прымальны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Такі, які можна прыняць, з якім можна пагадзіцца; прыдатны. Прымальная прапанова. Прымальны рэжым работы. ▪ [Кандаковіч:] — Нас, рэвалюцыйна настроеных людзей, сабралася тут не так многа, а такой бясспрэчнай, для ўсіх яснай і прымальнай асновы, на якую сталі б мы ўсе, як адзін чалавек, няма. Колас. Андрэйка складаў найбольш прымальны варыянт доказу, хто ён і адкуль, што робіць. Кавалёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)