Карва́ць2 ’яловыя палкі, якія перашкаджаюць мядзведзю дабрацца да калоды з пчоламі’ (Рам.). Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сіге́нь ‘скок, крок’ (Бяльк.), сіге́нь, сяге́нь, сігаве́нь ‘крок, паласа шырынёй у адзін крок’ (Яшк.), ‘вялікі крок’ (віц., Рам. 8). Да папярэдняга.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарара́йка ’таратайка’ (клец., Нар. лекс.). Аналагічна да таратайка (гл.) пад уплывам папярэдняга слова
, параўн. тарарай, калёсы, тарарай (гом., Рам. 8–9).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
качага́рава Месца пажару тарфяных купін (Віц.Рам. Мат.).
□в. Качагарава Віц. (Рам. Мат.).
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
Бурме́ль (арго) ’ячмень’ (Рам.). Раманаў (там жа) параўноўвае з польск.burwień ’авёс’ (адкуль?). Няясна. Параўн. яшчэ рус.дыял.бурмиться ’каласіцца’ (аб аўсе).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Арцімо́с, арцімо́н, арці́мус, анцю́х, анці́л ’блін’ (Рам.). Словы аргатычнага характару, хутчэй за ўсё — скажэнні артос, артус (гл. апошняе), магчыма, з семінарскіх арго.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відцы ў выразе «В етым доми и хати ёсь атцы и мати, Сёстры и браты, видцы, павидцы, Красныи дивицы…» (віц., Рам., 8). Няясна.
БАРАВІКО́ВА (Раіса Андрэеўна) (н. 11.5.1947, в. Пешкі Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. паэтэса. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1971). Працавала на кінастудыі «Беларусьфільм», у рэдакцыях рэсп. газет, з 1991 у час. «Алеся». Друкуецца з 1960. У зб-ках паэзіі «Рамонкавы бераг» (1974), «Слухаю сэрца» (1978), «Такое кароткае лета» (1981), «Адгукнуся голасам жалейкі» (1984), «Каханне» (1987, Літ. прэмія імя А.Куляшова 1988), «Пад небам першага спаткання» (1990), «Люстэрка для самотнай» (1992, Дзярж. прэмія Беларусі 1993) дамінуе тэма кахання, прага высокага духоўнага ідэалу, роздум пра час, абавязак перад сваім народам, долю жанчыны, пошук чалавечага шчасця. Эпізоды бел. гісторыі адлюстраваны ў вострасюжэтнай драм. паэме «Барбара Радзівіл» (1992). Аповесць «Кватарантка» (1980) пра моладзь, пошукі свайго месца ў жыцці. Аўтар кн. казак і апавяданняў для дзяцей, п’ес «Барбара Радзівіл» (паст. 1994 т-рам-лабараторыяй бел. драматургіі «Вольная сцэна»), «Пятля часу» (1996).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч (Аляксандр Іванавіч) (н. 27.8. 1922, в. Забалацце Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. драматург, празаік, публіцыст. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў Літ.ін-т імя М.Горкага (1960). У Вял.Айч. вайну ўдзельнік абароны Брэсцкай крэпасці. З 1947 працаваў бібліятэкарам на Уздзеншчыне, у 1953—61 і 1963—66 — у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Дэбютаваў вершамі ў 1949. Выдаў зб-кідрам. твораў «Драматычныя мініяцюры» (1956), «Аднаактовыя п’есы» (1961), «Мы будзем жыць» (1967), «П’есы» (1974), «Не кажы: мая хата з краю...» (1980), «Няхай красуе жыццё» (1982) і інш. Піша для дзяцей, шмат увагі аддае асэнсаванню героікі Вял.Айч. вайны: гераічныя драмы «Шпачок» (паст. 1964), «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (паст.Бел.рэсп. т-рам юнага гледача ў 1972), дакумент. аповесці «Дзеці крэпасці» (1988), «Камандзір Усходняга форта» (1991). Складальнік зб. нарысаў «Людзі граніцы» (1989). Аўтар нарысаў па праблемах экалогіі, краязнаўству.