прынятая ў гіст. л-ры назва гандл.-рамеснага і прамысл. насельніцтва гарадоў і ч. паселішчаў гар. тыпу (пасадаў, слабод) Стараж. Русі і Расіі 10—18 ст. Тэрмін «Пл.» паходзіць ад слова «пасад» і сустракаецца ў крыніцах з 15 ст. П.л. аб’ядноўваліся ў абшчыны на чале з земскімі старастамі, якія адказвалі за своечасовую выплату падаткаў і выкананне розных дзярж. павіннасцей. Паводле Саборнага ўлажэння 1649 у склад Пл. увайшлі жыхары скасаваных прыватнаўласніцкіх гар. слабод. У 1775 урад падзяліў Пл. на гільдзейскае купецтва і мяшчан. Паводле Жалаванай граматы гарадам 1785 Пл. — бяднейшы з 6 разрадаў прамысл. і рамеснага насельніцтва гарадоў. У далейшым гэтая катэгорыя паступова злілася з мяшчанамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЗНІЧНЫЯ ЦЭ́НЫ,
грашовае выражэнне кошту тавараў (паслуг), якія непасрэдна рэалізуюцца насельніцтву ў малых, адзінкавых колькасцях для асабістага спажывання. Паводле эканам. прыроды характару фарміравання падзяляюцца на дзярж., камісійныя і свабодныя. Дзяржаўныя Р.ц. вызначаюцца дзярж. органамі цэнаўтварэння. КамісійныяР.ц. дзейнічаюць пры продажы с.-г. прадукцыі калгасаў, саўгасаў, сельскага насельніцтва і фарміруюцца ў залежнасці ад закупачнай цаны, якая вызначаецца па пагадненні абодвух бакоў, трансп. і інш. расходаў. Свабодныя Р.ц. фарміруюцца пад уплывам адпускной цаны прадпрыемства-вытворцы ці імпарцёра, аплачанай аптовай надбаўкі, гандлёвай надбаўкі, якая самастойна вызначаецца гандл. прадпрыемствам, улічваюцца выдаткі абарачэння, выплата падаткаў і інш. расходы, неабходны прыбытак. Ваганні Р.ц. цесна звязаны з попытам і прапановамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
утрыма́ннеIIн.бухг.Ábzug m -(e)s, -züge (зчаго-н. von D), Éinbehaltung f -, -en;
утрыма́нне з зарпла́ты Geháltsábzug m;
пасля́ ўтрыма́ння пада́ткаў nach dem Stéuerabzug
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВАЛАВЫ́ ЎНУ́ТРАНЫ ПРАДУ́КТ (ВУП),
абагульняльны эканам. і статыст. паказчык, які адлюстроўвае сукупную вартасць канчатковых тавараў і паслуг, вырабленых на тэр. краіны, у дзеючых рыначных цэнах без уліку сальда плацежнага балансу. Уваходзіць у сістэму нацыянальных рахункаў. Вызначаецца па методыцы ААН, у бягучых і пастаянных цэнах. Яго даходы, як і валавога нац. даходу, — гэта сума заработнай платы ўсіх наёмных работнікаў (да выплаты падаткаў), рэнтных плацяжоў, працэнтаў па пазыках, амартызацыйных адлічэнняў, прыбытку фірмаў, карпарацый і асобных прадпрыемстваў, даходаў ад індывід.прац. дзейнасці, даходаў творчых, навук. і інш. работнікаў, ускосных падаткаў на бізнес. У матэрыяльна-рэчыўнай форме ВУП — сукупнасць вырабленых у краіне тавараў і паслуг, якія на працягу года выкарыстоўваюцца на спажыванне і накапленне. Падлічваецца ВУП у маштабе краіны ў разліку на душу насельніцтва, што дае магчымасць параўноўваць асобныя краіны і рэгіёны па ўзроўні сац.-эканам. развіцця. Важнае значэнне мае і структура выкарыстання ВУП: якая яго доля на якія мэты затрачваецца — на харчаванне, адукацыю, ахову здароўя, навуку і культуру, кіраванне, ваен. і інш. Такія паказчыкі адлюстроўваюць узровень жыцця ў пэўнай краіне і характар яе сац. палітыкі. На Беларусі ў сувязі з крызісам у пераходны да рыначнай эканомікі перыяд агульны аб’ём вытв-сці ВУП змяншаецца. У разліку на душу насельніцтва Беларусь адносіцца да групы краін, дзе гэты паказчык ніжэйшы за сярэдні. Істотныя змены адбываюцца і ў структуры ВУП. Доля расходаў на канчатковае спажыванне ў 1994 склала 84,4%, у 1995 — 71,9 (з іх адпаведна на дамашнюю гаспадарку 56,5 і 50,5, на дзярж. кіраванне 21,3 і 21,9%, на валавыя накапленні 28,9 і 25,2%).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
лагафе́т
(польск. logofet, ад гр. logothetes = кантралёр рахункаў)
