азербайджанскі пісьменнік. Нар. паэт Азербайджана (1945). Акад.АН Азербайджана (1945). Аўтар зб-каў вершаў «Клятва паэта» (1930), «Ліхтар» (1932), героіка-рамантычных і гіст. драм у вершах «Вагіф» (1937; Дзярж. прэмія СССР 1941), «Ханлар» (1939), «Фархад і Шырын» (1941; Дзярж. прэмія СССР 1942), паэмы «Сцяганосец стагоддзя» (1954) і інш. У творах гарманічнае спалучэнне ідэй з наватарскай формай верша, глыбіня пачуццяў суайчыннікаў, філас.роздум.
Выступаў як перакладчык, літ. крытык. На бел. мову творы Вургуна перакладалі М.Танк, Р.Барадулін, С.Грахоўскі, Ю.Свірка, П.Прыходзька.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. М., 1978—80.
Літ.:
Бабаев Г. Самед Вургун: Очерк творчества. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДЗЮ́К (Зінаіда Іосіфаўна) (н. 29.3.1950, в. Слабодка Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. паэтэса і драматург. Скончыла Брэсцкі інжынерна-будаўнічы ін-т (1977). Працавала на будоўлі, тэхнікам, інжынерам. Друкуецца з 1967. У зб-ках вершаў «Праводзіны птушак» (1983), «Абрысы лета» (1988) роздум над праблемамі маралі, сучаснага духоўнага жыцця. Піша вершы і казкі для дзяцей. Аўтар п’есы для лялечнага тэатра «Канёк-Гарбунок» (1985, паводле казкі П.Яршова), аднаактоўкі «У абдымку вятроў» (1985), радыёп’есы «Дудка-самагудка» (паст. 1989), дзіцячай п’есы «Сінязорка» (1995), драмы «Заложнікі шчасця» (1997). На бел. мову пераклала п’есу Т.Амосавай і І.Пятровай «Славутае качаня Цім» (паст. 1990).
Тв.:
Так і не: Вершы. Мн., 1993;
Палоннікі жыцця: Аповесці, апавяданні. Мн., 1997.
Літ.:
Калеснік У. Зінаіда Дудзюк // Беларусь. 1985. № 7.
армянская паэтэса. Скончыла Ерэванскі ун-т (1941). У паэт. зб-ках «У гэтыя дні» (1945), «На беразе Зангі» (1947), «Мае родныя» (1951, Дзярж. прэмія СССР 1952), «Роздум на паўдарозе» (1960), «Ліліт» (1981), «Зіма ідзе» (1983) і інш. тэмы нац. адраджэння Арменіі, багаты свет пачуццяў сучаснікаў, праблемы сувязі мастацтва і рэчаіснасці. Аўтар кніг нарысаў і эсэ «Караваны яшчэ ў дарозе» (1964), «Мерыдыяны карты і душы» (1978), п’ес «Адкуль ляціш, журавель?» (1960), «І ты, Брут» (1976). Пераклала на арм. мову асобныя творы Я.Купалы. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі М.Аўрамчык, Р.Барадулін, В.Вярба, В.Іпатава, К.Камейша, В.Коўтун.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЬКО́ (Хрысціна Аляксееўна) (н. 30.3.1956, в. Хадзюкі Лідскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. пісьменніца. Скончыла БДУ (1979). З 1979 працавала ў Літ. музеі Я.Купалы, у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», з 1984 у час. «Беларусь». З 1996 гал. рэдактар штоквартальніка «Наша вера». Дэбютавала вершамі ў 1971. У апавяданнях і аповесцях (зб-кі «Дарога пад гару», 1985, прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1986; «Світанак над бярозамі», 1989) — жыццё сучаснікаў, маральна-этычныя праблемы, роздум над складанымі пытаннямі часу, каларытная мова. Апрацоўвае бел.нар. казкі («Залатое пяро», 1990; «Хітрэй свету не будзеш», 1991). На бел. мову пераклала нарыс І.Сыракомлі «Мінск» (1992), кнігі А.Зубербера «Ці ведаю, у што веру», папы рымскага Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі» (абедзве 1997), «Дар і Таямніца» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯШКО́Ў (Васіль Васілевіч) (7.4.1893, Масква — 6.8.1963),
