stem​3 [stem] v.

1. стры́мліваць;

stem the flow of blood спыня́ць кровацячэ́нне

2. плыць су́праць цячэ́ння, ісці́ су́праць ве́тру;

stem the tide of public opinion дзе́йнічаць уразрэ́з з грама́дскай ду́мкай

stem off [ˌstemˈɒf] phr. v. : stem off a disaster адве́сці бяду́

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гі́нуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; незак.

1. Спыняць існаванне, разбураючыся, знішчаючыся; знікаць, прападаць. Высока ляцелі іскры, гінула чалавечая праца цэлых пакаленняў, нішчыліся нацыянальныя багацці, скарбніцы культуры. Гурскі. Клубочкі дыму, працэджваючыся праз яловыя лапкі, выбіваюцца на прастор і гінуць у зімнім паветры. Колас. // Паміраць. Гінуць ад кулі. □ Без каманды войска гіне. З нар. / Пра жывёлу, расліны. На галіне Пры даліне Ліст на дрэве марна гіне: Ліст зялёны, ды ўмірае. Колас. Не узыходзіць, А чэзне і гіне насенне, Калі кідае сейбіт яго На каменне. Макаль.

2. перан. Знікаць, рушыцца (пра планы, надзеі і пад.). Надзеі гінуць. □ Гінулі і туманіліся думкі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пло́шча, ‑ы, ж.

1. Вялікая незабудаваная тэрыторыя ў горадзе або вёсцы. З вышыні бачны вуліцы, плошчы, запоўненыя машынамі і людскімі патокамі. Гамолка. Да заводскай плошчы, дзе прызначылі мітынг, было далёка. Карпаў.

2. Месца, прызначанае пад што‑н. або занятае чым‑н. Лясная плошча, патрэбная для нармальнага існавання зуброў, няўхільна змяншалася. В. Вольскі. Каля шырокіх плошчаў азіміны старшыня прасіў шафёра спыняць машыну. Кулакоўскі.

3. Спец. Частка плоскасці, заключаная ўнутры плоскай замкнутай геаметрычнай фігуры.

4. Памяшканне, прызначанае для якой‑н. мэты. Жылая плошча. □ З кожным годам пашыраюцца вытворчыя плошчы камбіната, вырастаюць новыя цэхі, завозіцца новае, больш дасканалае абсталяванне. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

short​2 [ʃɔ:t] adv. рэ́зка, ра́птам;

cut short спыня́ць; рабі́ць перапы́нак;

stop short рэ́зка спыні́цца

♦

fall/go/run short (of) вычэ́рпвацца, спусташа́цца, канча́цца;

He fell short of my expectations. Ён не апраўдаў маіх спадзяванняў;

to cut a long story short караце́й ка́жучы

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

stall​2 [stɔ:l] v.

1. спыня́ць; спыня́цца; сто́парыць; засто́парыцца;

The car stalled at the roundabout. Машына спынілася каля кальцавой развілкі.

2. уві́льваць, ухіля́цца (ад чаго-н.);

Stop stalling and give me an answer! Перастань выкручвацца і дай мне адказ!

3. гло́хнуць, заглуша́ць, заглу́шваць (рухавік)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

suspend [səˈspend] v.

1. ве́шаць, падве́шваць;

suspend a lamp падве́шваць ля́мпу

2. спыня́ць (часова), прыпыня́ць;

The rule has been suspended. Гэтае правіла часова прыпынена.

3. адхіля́ць (ад удзелу); часо́ва звальня́ць (з працы);

She was suspended from school. Ёй не дазволілі прысутнічаць на занятках.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

linger [ˈlɪŋgə] v. (on, over)

1. затры́млівацца; затры́мліваць ува́гу, спыня́ць по́зірк;

The guests lingered over coffee. Госці засядзеліся за кавай.

2. мару́дзіць;

She lingered over her dressing. Яна доўга апраналася.

3. паво́льна паміра́ць;

The old man lingered for another week. Стары працягнуў яшчэ адзін тыдзень.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

arrest

[əˈrest]

1.

v.t.

1) арышто́ўваць

2) затры́мваць; спыня́ць

arrested development — затрыма́нае разьвіцьцё

3) зьвярта́ць, захапля́ць, прыко́ўваць

to arrest someone’s attention — захапі́ць не́чыю ўва́гу

2.

n.

1) а́рышт -у m.; зьняво́леньне n.

2) спыне́ньне, затрыма́ньне n.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

silence

[ˈsaɪləns]

1.

n.

1) цішыня́, ці́ша f.

2) маўча́ньне n., маўклі́васць f.

3) замо́ўчваньне, зато́йваньне n., забыцьцё n.

2.

v.t.

1) суніма́ць гу́таркі, супако́йваць го́ман

2) прымуша́ць маўча́ць

3) заглуша́ць, спыня́ць (варо́жы аго́нь)

•

- in silence

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

suppress

[səˈpres]

v.t.

1) душы́ць (паўста́ньне, бунт)

2) стры́мваць (зяха́ньне, плач)

3) прытры́мваць, прыпыня́ць

to suppress a newspaper — прыпыні́ць газэ́ту

4) стры́мваць, спыня́ць

to suppress bleeding — спыні́ць крывацёк

5) зато́йваць

to suppress the truth — затаі́ць пра́ўду

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)