шліф
(ням. Schliff)
адшліфаваная з абодвух бакоў тонкая празрыстая пласцінка мінералу або горнай пароды для даследавання пад мікраскопам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пяро́², -а́, мн. пёры і (з ліч. 2, 3, 4) пяры́, пёраў, н.
Металічная выгнутая пласцінка з расшчэпленым канцом для пісання чарнілам, тушшу.
Узяцца за п. (пачаць пісаць). Выйсці з-пад пяра каго-н. (быць напісаным кім-н.). Бойкае п. (перан.: пра лёгкі, вольны стыль). Разбойнікі пяра (перан.: пра прадажных, беспрынцыповых журналістаў; пагард.).
|| памянш. пёрка, -а, мн. -і, -рак і -ркаў, н.
|| прым. пёравы, -ая, -ае.
Шарыкавыя і пёравыя ручкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МЕМБРА́НА (лац. membrana скурка, перапонка),
1) у тэхніцы — тонкая гнуткая пласцінка (плёнка), звычайна замацаваная па перыметры. Прызначана раздзяляць 2 поласці з рознымі ціскамі або аддзяляць замкнёную поласць ад агульнага аб’ёму.
Бываюць плоскія, гафрыраваныя, інш. складанага профілю; метал. (з сталі, фольгі, элінвару, бронзы) і неметал. (з гумы, скуры, пластмасы і інш.) Выкарыстоўваюцца ў мех. гуказапісвальных і гукаўзнаўляльных апаратах (мікрафонах, тэлефонах), як адчувальныя элементы (у мембранных цягамерах, дыфманометрах), для ўшчыльнення (у мембранных помпах, вакуумных клапанах і інш.).
2) У тэорыі пругкасці — замацаваная па контуры бясконца тонкая плёнка, модуль пругкасці якой у перпендыкулярным да паверхні напрамку роўны нулю. Такая М. з’яўляецца пругкай сістэмай, выкарыстоўваецца як нясучы элемент у мембранных вісячых сістэмах. У прыблізных разліках прымаецца нерасцяжнай.
3) М. біялагічныя — структуры, што забяспечваюць цэласнасць клетак і арганел. Гл. Біялагічныя мембраны.
4) Крыніца гуку ў некаторых муз. інструментах: нацягнутая на рэзанатар скура, сінт. плёнка і інш. Гл. таксама Мембранныя метады раздзялення.
т. 10, с. 281
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шліф, ‑а, м.
1. У геалогіі — тонкая адшліфаваная празрыстая пласцінка мінералу ці горнай пароды, якая служыць для мікраскапічнага даследавання. Шліфы акамянелай драўніны. □ Невялікі шліф пароды пад мікраскопам нагадвае стракатую мазаіку з малюсенькіх крышталікаў. «Маладосць».
2. У тэхніцы — узор металу ці металічнага сплаву для макра- або мікраскапічнага даследаванняў.
[Ням. Schliff.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчэ́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.
Невялікая тонкая пласцінка, кавалак, адколаты па слаі дрэва; трэска. Напалавіну ў шчэпкі пакрышыла, Напалавіну полымем пайшла. Як быццам хата ў тым і саграшыла, Што гэтак доўга хатаю была. Чэрня. [Алёшка:] — Глядзі вунь [Грышка], колькі дробных шчэпак ля камля. Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
плесі́метр
(ад гр. plesso = удараю + -метр)
тонкая металічная або касцяная пласцінка, якая выкарыстоўваецца пры даследаванні ўнутраных органаў метадам прастуквання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пунсо́н
(фр. poinçon)
палігр. металічны брусок або пласцінка з рэльефным адбіткам літары або знака, якая выкарыстоўваецца для выціскання матрыцы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
фанагра́ма
(ад фана- + -грама)
тэкст, запісаны пры дапамозе фанографа на плёнцы, пласцінцы, а таксама плёнка, пласцінка з такім запісам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Парплі́ца ’металічная пласцінка ў жорнах’ (Мядзв., Мат. Гом., Сцяшк.), паркліца, парліца, (Сл. ПЗБ), паркліца ’тс’ (Нар. сл.). Рус.-царк.-слав. порплица, ц.-слав. прьприца, польск. paprzyca, чэш. раргісе, серб.-харв. раргіса. Паводле Махэка₂ (433), магчыма, да per‑ (гл. пярэць), але структура слова застаецца няяснай. Параўн. яшчэ Брукнер, 394. Гл. таксама папрыца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пласці́на ’тонкая палоска цвёрдага матэрыялу (ТСБМ), ’плаха, палова распілаванага уздоўж бервяна’ (шальч., беласт., Сл. ПЗБ; воран., Сцяшк. Сл.; Мат. Гом.), рус. дыял. пласти́на ’палова распілаванага ў даўжыню бервяна, ад якога адрэзаны гарбылі; самая тоўстая дошка’. Беларуска-руская ізалекса. Да пласт (гл.). Сюды ж пласцінка ’тонкая палоска гліны, адрэзаная ганчаром’ (баран., ЖНС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)