расійскі жывапісец, тэатр. мастак. Сын В.М.Мяшкова. Засл. дз. маст. Расіі (1944). Нар. мастак Расіі (1963). Правадз. член АМСССР (1958). Вучыўся ў бацькі і ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства (1909—17). Член Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі (з 1922). Выкладаў у Дзярж. вольных маст. майстэрнях у Разані (1919—21). Афармляў спектаклі Разанскага драм.т-ра (1919—21), Новасібірскага опернага т-ра (1926—29). Працаваў пераважна ў жанры пейзажа. Сярод твораў: «На заводзе «Серп і молат» (1923), «Шэры дзень» (1927), «Роздум» (1939) і інш. У манум. эпічных палотнах «Сказанне пра Урал» (1949), «Кама», «Прасторы Камы» (абодва 1950), «Восень у Карэліі» (1951) і інш. перадаў велічны вобраз прыроды рас. Поўначы і Урала. Дзярж. прэмія СССР 1951.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКАРЫ́НКІН (Андрэй Уладзіміравіч) (н. 20.12.1962, Мінск),
бел.паэт. Сын У.М.Скарынкіна. Скончыў БДУ (1994), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1997). У 1999—2001 у Ін-це парламентарызму і прадпрымальніцтва ў Мінску. Друкуецца з 1980. Піша на рус. мове. У паэт. зб-ках «Начны спявак», «Барвяныя прыцемкі» (абодва 1994), «Сухія кветкі» (1995), «Журботны госць» (1997) і інш.роздум над лёсам рус. свету, чалавецтва, сэнсам жыцця. Многія вершы С. пакладзены на музыку. Пераклаў на рус. мову вершы А.Звонака.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
deliberation
[dɪ,lɪbəˈreɪʃən]
n.
1) ро́здум -у m., разва́га f., разва́жаньне n.
after long deliberation — пасьля́ до́ўгай разва́гі
2) абмярко́ўваньне n.; нара́ды pl.; дыску́сія f.
3) асьцяро́жнасьць, аба́члівасьць f.
4) паво́льнасьць f.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ЛІСЯ́НСКІ (Марк Самойлавіч) (14.1.1913, г. Адэса, Украіна — 30.8.1993),
расійскі паэт. Скончыў Маскоўскі ін-т журналістыкі (1934). Друкаваўся з 1924. Першы зб. вершаў — «Бераг» (1940). Вершы ваен. гадоў увайшлі ў зб-кі «Мая зямля» (1942), «Ад імя Чорнага мора» (1947) і інш. У паэт. зб-ках «Залатая мая Масква» (1951), «За вясной — вясна» (1959), «Такі час» (1968), «За гарамі, за лясамі» (1976), «Дзякуй» (1981), «Пажаданне на дарогу» (1987), «Пераадоленне» (1988), «Адна мелодыя» (1992), паэмах «Дума пра маці» (1947), «Пеця Клыпа» (1967), «Добры шлях» (1972) і інш. лірычныя перажыванні, роздум пра мінулае і будучыню радзімы, сувязь чалавека і прыроды, тэма кахання. Аўтар тэкстаў папулярных песень («Мая Масква», «Асенняя лістота», «Зоры Маскоўскія» і інш.). На бел. мову асобныя яго вершы пераклаў У.Шахавец.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЖАНЯ́Н (Рыгор Міхайлавіч) (н. 20.9.1922, г. Харкаў, Украіна),
рускі паэт. Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1952). Друкуецца з 1946. У паэт. зб-ках «Вецер з мора» (1955), «Жыццё жывых» (1960), «Вялікі альбо Ціхі» (1969), «Мачты» (1973), «Зімовы дом» (1975), «Чырвоны сон» (1978), «Макі» (1981), «Пагоня» (1983, Дзярж. прэмія Расіі 1986), «Апусканне» (1985), «Узгоркі Зямлі» (1987), «Хлеб мораў» (1989), «Абараняючы сваю крутасць» (1995, Дзярж. прэмія Расіі 1995) і інш.роздум пра час, лёс радзімы, сэнс чалавечага існавання, тэмы сяброўства і вайны, любоў да мора. Аўтар рэчытатываў, тэкстаў песень да кінафільмаў «Два берагі» («Смага»), «Песня пра сябра» («Шлях да прычала»), «Спадзяюся, кахаю і верую» («Цягнік у далёкі жнівень») і інш. Піша кінасцэнарыі, творы для дзяцей.