структурная адзінка сучаснай жыллёвай забудовы буйных населеных пунктаў. У вял. гарадах разлічаны на 12—20 тыс., у сярэдніх на 6—12 тыс. жыхароў. Складаецца з комплексу жылых дамоў, паблізу якіх размяшчаюцца ўстановы культ.-быт. абслугоўвання (дзіцячыя сады, школы, крамы), спарт. пляцоўкі і зялёныя зоны. Планіроўка і забудова М. робіцца на аснове адзінай або расчлянёнай на групы жылых дамоў арх.-прасторавай арганізацыі тэр. з улікам прыродных і кліматычных умоў.
На Беларусі першыя М. пабудаваны ў канцы 1950 — пач. 1960-х г. Размяшчалі іх на свабодных тэрыторыях паблізу існуючай забудовы, на ўскраінах гарадоў, а таксама на месцы забудовы, якая патрабавала рэканструкцыі. З 1970-х г. у вял. гарадах перайшлі да забудовы тэрыторый буйнымі структурнымі адзінкамі — жылымі раёнамі, у склад якіх уваходзяць М. Гэта дазволіла арганічна звязваць арх. вырашэнні з ландшафтам і трансп. камунікацыямі (Усход 1 у Мінску, Валатава ў Гомелі і інш.). Шматсекцыйныя, складанай канфігурацыі жылыя дамы ў спалучэнні з вышыннымі і малапавярховымі будынкамі культ.-быт. абслугоўвання ствараюць выразныя прасторавыя кампазіцыі. Сучасныя М. характарызуюцца большай разнастайнасцю пабудоў і іх каларыстычных вырашэнняў, добраўпарадкаванасцю тэрыторый, выкарыстаннем малых арх. форм (М. Зялёны Луг 5, Малінаўка ў Мінску, Поўдзень у Віцебску, Бабры ў Мазыры, № 12 у Салігорску і інш.).
Л.С.Патапаў, С.А.Сергачоў.
Мікрараён Бабры ў Мазыры.Мікрараён Зялёны Луг 5 у Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
флаты́лія, ‑і, ж.
1. Злучэнне ваенных суднаў, прызначаных для дзеянняў на рэках, азёрах, у прыбярэжнай паласе мора. Рачная флатылія.
2. Атрад караблёў спецыяльнага прызначэння. Кітабойная флатылія.// Вялікая колькасць суднаў. За імі [першымі чоўнамі] адразу накіравалася цэлая флатылія, не менш дваццаці чоўнаў: гэта былі тыя хлопцы і дзяўчаты, якім карцела паглядзець, як будзе адбывацца ўся дзея.Дубоўка./уперан.ужыв.Як плыты, гоніць вецер цяжкія хмары напоўдзень, і ахоплены роздумам аб лёсе народа пецярбургскі студэнт хоча плысці з флатыліяй хмар у родную Беларусь вестуном буры.У. Калеснік.
[Фр. flottille, іт. flottiglia.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЮО́Н Канстанцін Фёдаравіч (24.10.1875, Масква — 11.4.1958),
расійскі жывапісец, педагог. Нар.маст.СССР (1950). Правадз.чл.АМСССР (1947). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і архітэктуры (1898), у 1898—1900 выкладаў у ім, у 1900—17 ва ўласнай студыі ў Маскве (з І.Дудзіным). У 1952—55 праф. Маскоўскага маст. ін-та імя В.Сурыкава, у 1948—50 дырэктар НДІ тэорыі і гісторыі мастацтваў АМСССР. Чл. аб’яднанняў «Свет мастацтваў», Асацыяцыі мастакоў рэв. Расіі, адзін з заснавальнікаў «Саюза рускіх мастакоў». У сакавітай яркай жывапіснай манеры перадаваў пейзажы: «Веснавы сонечны дзень» (1910), «Сакавіцкае сонца» (1915), «Канец зімы. Поўдзень» (1919), «Расчыненае акно» (1947), «Раніца індустрыяльнай Масквы» (1949), жанравыя і гісторыка-рэв. карціны «Вясковае свята» (1910), «Парад Чырвонай Арміі» (1923), «Падмаскоўная моладзь» (1926), «Штурм Крамля ў 1917 годзе» (1947), «Парад на Краснай плошчы ў Маскве 7 лістапада 1941 года» (1942), арх. пейзажы стараж.-рус. гарадоў, партрэты. Аформіў оперы М.Мусаргскага «Барыс Гадуноў» у Т-ры Елісейскіх палёў у Парыжы (1912—13), «Хаваншчына» ў Вял. т-ры ў Маскве (1940) і інш.Дзярж. прэмія СССР 1943.
