АХМА́ТАВА Ганна Андрэеўна (сапр.Гарэнка; 23.6.1889, Адэса — 5.3.1966),
руская паэтэса. Жонка М.Гумілёва. Паэтычны дэбют звязаны з акмеізмам. Першы зб. «Вечар» (1912). У кн. «Ружанец» (1914), «Белая чарада» (1917) замкнёны свет вытанчаных эстэт. і любоўных перажыванняў. У 1921 выйшлі зб-кі «Трыпутнік» і «Anno Domini MCM XXI» (на вокл. 1922). Нягледзячы на ломку ў 1917 звыклых для асяроддзя Ахматавай уяўленняў пра жыццё і прызначэнне паэта, яна не пакінула радзіму. Афіц. крытыка наз. яе «ўнутранай эмігранткай», творы паэтэсы не друкавалі. Аўтабіягр. цыкл «Рэквіем, 1935—1940» (апубл. 1987) пра ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Зб. «З шасці кніг» (1940) — спроба пераадолець адзіноту. У 1940-я г. з’яўляюцца ліра-эпічныя творы на гіст. тэмы (цыкл «У саракавым годзе», паэма «Шляхам усёй зямлі», «1913 год» — 1-я ч. «Паэмы без героя»). У лірыцы 1941—45 прагучала патрыят. тэма. У 1950—60-я г. ў яе творчасці паглыбляюцца гіст.-філас. і інтымна-лірычная тэмы. У «Паэме без героя» (нап. 1940—62, поўнасцю апубл. 1976), прасякнутай літ.-гіст. і асабістымі асацыяцыямі, адлюстравала эпоху «сярэбранага стагоддзя». Гісторыя, час, лёс — асн. тэмы зб. «Бег часу: Вершы, 1909—1965» (1965). Творам Ахматавай уласцівы напружаны псіхалагізм, выразнасць і дакладнасць слова, класічная прастата і яснасць стылю. Пераклады з усходняй, зах.-еўрап. класічнай паэзіі, з бел. — вершы У.Дубоўкі, М.Лужаніна; літ.-знаўчыя працы («Апошняя казка Пушкіна», «Гібель Пушкіна» і інш.), успаміны. На бел. мову творы Ахматавай перакладалі Э.Агняцвет, В.Аколава, Р.Баравікова, П.Макаль, В.Макарэвіч, Я.Міклашэўскі, В.Рабкевіч і інш.
Тв.:
Сочинения. Т. 1—2. М., 1990;
Дыхание песни: Кн. переводов. М., 1988.
Літ.:
Жирмунский В.М. Творчество Анны Ахматовой. Л., 1973;
Павловский А.И. Анна Ахматова: Жизнь и творчество. М., 1991.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Настаражы́ць ’наставіць пастку і пад.’, настарожаны ’настаўлены, напружаны’ (палес., Цыхун, вусн. паведамл.), параўн. укр.насторожи́ти ’падрыхтаваць да чаго-небудзь’, рус.насторожи́ть ’наставить, падрыхтаваць’, польск.nastrożyć ’наставіць пастку, паставіць вертыкальна; начапіць прынаду і г. д.’, чэш.nastražiti ’тс’, славац.nastražiť ’тс’. Усё да старажыць, стораж (гл.), параўн. сто́рож ’калок у пастцы, які ўтрымлівае яе ў раскрытым стане; нацягнуты шнурок у рыбалоўнай прыладзе і інш.’ (ТС), рус.насторо́жка ’пастка на звера’, на́сторож ’прынада ў пастцы’. Махэк₂ (390) раздзяляе па паходжанню словы са значэннем ’наставіць пастку і пад.’ ад слоў са значэннем ’наставіць вушы, насцярожыць’, узводзячы іх да *strěžiti (роднаснае літ.striegti, лат.striēgt ’ставіць прынаду’) і *storžiti ’насцярожыцца’. Гл. таксама Борысь, JP, 56, 1956, 124–127.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
strenuous
[ˈstrenjuəs]
adj.
1) напру́жаны, цяжкі́
We had a strenuous day moving into our new home — Мы ме́лі цяжкі́ дзень, калі́ перабіра́ліся ў но́вы дом
2) энэргі́чны; стара́нны
a strenuous worker — стара́нны рабо́тнік
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
РАХМА́НІНАЎ Сяргей Васілевіч (1.4.1873, маёнтак Анег, цяпер Наўгародскі р-н, Расія — 28.3.1943),
рус. кампазітар, піяніст, дырыжор. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю па кл.фп. (1891, у А.Зілоці) і кампазіцыі (1892, у С.Танеева і А.Арэнскага). У 1895 канцэртаваў па Расіі, у т. л. на Беларусі, і за мяжой. У 1897—98 дырыжор Маскоўскай прыватнай рускай оперы С.Мамантава, у 1904—06 — Вял.т-ра. З 1917 за мяжой, пераважна ў ЗША. У 2-ю сусв. вайну даваў канцэрты ў фонд Чырв. Арміі. Р. — адзін з апошніх кампазітараў-рамантыкаў, які завяршыў рус.рамант. традыцыю М.Глінкі, П.Чайкоўскага, М.Рымскага-Корсакава. Яго музыцы ўласцівы яркі меладызм, маляўнічасць, арыгінальнасць гарманічнай мовы, багацце і разнастайнасць рытмікі; рамантычны пафас і напружаны драматызм спалучаюцца з праніклівай лірыкай і паэтычнай сузіральнасцю. Сярод твораў: оперы «Алека» (1892, паст. ў Бел. т-ры оперы і балета ў 1949), «Скупы рыцар» і «Франчэска да Рыміні» (абедзве паст. 1904); кантата «Вясна» (1902), вак.-сімф. паэма «Званы» (1913); сімф. паэма «Востраў мёртвых» (1909), «Тры рускія песні» для арк. і хору (1926); 3 сімфоніі (1895, 1907, 1936), Сімф. танцы (1940), 4 канцэрты (1891, 1901, 1909, 1926); Рапсодыя на тэму Паганіні (1934) для фп. з арк., фп. варыяцыі, 2 фп. санаты (1907, 1913), цыклы фп. п’ес, Элегічнае трыо для фп., скрыпкі і віяланчэлі (1893), саната для віяланчэлі і фп. (1901), больш за 80 рамансаў і інш. Выканальніцкае мастацтва Р. — адно з вышэйшых дасягненняў сусв. піянізму 20 ст.
