bewchsen і

1. vi (s) абраста́ць, зараста́ць

2. ~, sich пакрыва́цца (расліннасцю)

II

a абро́слы, заро́слы

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

oblekać się

obleka|ć się

незак. пакрывацца;

ziemia oblekać się śniegiem — зямля пакрываецца снегам

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

фарбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; незак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца або насычацца фарбай, падвяргацца ўздзеянню фарбы. // Прымаць які‑н. колер, адценне. Сапраўды, трохі прадзімала: праз шчыліны веяў вільготны, дрыготкі павёў. Свет штохвілінна фарбаваўся ў сіняе і чорнае, палосамі. Караткевіч.

2. Разм. Падмалёўваць губы, твар, валасы.

3. Зал. да фарбаваць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

beschlgen* II vt

1.

1) абшыва́ць, аббіва́ць

2) падко́ўваць

2. ~, sich пакрыва́цца налётам; запаце́ць (пра шкло)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ulcerate

[ˈʌlsəreɪt]

v.i.

1) загніва́ць, гнаі́цца

An ulcerated tooth may be very painful — Гнілы́ зуб мо́жа мо́цна бале́ць

2) пакрыва́цца бо́лькамі (пра це́ла)

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

пузы́рыцца, ‑рыцца; незак.

Узнімацца, пакрывацца пузырамі. Вада ў рацэ гарэла і пузырылася. Лобан. Набліжэнне нафты першым заўважыў Гошка. Занепакоіла яго, што раствор пачаў пузырыцца і цямнець. Лукша. // Надзімацца, узнімацца пузыром (пра тканіну, адзежу і пад.). Пузырылася на ветры яго [Мішы] белая кашуля, адлятаў назад, абвіваючы шыю, чырвоны гальштук. Васілевіч. На прасценку лапаціць-пузырыцца геаграфічная карта з абазначэннямі лініі фронту. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Бро́сня ’цвіль на вадзе’ (БРС, Бір. Дзярж., Сцяшк. МГ), броснь (Нас., Чач.), бро́снецьпакрывацца цвіллю’, таксама брасне́ць (Нас., Гарэц.). Дакладная адпаведнасць ва ўкр. мове (бро́сня ’Sporengehäuse’, і гэта слова Рудніцкі (218) лічыць вытворным ад брость ’пупышка на дрэве; зелень на дрэве’ < слав. brъstь ’пупышка, парастак’; да апошняга гл. Бернекер, 90; Фасмер, 1, 219) і польскай (brośń; гэта слова Брукнер (41) з няпэўнасцю параўноўвае з слав. bronъ ’светлы колер’, broněti ’паспяваць (аб збожжавых)’). Тлумачэнне Рудніцкага пераконвае, і можна толькі ўдакладніць, што бел. броснь — утварэнне ад бро́снець (< *бростнѣти < *brъstь). Развіццё значэння: бро́снець < *бростнѣти (*brъstьněti) ’пускаць парасткі, пупышкі, зелянець’ → ’зелянець’ → ’пакрывацца зеленню’ → ’броснець’. Тады польск. brośń — запазычанне з усх.-слав. (бел. або ўкр.), як і brośćукр. брость). Параўн. яшчэ Міхневіч, БЛ, 1972, 1, 72.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

подёргиваться

1. (к подёрнуться) заця́гвацца; (покрываться) пакрыва́цца; (застилаться) засціла́цца; (затуманиваться) затума́ньвацца; (окутываться) аху́твацца;

2. (делать непроизвольные, судорожные движения) паце́пвацца, перасмы́квацца; (трястись) трэ́сціся, калаці́цца; (корчиться) крыві́цца, ку́рчыцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Брыско́тлівы ’золкі’ (Сцяц.). Можа, да слав. *brězg‑ ’кіснуць, быць горкім, пакрывацца цвіллю і да т. п.’ (рус. бре́згать, укр. збре́зкнути ’скіснуць’, польск. brzazg ’непрыемны смак’, чэш. břesk; аб гэтай групе слоў гл. Бернекер, 85; Праабражэнскі, 1, 44; Фасмер, 1, 211). Але можна думаць і пра сувязь з брызку́ль ’халодны дожджык’, бры́зак ’самы дробны дождж’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ледзяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; незак.

1. (1 і 2 ас. не ужыв.). Пакрывацца зверху лёдам. Зіма ніяк не клалася на зямлю — з неба імжэў дождж са снегам, на эстакадзе рабілася коўзка, а ўначы пры марозе ўсё ледзянела. Карамазаў.

2. Станавіцца халодным як лёд, мерзнуць, дубець. Рукі ледзянеюць. // перан. Нямець, заміраць (ад страху, жаху і пад.). Сэрца ледзянее.

•••

Кроў ледзянее (у жылах) гл. кроў.

Сэрца ледзянее гл. сэрца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)