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КО́РСУНЬ-ШАЎЧЭ́НКАЎСКАЯ АПЕРА́ЦЫЯ 1944,
наступальныя дзеянні 1-га (камандуючы ген. арміі М.Ф.Ватуцін) і 2-га (ген. арміі І.С.Конеў) Украінскіх франтоў у раёне г. Корсунь (цяпер г. Корсунь-Шаўчэнкаўскі Чаркаскай вобл., Украіна) 24.1—17.2.1944 у Вял.Айч. вайну. Мела на мэце сустрэчным ударам двух франтоў акружыць і ліквідаваць групоўку ням.-фаш. войск са складу 1-й танк. і 8-й ням. армій групы армій «Поўдзень» (ген.-фельдмаршал Э.Манштэйн), якая ўтрымлівала Корсунь-Шаўчэнкаўскі выступ і пагражала флангам 1-га і 2-га Укр. франтоў. У праціўніка было 170 тыс.чал., 2600 гармат і мінамётаў, 310 танкаў і штурмавых гармат, 1000 баявых самалётаў; сав. камандаванне нагал. напрамках удараў стварыла перавагу па колькасці войск у 1,7, па артылерыі ў 2,4, па танках і самаходных артыл. устаноўках у 2,6 раза. Войскі 2-га Укр. фронту перайшлі ў наступленне 24, 1-га Укр. фронту — 26 студзеня. Прарваўшы абарону праціўніка, яны злучыліся 28 студз. ў раёне Звенігародкі, стварылі знешні і ўнутраны франты акружэння, адбілі варожыя контратакі і контрудары, потым расчлянілі ням. групоўку і 17 лют. ліквідавалі яе. Праціўнік страціў больш за 73 тыс. салдат і афіцэраў, у т. л. 18,2 тыс. палоннымі; пацярпелі паражэнне яшчэ 15 дывізій, якія прарываліся на дапамогу акружаным ням.-фаш. войскам. К.-Ш.а. стварыла спрыяльныя ўмовы для вызвалення Правабярэжнай Украіны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Бры́чка1 ’павозка, выязная павозка, экіпаж’ (БРС, Сцяшк. МГ, Інстр. I, Бесар.). Рус.бри́чка ’тс’ (з укр. мовы; Шанскі, 1, Б, 198), укр.бри́чка, бри́ка. З польск.bryczka < ням.Birutsche ’лёгкая павозка’ < італ.biroccio, baroccia ’двухколка’. Праабражэнскі, 1, 46; Бернекер, 93; Фасмер, 1, 215; Слаўскі, 1, 45. Іншыя (менш пераканаўчыя) версіі гл. Фасмер, там жа.
Бры́чка2 ’бручка’ (ДАБМ, 859), бры́ква, бры́кса, брыку́ха (аб распаўсюджанні гл. ДАБМ, № 276). Усе гэтыя назвы (з ‑ы‑ замест ‑у‑) сустракаюцца галоўным чынам напоўдзень ад Бабруйска. Відавочна, нейкая нерэгулярная фанетычная змена (замест бру́чка, бру́ква, бру́кса і г. д.). Экспрэсіўная? Параўн., напр., блутаць — блытаць у дзеясловах. Таксама і ў рус. гаворках (смал.) бры́кса ’бручка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ва́раны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад варыць.
2.узнач.прым. Прыгатаваны пры дапамозе варкі. Вараная бульба. □ На ўсю хату запахла варанай капустай.Ваданосаў.
3.узнач.наз.ва́ранае, ‑ага, н. Тое, што зварана для яды. Застолле ў ляснічага багатае: смажанае, варанае — навалам.Навуменка.На сталах былі навалены цэлыя горы рознага смажанага, варанага і печанага.Бядуля.
•••
Ні печаны ні вараныгл. печаны.
вараны́, ‑а́я, ‑о́е.
1. Чорны (звычайна пра масць коней). Спацелы вараны стаеннік нервова грыз цуглі.Шамякін.
2.узнач.наз.вараны́, ‑ога, м. Конь такой масці. А калі ў ясны поўдзень Не вярнуся зноў, З поля бітвы сцежку знойдзе Вараны дамоў.Танк.
•••
Пракаціць на вараныхгл. пракаціць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
размя́кнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. размяк, ‑ла; зак.
1. Стаць мяккім. Пад поўдзень асфальт на вуліцы размяк і ўспацеў чорнымі кроплямі смалы.Гарбук.Хутка .. дарога размякла, ператварыўшыся ў густую кашу, і машына спынілася.Сіняўскі.
2.перан. Стаць вялым, расслабіцца (пра фізічны стан чалавека). Пасля доўгай непагадзі сонца здавалася такім цёплым, пяшчотным, што людзі размяклі і паступова паснулі.Маўр.
