачы́стаю
урачы́стым урачы́стымі
М. урачы́стым урачы́стай урачы́стым урачы́стых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

урачы́сты, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да ўрачыстасці (у 2 знач.), звязаны з урачыстасцямі, які суправаджаецца ўрачыстасцю.

У. дзень.

У. парад войск.

Урачыстае пасяджэнне.

2. Важны, знамянальны; які вызначаецца велічнасцю; сур’ёзны.

Урачыстая хвіліна развітання.

У. голас.

У. выгляд.

3. Надзвычай важны па значэнні, змесце.

Урачыстая клятва.

Урачыстыя словы прысягі.

|| наз. урачы́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урачы́сты в разн. знач. торже́ственный;

у. дзень — торже́ственный день;

гавары́ць ~тым то́нам — говори́ть торже́ственным то́ном;

~тая кля́тва — торже́ственная кля́тва

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

урачы́сты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да урачыстасці (у 2 знач.), звязаны з урачыстасцямі; святочны. Урачысты дзень. Урачысты нарад войск. Урачыстае шэсце. Урачыстае пасяджэнне Мінскага Савета народных дэпутатаў.

2. Важны, знамянальны. Нібы шануючы ўрачыстую хвіліну развітання, людзі пайшлі маўклівыя, засяроджаныя. Лынькоў.

3. Які вызначаецца велічнасцю, выклікае ўзвышаныя пачуцці. Дзесьці заспявалі ў начы званы. Урачыстыя і трывожныя плылі галасы іхнія. Галавач. Адразу за агародам бор, гонкія ўрачыстыя сосны. Навуменка. Колькі ўрачыстага хараства тоіць ціхая летняя ноч! Дуброўскі. // Прыўзняты, патэтычны. Карніцкі пацалаваўся з дзецьмі, прамовіў ўрачыстым голасам: — Абвяшчаецца пасадка на самалёт «Партызанскі край — Вялікая зямля». Паслядовіч. // Які знаходзіцца ў прыўзнятым стане; стрыманы, строгі. Сход пачаўся а сёмай гадзіне. Нашы ўсе прыйшлі нейкія ўрачыстыя, апранутыя ў найлепшае адзенне. Сабаленка. Быў.. [начальнік цэха] урачысты, падцягнуты і крыху бледны. Карпаў.

4. Надзвычай сур’ёзны па сваёй важнасці, па свайму зместу. Урачыстая клятва. Урачыстае абяцанне. □ Запанавала напружаная цішыня, якую парушалі толькі ўрачыстыя словы прысягі. Сіняўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

торже́ственный урачы́сты;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пра́здничный свято́чны; (торжественный) урачы́сты.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

банке́т

урачысты абед ці вячэра’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. банке́т банке́ты
Р. банке́ту банке́таў
Д. банке́ту банке́там
В. банке́т банке́ты
Т. банке́там банке́тамі
М. банке́це банке́тах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

пара́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Урачысты агляд (войск, спартсменаў).

Вайсковы п.

Фізкультурны п.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гала-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. вялікі, святочны, урачысты, напр.: гала-канцэрт, гала-прадстаўленне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ра́ўт, -у, М ра́ўце, мн. -ы, -аў, м.

Урачысты званы вечар без танцаў; прыём.

Запрасіць на р.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)