НУНЬЦЗЯ́Н, Нэньцзян,

рака на ПнУ Кітая, левы, самы вял. прыток р. Сунгары (бас. р. Амур). Даўж. 1089 км, пл. басейна 244 тыс. км². Пачынаецца на схілах хр. Ільхуры-Алінь, цячэ па раўніне Сунляо; рэчышча звілістае, часта падзяляе на рукавы і пратокі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 700 м³/с. Летнія паводкі. Суднаходная ад г. Цыцыкар.

т. 11, с. 389

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НЯВО́ЛЬНІЦКАЯ (Slave River),

рака ў цэнтр. частцы Канады, у азёрна-рачной сістэме р. Макензі. Даўж. 415 км, пл. басейна каля 606 тыс. км². Пачынаецца з воз. Атабаска, цячэ па шырокай забалочанай даліне, упадае ў воз. Вял. Нявольніцкае. Гал. прыток — р. Піс-Рывер. Сярэдні гадавы расход вады каля 3300 м³/с. Ледастаў ад кастр.ліст. да мая—чэрвеня. Суднаходная.

т. 11, с. 405

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́КАС (Pecos),

рака на ПдЗ ЗША левы прыток р. Рыо-Грандэ. Даўж. 1215 км, пл. басейна 101 тыс. км² Вытокі ў Скалістых гарах, перасякае ў глыбокай даліне плато Лана-Эстакада. У нізоўі сярэдні гадавы расход вады, у выніку выкарыстання вады на арашэнне, складае 8 м³/с, максімальны зрэдку перавышае 3000 м³/с. На П. — г. Карлсбад.

т. 12, с. 258

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БІЯХІМІ́ЧНАЕ СПАЖЫВА́ННЕ КІСЛАРО́ДУ (БСК),

колькасць кіслароду, што ўжываецца арган. рэчывамі, якія ёсць у вадзе, пры біяхім. іх акісленні ў працэсе самаачышчэння вады; паказчык ступені забруджанасці вады і наяўнасці ў ёй лёгкаакісляльных арган. рэчываў. Вымяраецца ў міліграмах кіслароду, які траціцца на акісленне забруджвальнікаў у 1 л вады (мг/л) пры т-ры 20 °C. Значэнні БСК5расход кіслароду за 5 сут (60—80% поўнага спажывання кіслароду) і БСКпоўн. — спажыванне кіслароду, які спатрэбіўся для акіслення арган. рэчываў за адрэзак часу да пачатку працэсу нітрыфікацыі. БСКпоўн. лічыцца 15—20 сут, аднак мінералізацыя нястойкіх арган. рэчываў заканчваецца прыблізна за 10 сут (расход кіслароду складае каля 90%), на 20-я сут працэс стабілізуецца (дасягае 99%), але не спыняецца. БСК5 прыродных водаў звычайна 0,5—2 мг/л, у залежнасці ад ступені забруджанасці вадаёмаў 0,5—7 мг/л. Нізкі паказчык БСК можа сведчыць таксама пра наяўнасць у вадзе рэчываў, якія запавольваюць або спыняюць біяхім. працэсы ў ёй.

А.​П.​Астапеня.

т. 3, с. 181

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

прыхо́д I, -ду м., в разн. знач. прихо́д; (поезда, парохода — ещё) прибы́тие ср.;

п. по́езда — прихо́д (прибы́тие) по́езда;

п. да ўла́ды — прихо́д к вла́сти

прыхо́д II, -ду м., бухг. прихо́д;

п. і расхо́д — прихо́д и расхо́д

прыхо́д III м., церк. прихо́д;

ён не тутэ́йшага ~да — он не зде́шнего прихо́да;

які́ поп, такі́ і п.уст., погов. како́в поп, тако́в и прихо́д

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

е́жа, ‑ы, ж.

Тое, што ядуць і п’юць; прадукты харчавання. Мясная ежа. □ Упершыню за многа дзён у нас была сапраўдная вячэра, але елі мы вельмі асцярожна. Я часам забываўся і з прагнасцю накідваўся на ежу. Шамякін. [Дзяншчык] прынёс добры кавалак свініны і усякай другой ежы — у кансервавых бляшанках, у папяровых пакеціках, у шкляных пасудзінках. Лынькоў. Ад ежы аж гнуліся ў хаце сталы. Быў піва і мёду расход не малы. Хведаровіч.

•••

Грубая ежа — простая, цяжкая для перастраўлення ежа.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВА́РТА (Warta),

рака ў Польшчы, правы прыток р. Одра. Даўж. 808 км, пл. бас. 53,7 тыс. км². Пачынаецца з Малапольскага ўзвышша, перасякае Кракаўска-Чанстахоўскае ўзвышша, цячэ па Велікапольскай нізіне. Паводкі вясной і ўвосень. Сярэдні расход вады 215 м³/с. Суднаходная (ад Познані) з дапамогай шлюзаў. Злучана з Віслай прытокам Ноцец і Быдгашчцкім каналам. На Варце гарады Чанстахова, Познань, Гожаў-Велькапольскі.

т. 4, с. 13

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БЯССЦЁКАВАЕ ВО́ЗЕРА возера, якое не мае паверхневага і падземнага сцёку. Найчасцей трапляецца ў абласцях унутранага сцёку стэпавай і паўпустынных зон і ў абласцях развіцця шматгадовай мерзлаты. Расход вады ідзе праз выпарэнне, таму ў засушлівым клімаце ў бяссцёкавым возеры назапашваюцца мінер. солі. Прамысл. здабыча кухоннай солі вядзецца ў азёрах Эльтон і Баскунчак, соды ў Даронінскім воз. (Расія), мірабіліту ў Салёным воз. (ЗША) і інш.

т. 3, с. 419

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БРА́ЗАС, Брасас (Brazos),

рака на Пд ЗША (штат Тэхас). Даўж. 1530 км, пл. басейна 114 тыс. км². Пачынаецца на плато Льяна-Эстакада, перасякае Прымексіканскую нізіну, упадае ў Мексіканскі заліў. Сярэдні расход у вусці 214 м³/с. Суднаходная ў нізоўях за 65 км ад вусця (у перыяд дажджоў — за 400—500 км). Выкарыстоўваецца на арашэнне. ГЭС. На Бразасе — г. Уэйка, у вусці — порт Фрыпарт.

т. 3, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

А́ДА (Adda),

рака на Пн Італіі, левы прыток р. По. Даўж. 313 км, пл. бас. 8 тыс. км². Пачынаецца ў Альпах з воз. Канкана.

У вярхоўі цячэ па даліне Вальтэліна, цераз воз. Кома, перасякае перадгор’і Ламбардскіх Перадальпаў, у ніжнім цячэнні — па Паданскай раўніне. Паводкі вясной, летам і восенню. Сярэдні расход вады каля 250 м³/с. ГЭС. Злучана каналам з г. Мілан.

т. 1, с. 90

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)