3.перан. Прыйсці ў стан душэўнай чуллівасці, стаць ласкавым, добрым. Паходня завагаўся: можна было прайсці праз парк, але і там, як і на гэтай вуліцы, пачне прыгадвацца на кожным кроку мінулае — расхвалюешся, размякнеш.Хадкевіч.[Алесь] размяк. Узяў .. [Майку] далонямі за галаву. — Ты ... не плач, — сказаў ён. — Не трэба.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МЕРКУ́РЫЙ,
першая ад Сонца планета Сонечнай сістэмы, астр. знак .
Сярэдняя адлегласць ад Сонца 57,91 млн.км. Арбіта вельмі выцягнутая: адлегласць у перыгеліі 46 млн.км, у афеліі 70 млн.км (эксцэнтрысітэт 0,206). Перыяд абарачэння вакол Сонца 87,97 зямных сутак. вакол восі — 58,65 зямных сутак (2/3 перыяду арбітальнага абарачэння). Сонечныя суткі на М. роўныя 176 зямным суткам. Сярэдняя скорасць руху па арбіце 47,9 км/с. Нахіл плоскасці экватара да плоскасці арбіты невялікі (~3°), таму сезонныя змены на М. практычна адсутнічаюць. Дыяметр М. 4879,4 км, маса 3,303∙1023кг (0,055 масы Зямлі), сярэдняя шчыльнасць 5420 кг/м³.
Т-ра паверхні ў поўдзень 430 °C, ноччу да -173 °C. Атмасфера ў асноўным вадародна-геліевая, вельмі разрэджаная (ціск на паверхні ~0,2 нПа). Паверхня М. нагадвае паверхню Месяца (шмат кратэраў), існуюць характэрныя для М. ўтварэнні — эскарпы, або абрывы. Сярэдняя адбівальная здольнасць паверхні М. ў адносінах да сонечнага выпрамянення нізкая (6%). Бляск мяняецца ад -1 да 1/3 зорнай велічыні. У М. назіраюцца фазы, аналагічныя фазам Месяца. Спадарожнікі адсутнічаюць. Магнітнае поле прыблізна ў 100 разоў меншае, чым у Зямлі. Аптычныя назіранні М. ўскладняюцца блізкасцю да Сонца (найб. вуглавая адлегласць для зямнога назіральніка 28°). Даследаванні М. праводзяцца радыёастр. метадамі, радыёлакацыяй. Найб. грунтоўныя і дакладныя звесткі атрыманы пры дапамозе касм. апарата «Марынер-10» (гл.«Марынер»).
Літ.:
Уипл Ф.Л. Семья Солнца: Пер. с англ.М., 1984.
А.А.Шымбалёў.
Агульны выгляд планеты Меркурый (мазаіка з фатаграфій, зробленых пры дапамозе аўтаматычнай міжпланетнай станцыі «Марынер-10»; 1974, ЗША).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЭ́ЛЬС (Wales),
адм.-паліт. частка Вялікабрытаніі. Займае п-аўУэльс і в-аў Англсі. Пл. 20,8 тыс.км². Нас. 2,9 млн.чал. (1999), пераважна валійцы (уэльсцы). Падзяляецца на 6 графстваў. Гал. горад-порт — Кардыф. Вылучаюцца прамысл.поўдзень і сельскія цэнтр і поўнач. Гал. галіны прам-сці: чорная і каляровая металургія, нафтаперапр., хім. і нафтахім., машынабудаванне, у т. л. эл.-тэхн., лёгкая. Здабыча каменнага вугалю. У горнай ч. развіты авечкагадоўля, мясная і малочная жывёлагадоўля, на ўзбярэжнай нізіне — раслінаводства. Рыбалоўства. Транспарт чыг., аўтамаб., марскі. Турызм.
Гісторыя. Тэр. У. ў старажытнасці насялялі кельцкія плямёны кімраў, у 1—5 ст. яна часткова пад уладай рымлян. У выніку англасаксонскага заваявання (5—6 ст.) і нармандскага заваявання Англіі 1066 кельты У. разам з адцесненай сюды ч. брытаў апынуліся адрэзанымі ад інш. кельцкамоўных рэгіёнаў. У 1282—84 У. канчаткова заваяваны англамі, у 1301 ён перададзены як леннае ўладанне сыну англ. караля Эдуарда I (з гэтага часу нашчадкі англ. прастола носяць тытул «прынц Уэльскі»); да 1536 аўтаномнае княства. Нац.-вызв. паўстанні валійцаў (карэнныя жыхары У.), у т. л. буйное ў пач. 15 ст., пацярпелі няўдачу, але рух за нац.-культ. аўтаномію У. не спыняўся да 20 ст. У выніку актаў уніі 1536 і 1542 У. аб’яднаны з Англіяй. Адсюль паходзіла дынастыя Цюдараў. У пач. 20 ст.брыт. ўрад надаў У. ўнутр.культ. аўтаномію. У 1997 намясц. плебісцыце большасць уэльсцаў (валійцаў) выказалася за ўтварэнне ўласнага парламента, у 1999 ён выбраны ўпершыню.