Раге́ша ’някемлівы, неахайны чалавек’ (мін., Непакупны, Связи), ’плакса’ (зэльв., Нар. словатв.), рэке́ша ’тоўстая, бясформенная, неахайна апранутая жанчына’ (смарг., Непакупны, Связи), укр. реге́ша, реке́шанеахайны, няўклюдны або тоўсты чалавек’. Балтызм, параўн. літ. rekešỹs ’разгалінаванае дрэва’, ’сукаватая галінка’, ’няўклюдны чалавек’, rekežỹs ’бясформенная рэч’, ’амаральны чалавек’, якія да кораня *rek‑, *ker‑ (Лаўчутэ, Балтизмы, 59). Непакупны (Связи, 195) дапускае метатэзу апошняга кораня, параўн. раскярэша (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лётранеахайны, гультаявалі чалавек’ (брэсц., Нар. лекс.). Пры пасрэдніцтве польск. loter запазычана з с.-в.-ням. loter, lotter ’лайдак, гультай’. Параўн. таксама лотр.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лабу́да ’негаспадарлівы чалавек, гультай’ (КТС, С. Гаўрусёў), рус. лабути́на, маск. лабуда́ ’ні да чаго не здатны’, ’знішчанае адзенне, лахманы’, лабу́та ’някемлівы, няспрытны’, калуж. лобуда́ ’задзіра’, ’шпана’, польск. labuda ’расцяпа, павольны чалавек’, чэш. мар. loboda ’бадзяга’. Сюды ж і славац. lebediť si ’адпачываць, атрымліваць асалоду, быць у бяздзейнасці’. Балтызм. Параўн. літ. lebẽdýti ’псаваць, дрэнна рабіць’, lẽbeda, lebedàнеахайны, мямля, размазня, расцяпа, непаваротлівы’, лат. lebezeнеахайны’. Гл. таксама Слаўскі, 4, 15, 401.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Вы́мухрыць ’вымуштраваць’ (Бяльк.). Відавочна, звязана з замухрышка (гл.), рус. мухры́ганеахайны, таксама маларослы чалавек’, мухры́жнік ’махляр, ашуканец’, якія, магчыма, да мухляваць (гл.) (Фасмер, 3, 19).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Лахня́неахайны чалавек’ (гродз., Сл. паўн.-зах.). Відавочна, гэта семантычны перанос з лахня ’бадзяга’. Да лахацьі (гл.). Аб суф. ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 58.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

няўклю́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.

Разм.

1. Той (тая), хто мае нязграбную паставу, пазбаўлены зграбнасці, спрыту ў рухах. — Толькі зразумеў — не дагнаць мне.. [партызан]: яны на пары лепшых коней, у мяне — адзін няўклюда, ламавік. Шамякін.

2. Неахайны чалавек, мурза. Жонка Нічыпара Мартыневіча, Кацярына, была такая няўдалая,.. такая няўклюда, што нават сарочка ў яе вісела на цэлую пядзю ніжэй спадніцы. Чарнышэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

растрэ́сены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад растрэсці.

2. у знач. прым. Які мае неахайны выгляд, падраны (ад частага карыстання). За шклом з паўсотні кніжак, пазачытваных насмерць, зашмальцаваных, растрэсеных. Чорны. Выбраўшы .. жменю лістоў ад старых растрэсеных падручнікаў і сшыткаў, [бабуля] сшывае з іх Толіку кнігу. Брыль. // Прыведзены ў нягоднасць, няспраўнасць, разбіты. Растрэсеныя калёсы. □ — Антон, — ужо зусім іншым голасам папрасіла бабка, — глядзі ты, сыночак, каля тае машыны. Яна старая, растрэсеная. Каліна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Нёханеахайны чалавек’ (лунін., Шатал.). Відаць, дэфармаванае ў экспрэсіўных мэтах слова тыпу тураўск. нехлюя ’тс’ з усячэннем канца слова і пераходам е > ё ў выніку пераносу націску.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

mstig

I

a разм.

1) бру́дны, неаха́йны

2) мярзо́тны, по́длы

II

a тума́нны, імглі́сты

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бру́дны schmtzig, nsauber, nreinlich (неахайны);

бру́днае вядро́ (пад смецце) Mülleimer m -s, -;

бру́дная спра́ва ine schmtzige [hässliche] Sche;

займа́цца бру́днымі спра́вамі kine wiße Wste [Dreck am Stcken] hben;

бру́дная вайна́ schmtziger Krieg

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)