пісьмо́, -а́, мн. пісьмы і (з ліч. 2, 3, 4) пісьмы́, -сем і -сьмаў, н.
1. Напісаны тэкст, які пасылаецца для паведамлення чаго-н. каму-н.
Напісаць п.
Заказное п.
2. толькі адз.Уменне пісаць.
Вучыцца пісьму.
3. толькі адз. Сістэма графічных знакаў для перадачы, занатавання размовы.
Кірыліцкае п.
4. толькі адз. Стыль, манера мастацкага адлюстравання.
Рэалістычнае п.
|| памянш.пісямцо́, -а́, мн. -ы́, -о́ў, н.іпісямко́, -а́, мн. -і́, -о́ў, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
майстэ́рстван.
1. (рамяство) Hándwerk n -(e)s, -e, Gewérbe n -s, -;
2. (уменне) Können n -s; méisterhafte Behérrschung (G);
высо́кае майстэ́рства Méisterschaft f -; Glánzleistung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
БЭН ((Benn) Готфрыд) (2.5.1886, г. Мансфельд, Германія — 7.7.1956),
нямецкі паэт і пісьменнік. Пачынаў як паэт-экспрэсіяніст. Уменне спалучаць прыгожае з агідным, дэманстраваць найб. цяжкія і страшныя бакі жыцця, праўдзіва гаварыць пра чалавечыя пакуты выявілася ўжо ў першых зб-ках «Морг» (1912), «Плоць» (1917), «Шчэбень» (1919). У гады нацысцкага рэжыму Бэн у т.зв.унутр. эміграцыі. Яго творы забаронены да друку. У зб-ках «Статычныя вершы» (1948), «П’яны прыліў» (1949), «Дыстыляцыі» (1953) і інш. пераважалі філас. матывы, разважанні над шляхамі цывілізацыі (у свеце крывавых падзей 20 ст. погляд паэта часта песімістычны), над вечнай адзінотай чалавека, душу якога можа выратаваць толькі мастацтва. Позняй лірыцы Бэна ўласцівыя класічная яснасць і філігранная апрацоўка формы. Аўтар аповесці «Пталамеец» (1949), літ.-крыт. і публіцыст. артыкулаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
практыцы́зм, ‑у, м.
1. Захапленне практычнай дзейнасцю пры недаацэнцы значэння тэорыі.
2. Дзелавы падыход, да чаго‑н., цвярозасць меркаванняў і дзеянняў. — Падлогу трэба памыць халоднай вадой, — сказала дзяўчына і пашкадавала, што няма вядра і анучы. Яраша не здзіўляў яе гаспадарчы практыцызм.Шамякін.//Уменне ўладкоўваць свае справы так, каб атрымаць асабістую выгаду.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абыхо́джаннен.
1. (уменне карыстацца чым-н.) Úmgang m -(e)s, Hándhabung f -;
2. (пра манеру паводзін) Úmgang m -(e)s; Behándlung f -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
абыхо́джанне, ‑я, н.
1. Выяўленне сваіх адносін, манера паводзін у дачыненні да каго‑н. Гэта быў дробны хлапчына, заўсёды вясёлы і просты ў абыходжанні.Брыль.Лабановіч пазіраў і проста цешыўся з яго [Анцыпіка] здольнасці ў справе абыходжання з жанчынамі.Колас.
2.Уменне карыстацца чым‑н. Выпрацоўваць у навучэнцаў навыкі ўмелага абыходжання з прыладамі вытворчасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дасці́пнасць, ‑і, ж.
Уменне сказаць востра, смешна, даць трапнае азначэнне. Гэта быў малаадукаваны чыноўнік, але з прэтэнзіямі на інтэлігента і з замахам на дасціпнасць і жарты, якія, праўда, мала ўдаваліся яму.Колас.У народзе любяць пажартаваць над закаханымі, але гэтыя жарты вымагаюць ад чалавека не толькі дасціпнасці, але такту і розуму.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́ЗІМАЎ ((Asimov) Айзек) (2.1.1920, в. Пятровічы Шумяцкага р-на Смаленскай вобл. — 6.4.1992),
амерыканскі пісьменнік. Праф. біяхіміі Бостанскага ун-та (з 1979). У 1923 сям’я эмігрыравала ў ЗША. Вядомасць Азімаву прынеслі аповесці і зб-кі апавяданняў пра робатаў («Я, робат», 1950; «Робаты і імперыя», 1985; «Мары робата», 1986, і інш.), раманы серыі «Канец станаўлення» («Станаўленне», 1951; «Станаўленне ў небяспецы», 1982; «Станаўленне і Зямля», 1986, і інш.) пра галактычную гісторыю чалавецтва, раманы «Канец вечнасці» (1955) і «Самі багі» (1972) — перасцярога ад бяздумнага ўмяшання ў законы развіцця прыроды і чалавецтва, навук.-папулярныя кнігі («Жыццё і энергія», 1962; «Сціслая гісторыя біялогіі», 1965; «Нейтрына», 1966, і інш.). Яго творам уласцівыя займальнасць, дакладнае абгрунтаванне навук. дапушчэнняў, уменне спалучыць навук. і фантастычнае.