Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
абыгра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Перамагчы каго‑н. у гульні. Абыграць у шашкі.
2. Выкарыстаць што‑н., умела дастасоўваючы да ўмоў, абставін (у сцэнічным дзеянні, літаратурным творы і пад.). Маналог.. трэба было так абыграць, каб ён не ўтрымаўся як прамова з трыбуны.«Полымя».// Выкарыстаць чые‑н. словы (памылку) у асабістых мэтах, надаючы не ўласцівае ім значэнне. [Адольф:] Цяпер за тое, што панна Паўлінка мяне гэтак абыграла, вазьму ды паеду.Купала.
3.Наладзіць гучанне музычнага інструмента, пайграўшы на ім нейкі час. Абыграць цымбалы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жэст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Рух рукі, галавы, які суправаджае або замяняе чалавечую мову. Сонцаў дапаўняў свой расказ звыклымі жэстамі, бо яўна не верыў у сілу слова.Мележ.// Рух цела або яго частак наогул. Прывычным вокам Варанецкі агледзеў.. [дакументы], прывычным жэстам узяў асадку і падпісаў некалькі паперак.Скрыган.Нібыта не сваю, незвычайным жэстам, стары ўзняў галаву: — А ён што думаў?Брыль.
2.перан. Які‑н. наўмысны, загадзя разлічаны ўчынак. Знайшліся мецэнаты, якія пачалі рабіць апякун[скі]я жэсты, нават .. даходзіла да «салодкіх абяцанак наладзіць паездкі па Еўропе».У. Калеснік.
[Фр. geste.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
piekło
piekł|o
н. пекла;
z ~a rodem — параджэнне пекла; пякельнае стварэнне; вырадак; вылюдак;
urządzić komu ~o — наладзіцькаму пекла (пякельнае жыццё)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
nawiązać
зак.
1. прывязаць; панапрывязваць;
2. завязаць; наладзіць;
nawiązać stosunki — завязаць адносіны (стасункі);
2.do czego звярнуцца да чаго; спаслацца на што
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
вы́слаць1, ‑шлю, ‑шлеш, ‑шле; зак.
1.каго-што. Паслаць, адправіць. Выслаць сыну пасылку. Грошы выслалі паштовым пераводам.// Накіраваць, паслаць адкуль‑н. або куды‑н. з пэўнай мэтай. Малады фарсісты афіцэрык строга, коратка .. загадаў наладзіць сувязь, выслаць дазоры і наогул трымаць вуха востра.Колас.
2.каго. Выселіць з якога‑н. месца ў адміністрацыйным парадку; саслаць. Каваля закавалі ў кайданы і, па загаду ваяводы, выслалі на вечную катаргу.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зарабі́ць, ‑раблю, ‑робіш, ‑робіць; зак., што, чаго і без дап.
1. Набыць работай, атрымаць за работу; запрацаваць. Зарабіць працадзень. □ Пярэчыць Міця не мог. Ён першы згадзіўся з Косцем наладзіць пераправу цераз раку, каб зарабіць грошай.Курто.
2.Разм. Заслужыць, атрымаць за сваю дзейнасць. Зарабіць падзяку. Зарабіць пяцёрку па геаграфіі.
3.Разм. Падвергнуцца фізічнаму ўздзеянню, пакаранню. Зарабіць па руках. Зарабіць па карку. Зарабіць бізуна.
•••
Зарабіць на арэхі (на абаранкі) — заслужыць пакаранне за якую‑н. правіннасць.
Зарабіць, як Заблоцкі на мыле — пацярпець няўдачу, страціць больш, чым атрымаць карысці (у якой‑н. справе, гандлёвай здзелцы і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
заса́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.
1. Спосаб нечаканага нападу з укрыцця. Наладзіць засаду. □ Дзед Змітрок, які прыйшоў у атрад крыху пазней, спачатку не ўдзельнічаў у засадах.Шчарбатаў.
2. Скрытае месца, якое выкарыстоўваецца для нечаканага нападу на каго‑н., для назірання за кім‑н. Крокі і шолах даўно ўжо сціхлі, а хлопцы ўсё яшчэ ляжалі ў сваёй засадзе і не дыхалі.Маўр.Прылягла.. лісіца, высочваючы з засады здабычу.Лынькоў.
3. Атрад, войска, якія знаходзяцца ва ўкрыцці і гатовы да нападу. Выставіць засаду. Зняць засаду. □ Далёка наперад.. выкідваюцца моцныя групы — засады на шляхах адыходу партызан.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
усталява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; зак., што.
1. Паставіўшы, змясціўшы куды‑н., устанавіць належным чынам. Хлопец у цяльняшцы звалок да металічнага чоўна пераносны матор, усталяваў яго і, ні пра што не пытаючыся, торгаў за ланцужок бітых дзесяць хвілін, намагаючыся завесці сваю «канструкцыю».Караткевіч.І толькі зрэдку, трапляючы па справах у гэты дом, у якім калгаснікі ўсталявалі ваўначоску, той-сёй возьме бывала ды і прыгадае Ігната.М. Ткачоў.
2. Зрабіць моцным, устойлівым, надзейным існаванне чаго‑н. Усталяваць уладу. Усталяваць мір на ўсёй зямлі.// Прывесці ў пэўны парадак, наладзіць. Усталяваць жыццё.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
hold1[həʊld]n. утрыма́нне, захо́п
♦
catch/get/grab/take (a) hold of smb./smth. схапі́ць, ухапі́цца за каго́-н./што-н.;
get hold of smb. заспе́ць каго́-н., нала́дзіць канта́кт з кім-н;
get hold of smth. даста́ць; даве́дацца, зразуме́ць што-н.;
put on hold адкла́дваць;
be on hold быць заня́тым, недасту́пным (для тэлефоннай размовы);
take (a) hold ахапі́ць;
The disease took a hold. Хвароба наступала.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)