1. аднаразо́вага выкарыста́ння (банка, бутэлька, бляшанка і да т.п.)
2. дасту́пны, які́ можна вы́карыстаць;
disposable for serviceпрыда́тны для карыста́ння
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АКСАМІ́Т, аксамітнае дрэва (Phellodendron),
род дрэў сям. рутавых. Вядома 10 відаў, пашыраных ва Усх. Азіі. Найб. вядомы аксаміт амурскі (P. amurense), аксаміт кітайскі (P. chinense), аксаміт японскі (P. japonicum). На Беларусі ў канцы 19 — пач. 20 ст. інтрадукаваны аксаміт амурскі, або амурскае коркавае дрэва. З 1930—40-х г. уводзіцца ў лясныя культуры. Прыдатны для вырошчвання на Беларусі, акрамя паўн. раёнаў.
Выш. 20—30 м. Ствол таўшчынёй да 80 см, укрыты слоем корку (да 7 см), які можна час ад часу здымаць. Лісце супраціўнае, чаранковае, няпарнаперыстае. Кветкі жоўта-зялёныя, дыям. да 1 см. Плады — чорныя мясістыя ягадападобныя касцянкі з непрыемным пахам. Размнажаецца насеннем і чаранкамі. Меданос. Выкарыстоўваецца на прамысл. мэты (корак, фарба, таніды, каштоўная драўніна) і як дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Выда́тны (БРС, Яруш., Гарэц.), выда́тна ’вельмі добра’. Да даць, даваць, параўн. выдавацца ’вылучацца, адрознівацца’ (КЭС, лаг.), здатны, прыдатны і інш., польск.wydatny, рус.выдающийся. Адносіцца да т. зв. еўрапеізмаў — семантычных калек з узораў тыпу ням.aus‑gezeichnet, франц.ex‑cellent, параўн. Трубачоў, Этимология 1971, 384.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
cockle[ˈkɒkl]n.
1. ядо́мы/прыда́тны для яды́ малю́ск
2. ра́кавіна малю́ска
♦
warm/delight/cheer/rejoice the cockles of one’s heart ра́даваць сэ́рца
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
useful[ˈju:sfəl]adj.
1. кары́сны; прыда́тны;
ma ke oneself useful дапамага́ць чым-н. кары́сным
2.infml паспяхо́вы, кампетэ́нтны;
a useful footballer здо́льны, спры́тны футбалі́ст
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
nútzbara кары́сны, прыда́тны;
~ máchen (zu D) вы́карыстаць (для чаго-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Дачка М.С.Рэдгрэйва. Скончыла Цэнтр. школу музыкі і танца. У 1957 дэбютавала ў т-ры, з 1958 у кіно. Адна з найб. яркіх інтэлектуальных актрыс у сусв. кіно, з буйным тэмпераментам, моцным характарам. Знялася ў фільмах рэж. М.Антаніёні [«Фотапавелічэнне» («Блоу-ап»), 1967], англ. рэжысёраў Т.Рычардсана («Марак з «Гібралтара», 1967; «Атака лёгкай брыгады», 1968), К.Рэйса («Морган, выпадак, прыдатны для лячэння», 1966; прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах; «Айседора», 1968; прэмія Міжнар. кінафестывалю ў Канах), К.Расела («Д’яблы», 1971), амер. рэжысёраў Ф.Цынемана («Джулія», 1977; прэмія «Оскар»), С.Люмета («Забойства ва Усходнім экспрэсе», 1974), Дж.Шлезінгера («Янкі», 1979) і інш. Сярод фільмаў 1990-х г.: «Хоўардс Энд» («Сядзіба Хоўардс Энд»), «Дом духаў», «Месяц каля возера», «Місія немагчыма», «Дэжа вю», «Нязваны», «Мірка» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Апо́сталыжарт. ’пра абутак, звычайна завялікі, не зусім прыдатны для носкі’ (Сцяц.), апасталы ’плецены абутак са скуры’ (Інстр. III), апа́стал ’акураны лапаць’ (Касп.). З пасталы (гл.) з пратэтычным а‑. Зэльвенская форма з націскам на другім складзе пад уздзеяннем апостал (гл.), на што можа ўказваць і жартаўлівы характар пераасэнсавання.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
прыма́льны, ‑ая, ‑ае.
Кніжн. Такі, які можна прыняць, з якім можна пагадзіцца; прыдатны. Прымальная прапанова. Прымальны рэжым работы. □ [Кандаковіч:] — Нас, рэвалюцыйна настроеных людзей, сабралася тут не так многа, а такой бясспрэчнай, для ўсіх яснай і прымальнай асновы, на якую сталі б мы ўсе, як адзін чалавек, няма.Колас.Андрэйка складаў найбольш прымальны варыянт доказу, хто ён і адкуль, што робіць.Кавалёў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)