Па прамой лініі, самым кароткім шляхам. Мы пайшлі на Брагін не сялом, не па грэблі, а напрасткі, поплавам.Сабаленка.Па сцежачцы, што вілася напрасткі ад лесу і бегла праз поле, павольна пасоўваліся якраз сюды дзве чалавечыя фігуры.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наўпро́ст, прысл.
Разм. Па прамой лініі, найкарацейшым шляхам; нацянькі. Шчыльней захінуўшыся плашчом, Буевіч збег з ганка і наўпрост цераз сад падаўся да калгаснай канторы.Шашкоў.— Хатка адсюль недалёка, — сказаў.. [ляснік], — з паўкіламетра, не болей, калі ісці наўпрост па балоту.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
перае́мнік, ‑а, м.
Прадаўжальнік чыёй‑н. дзейнасці, якіх‑н. традыцый і пад. Марксізм узнік не ў баку ад прамой дарогі развіцця навукі, а з’явіўся законным пераемнікам і прадаўжальнікам усіх яе лепшых дасягненняў.«Звязда».// Той, хто заняў месца, пасаду свайго папярэдніка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАТЫ́ЧНАЯ ПРАМА́Яда крывой лініі,
лімітнае становішча адпаведнай сякучай.
Няхай M0 — зафіксаваны пункт крывой l, M — іншы яе пункт. M0M — сякучая (прамая, праведзеная праз гэтыя пункты). Калі пры неабмежаваным набліжэнні M да M0 сякучая M0M імкнецца да пэўнай прамой M0T, то прамая M0T наз. Д.п. да крывой l у пункце M0. У выпадку плоскай крывой, вызначанай у дэкартавых каардынатах ураўненнем y=f(x), дзе f(x) — дыферэнцавальная функцыя, ураўненне Д.п. да яе ў пункце M0(x0, y0) мае выгляд y−y0=f′(x0) (x−x0), дзе f′(x) —вытворная функцыя f′(x) у пункце x0. Д.п. ўтварае з дадатным напрамкам восі OX вугал, тангенс якога роўны f′(x). Д.п. мае не кожная неперарыўная крывая, паколькі прамая M0M можа і не імкнуцца да лімітнага становішча або можа імкнуцца да двух розных лімітных становішчаў, калі М імкнецца да M0 з розных бакоў ад M0.
А.А.Гусак.
Да арт.Датычная прамая: 1 — M0T — датычная прамая да крывой L1 у пункце M0; 2 — крывая L2 не мае датычнай прамой у пункце M0.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэкта́льны
(ад лац. rectum = прамая кішка)
які адносіцца да прамой кішкі (напр. р-ыя даследаванні).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІНТАВА́Я ПАВЕ́РХНЯ,
паверхня, якая апісваецца лініяй, што аварочваецца вакол нерухомай восі з пастаяннай вуглавой скорасцю і адначасова рухаецца паступальна ўздоўж гэтай жа восі з пастаяннай скорасцю. Вінтавая паверхня, якая апісваецца прамой, наз. гелікоідам. Уласцівасць усякай вінтавой паверхні перамяшчацца па самой сабе выкарыстоўваецца ў тэхніцы (напр., для стварэння чарвячных перадач).
Вінтавая паверхня: 1 — агульнага выгляду, 2 — гелікоід (OO′ — нерухомая вось; L — лінія, пры дапамозе якой утвараецца вінтавая паверхня).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯГАНА́ЛЬ (лац. diagonalis ад грэч. diagōnios які ідзе ад вугла да вугла) у геаметрыі, адрэзак прамой, што злучае 2 вяршыні многавугольніка, якія не належаць адной старане, або 2 вяршыні мнагагранніка, якія не размешчаны на адной грані. Калі колькасць вяршынь многавугольніка роўная n, то колькасць дыяганалей роўная n(n−3)/2.
Да арт.Дыяганаль у геаметрыі. 1 — дыяганалі прамавугольніка AC, BD; 2 — дыяганаль паралелепіпеда B1D.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІНЕ́ЙНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
функцыя выгляду
, дзе k і b — сапраўдныя лікі. Асн. ўласцівасць: прырашчэнне функцый прапарцыянальнае прырашчэнню аргумента.
Графік Л.ф. на плоскасці xOy — прамая лінія, пры гэтым b — ардыната пункта перасячэння графіка Л.ф. з воссю Oy,
, дзе α — вугал паміж гэтай прамой і воссю Ox. Л.ф. выкарыстоўваецца ў фізіцы і тэхніцы, каб паказаць залежнасць паміж прама прапарцыянальнымі велічынямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРОЦІТА́НКАВАЯ АРТЫЛЕ́РЫЯ,
від артылерыі для паражэння танкаў і інш. браніраванай тэхнікі. На ўзбраенні мае процітанкавы ракетны комплекс, процітанкавыя пушкі, безадкатныя гарматы. Паражае цэлі ракетамі, агнём прамой наводкай ствольнай артылерыі бранябойнымі (падкалібернымі і кумулятыўнымі) снарадамі. У Вял.Айч. вайну выкарыстоўваліся 57-мм пушкі ЗІС-2, 100-мм БС-3 (далёкасць прамога выстралу 0,9—1,1 км, прабіванне брані да 160 мм) і інш.