1) чыноўнік у візантыйскім дзяржаўным апараце, які адказваў за фінансы, збор падаткаў, пошту, замежныя справы і інш;
2) вышэйшы дзяржаўны чын у Малдаўскай дзяржаве 15—19 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
МЛАДАБУХА́РЦЫ,
удзельнікі грамадска-паліт. руху пач. 20 ст. ў Бухарскім эміраце. Ідэйная аснова руху — джадзідызм. М. выступалі за нар. асвету, супраць карупцыі ў дзяржапараце. Пасля рас.Лют. рэв. 1917 створана арг-цыя М. на чале з А.Мунзімам (старшыня ЦК) і А.Фітратам (сакратар), якая патрабавала ўтварэння «нар. прадстаўніцтваў», памяншэння падаткаў, свабоды школ і друку. Эмірскі ўрад распачаў супраць М. рэпрэсіі. У студз. 1920 Ф.Хаджаеў, лідэр радыкальнага крыла М., стварыў у Ташкенце Туркестанскае цэнтр. бюро М.-рэвалюцыянераў. Пасля абвяшчэння Бухарскай Народнай Савецкай Рэспублікі (БНСР) у вер. 1920 М. ўзначалілі першы яе ўрад. 11.9.1920 частка М. аб’ядналася з бухарскімі камуністамі ў Бухарскую камуніст. партыю, іншыя далучыліся да басмацтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Hébungf -, -en
1) пад’ём, падыма́нне, падня́цце
2) павышэ́нне, павелічэ́нне, узды́м
3) атрыма́нне (грошай), спагна́нне, збор (падаткаў)
4) ліквідава́нне, скасава́нне
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДУРАНІ́ЙСКАЯ ДЗЯРЖА́ВА,
афганская дзяржава ў 1747—1818. Створана ў выніку ваен. паходаў Ахмад-шаха Дурані (1747—73), які да 1761 аб’яднаў афг. (пуштунскія) землі (тэр. ядро дзяржавы — Кандагар, Газні, Кабул, Пешавар, Герат), заваяваў Паўн.-Зах. Індыю (у т. л. Кашмір), Усх. Іран, Паўд. Туркестан. Сталіца — г. Кандагар, з 1773 Кабул (перанесена пры сыне і пераемніку Ахмад-шаха Цімур-шаху, які правіў у 1773—93). Эканам. аснову дзяржавы складала феад.-дзярж. ўласнасць на зямлю (зямельныя падаткі з падуладных тэрыторый). Найб. прывілеяванае становішча ў ёй мела афг. племя абдалі (дурані; да яго належаў і вярх. правіцель — шах), якое было вызвалена ад падаткаў. Распалася ў выніку сепаратызму ханаў афг. плямён і нац.-вызв. паўстанняў падуладных неафг. народаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКЛА́ДНІЦТВА,
пераход дзярж. цяглых людзей да феадалаў у Рус. дзяржаве 13 — пач. 18 ст. Каб пазбавіцца цяжкіх дзярж.падаткаў і павіннасцей, збяднелыя сяляне і гараджане дамаўляліся («закладваліся») з феадаламі перайсці да іх, калі будуць зменшаны павіннасці. Пры гэтым закладнікі трацілі асабістую свабоду і траплялі ў залежнасць да феадала. Упершыню З. ўпамінаецца ў дагаворнай грамаце 1266 Ноўгарада з цвярскім князем. Урад, не задаволены памяншэннем даходаў ад скарачэння цяглых сялян, Судзебнікам 1550 забараніў гандл. людзям «закладвацца» за манастыры, а ў 1584 — свецкім феадалам прымаць закладнікаў. Пастановы 1619, 1638 абавязалі закладнікаў вярнуцца на старыя месцы. З. фармальна забаронена Саборным улажэннем 1649, аднак існавала да пач. 18 ст. Дакументы 15—16 ст. сведчаць пра існаванне З. і на Полацкай зямлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТА́Я БУ́ЛА (лац. Bulla aurea, венг. Aranybulla),
1) адзін з важнейшых юрыд. актаў у сярэдневяковай Венгрыі. Выдадзена ў 1222 венг. каралём Андрашам II Арпадам пад націскам т.зв. каралеўскіх слуг (пазней з іх сфарміравалася сярэдняя шляхта). З.б. гарантавала ім правы, якія да гэтага мелі магнаты (бароны): вызваленне ад падаткаў, права судаводства ў камітатах, абмежаванне абавязку ваен. службы і інш.; прадстаўляла вышэйшай і сярэдняй шляхце права паўстання супраць караля ў выпадку парушэння ім булы (адменена ў 1687).
2) Пастанова, прынятая ў 1356 у «Свяшчэннай Рым. імперыі» на імперскіх сеймах у гарадах Нюрнберг і Мец, зацверджаная імператарам Карлам IV Люксембургскім у якасці асн. канстытуцыйнага акта. Рэгулявала парадак выбрання імператара курфюрстамі, устанаўлівала час і месца выбарчага з’езду, вызначала рангі, абавязкі і прывілеі курфюрстаў. Дзейнічала да 1806.