Перама́начка фальк. ’той, хто ўмее спакусіць, прывабіць да сябе’ (Нар. Гом.). Да пера- і мані́ць (гл.). Суфікс з ласкальным значэннем — спецыфіка фальклору (песні).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перамяша́ць ’апрацаваць зямлю плугам пасля баранавання’ (чэрв., Сл. ПЗБ), палес. пэрэмэша́т, перэміша́ты ’ўзараць папар вясною другі раз’ (Выг.). Да пера- і мяша́ць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапо́йсаваць ’перамалочваць ячмень другі раз, каб лепш абцерлася асцё, вымалацілася калоссе’ (полац., Нар. лекс.; паст., шальч., Сл. ПЗБ). Да пера- і пойсаваць (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Ператані́ць ’спрасці вельмі тонкую нітку’ (Др.-Падб.), рус. кастр., дан. перетопить, перетопить ’рабіць вельмі тонкім’. Да пера- і тапіць, тапчы ць < тонкі (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Перацьме́ць (піряцьмець) ’перагарэць без агню: пражыць ціха’ (Юрч. СНЛ). Пад уплывам народнай этымалогіі з ператлець < пера- і тлець (гл.) ці з цямяна гарэць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пераўга́ць ’сказіць; яўна схлусіць’ (Нас.). З перавесіць, да пера- і (і)лгаць (гл.) з неабмежаваным пераходам я > ў, відаць, у выніку страты пратэзы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Перапсю́рыць (пірапсю́рыць) ’выцяць знячэўку’ (Бяльк.), ’ударыць каго-небудзь’ (смарг., Сл. рэг. лекс.). Да пера- і псюрыць (гл.), якое ў гаворках зафіксавана са значэннем ’гнаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пе́ро, ц.-палес. пера ’пэндзлік з пер’я для роспісу посуду’ (Вярэі!.). У выніку пераносу значэння ’пяро птушкі’ > ’пэндзлік, зроблены з пер’я’. Да пяро (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСНО́ВА ў мовазнаўстве, частка слова, носьбіт яго лексічнага значэння. У склад асновы ўваходзяць корань і афіксы словаўтварэння («сад — пера-сад-к-а — сад-ов-ы»). Адрозніваюць 2 тыпы асновы: невытворную (простую), фармальна роўную кораню («горад», «кніг-а»), і вытворную (складаную), у якой ёсць корань і афіксы словаўтварэння («стал-іц-а», «за-столь-н-ы»).
Асновы лічыцца вытворнай, калі існуе простая з тым самым коранем («стал-ов-ы — стол») ці складаная з інш. афіксацыяй («ёл-к-а — ель-нік — ял-ов-ы»). Суадносная складаная аснова наз. звязанай. Страта сувязі з простай або звязанай асновай вядзе да апрошчання («заўтра» з «за-утра», «рубель» з «руб-ель»). У вытворнай аснове выдзяляюць утваральную. Простая ўтваральная аснова з’яўляецца першаснай, утвораная ад першаснай — другасная, наступная — аснова трэцяй ступені і гэтак далей («дарог-а — дарожн-ы — падарожн-ы — падарожніча-ць — спадарожнічаць»).
т. 2, с. 39
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Пералётнік 1 ’пухоўка, рагоз, Typha latifolia L.’ (гродз., ЛА, 1). Да пера‑лятаць: насенне (у выглядзе пуху) з верхняй часткі кіяха ў канцы лета адлятае з яго, параўн. і пералётнік ’дзьмухавец’ (Сцяшк. Сл.).
Пералётнік 2 ’гарычка, Gentiana L.’ (жытк., Мат. Гом.), сюды ж, відаць, і саколлі пералёт ’гарычка крыжападобная, Gentana cruciata L.’ (мін., Кіс.). Няясна. Да пера‑лята́ць (?). Магчыма, ад накрыж проціпастаўленых лістоў, якія (у пары) выглядаюць, як распушчаныя крылы птушкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)