Літ. тв.: Литературное наследие. Т. 1—3. М., 1978—80.
С.В.Рахманінаў.
Літ.:
Келдыш Ю. Рахманинов и его время. М., 1973;
Брянцева В.Н. С.В.Рахманинов. М., 1976;
Воспоминания о Рахманинове. Т. 1—2. 5 изд. М., 1988;
Паисов Ю. Жизнестойкость романтического миросозерцания: Рахманинов // Русская музыка и XX в. М., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
кра́йнасць, ‑і, ж.
1. Празмернае праяўленне чаго‑н., крайняя ступень чаго‑н. Крайнасці ў поглядах. □ — У цябе, брат, усё крайнасці, няхай ты згары, — заўважыў са смехам Садовіч.Колас.
2.перан. Што‑н. зусім непадобнае на іншае, процілеглае іншаму. Кідацца з адной крайнасці ў другую. □ Нездарма кажуць, што крайнасці сходзяцца, розныя полюсы прыцягваюць адзін другі.Кучар.
3. Вельмі цяжкае і небяспечнае становішча. Давесці да крайнасці.
•••
Да крайнасці — вельмі, надзвычайна, у вышэйшай ступені. Брыгада знаходзілася ў бесперапынных баях і паходах і сілы яе былі напружаны да крайнасці.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
tight1[taɪt]adj.
1. ту́га завя́заны, тугі́;
take a tight grip on smth. мо́цна ўхапі́цца за што-н.;
keep a tight hold of smth. мо́цна трыма́цца за што-н.
2. це́сны, ву́зкі, шчы́льны;
These boots are too tight for me. Гэтыя чаравікі занадта цесныя для мяне.
3. набі́ты, запо́ўнены, напру́жаны;
a tight schedule шчы́льны гра́фік
4. напя́ты, наця́гнуты;
drum tight тугі́ як бараба́н
5. ця́жкі; напру́жаны;
a tight situation ця́жкая сітуа́цыя;
Money is tight. Не хапае грошай.
6. стро́гі, жо́рсткі
7.BrE, infml скупы́, скна́рлівы;
She is very tight with money. Яна скнара на грошы.
♦
keep a tight rein нала́дзіць жо́рсткі кантро́ль
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
заўзя́ты, ‑ая, ‑ае.
1. Які пастаянна і з захапленнем займаецца чым‑н., аддаецца чаму‑н. Заўзяты паляўнічы. Заўзяты балельшчык. □ [Кузьма] быў такі заўзяты і ўдалы рыбак, што вопытныя старыя рыбаловы ахвотна раіліся з ім і бралі з сабой.Шамякін.
2. Напорысты, упарты. У сяле добра помнілі: быў у .. [Шкробатаў] некалі сын, Радзівон, упарты, заўзяты.Мележ.
3. Які выконваецца, вядзецца старанна, з захапленнем, з запалам; упарты, напружаны. Заўзятая праца. □ Саша вяла нейкую заўзятую гутарку з Жарнавіком і не пачула, што сказаў Малашкін.Пестрак.Мы выйшлі на двор і ўбачылі заўзятую бойку двух шпакоў у паветры.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
наскро́зь, прысл.
1. Праз усю таўшчыню чаго‑н. Прарэзаць наскрозь. Прамокнуць наскрозь. □ Удары перуноў раз-поразу, здавалася, наскрозь прабівалі зямлю.Самуйлёнак.// Ад аднаго краю да другога, з канца ў канец. Прайсці лес наскрозь.
2.перан. Поўнасцю, цалкам. У гэту ноч туманы парк наскрозь Малочнымі заліт быў літарамі.Панчанка.Вось яны: землякі, беларускія людзі, Закаханыя ў працу, зямныя наскрозь.Звонак.
3.Разм. Без перапынку на працягу якога‑н. часу. І наскрозь — да відна, усю ноч Вартавога напружаны вочы, Бо гатова сцяжынка і корч Варушыцца, з гранатамі крочыць.Астрэйка.
•••
Бачыць наскрозьгл. бачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
gespánntнапру́жаны; наця́гнуты;
~ auf etw. (A) sein з ціка́васцю чака́ць чаго́-н.;
mit j-m auf ~em Fúße stéhen* быць у напру́жаных адно́сінах з кім-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)