нала́дзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нала́джу нала́дзім
2-я ас. нала́дзіш нала́дзіце
3-я ас. нала́дзіць нала́дзяць
Прошлы час
м. нала́дзіў нала́дзілі
ж. нала́дзіла
н. нала́дзіла
Загадны лад
2-я ас. нала́дзь нала́дзьце
Дзеепрыслоўе
прош. час нала́дзіўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нала́дзіць, -ла́джу, -ла́дзіш, -ла́дзіць; -ла́джаны; зак., што.

1. Адрамантаваць, направіць што-н. папсаванае, паламанае.

Н. трактар.

2. Зрабіць, стварыць.

Н. друкарню.

3. Арганізаваць што-н., ажыццявіць якое-н. мерапрыемства.

Н. сустрэчу з выпускнікамі.

4. Прывесці ў парадак, уладкаваць.

Н. гаспадарку.

|| незак. нала́джваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. нала́дка, -і, ДМ -дцы (да 1 знач.; спец.) і нала́джванне, -я, н.

|| прым. нала́дачны, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нала́дзіць сов.

1. (создать) нала́дить, организова́ть; (связь) установи́ть;

н. вытво́рчасць аўтамабі́ляў — нала́дить (организова́ть) произво́дство автомоби́лей;

н. су́вязь з кім-не́будзь — установи́ть (нала́дить) связь с кем-л.;

н. рабо́ту клу́ба — нала́дить рабо́ту клу́ба;

2. почини́ть, испра́вить; нала́дить;

н. гадзі́ннік — почини́ть (испра́вить) часы́;

н. плуг — нала́дить плуг;

3. муз., радио нала́дить, настро́ить;

н. прыёмнік — нала́дить, (настро́ить) приёмник;

4. (вечер, концерт и т.п.) устро́ить, организова́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нала́дзіць, ‑ла́джу, ‑ла́дзіш, ‑ла́дзіць; зак., што.

1. Адрамантаваць, паправіць што‑н. папсаванае, паламанае. [Язэп:] — Ну, вось што, як толькі наладзіце трактар — ганіце яго ў вёску. Тут сеяць не будзем... Асіпенка. А ў кузні кіпела работа. Барану, кляцы якой трэба было нанава ўмацаваць, кавалі наладзілі хутка. Даніленка. // Падрыхтаваць для карыстання, настроіць для якой‑н. работы. Каса чыя нядобра косіць — Няхай Антося ён папросіць: Антось наладзіць — так дагоніць, Тады пабач, як загамоніць. Колас.

2. Зрабіць, стварыць. Вось дом, дзе Мамоніч наладзіў друкарню. Панчанка.

3. Арганізаваць што‑н., ажыццявіць якое‑н. мерапрыемства. Моладзь наладзіла факельнае шэсце да Дзвіны. Хадкевіч. Афіцэры ваеннай місіі папрасілі наладзіць сустрэчу з палоннымі. Мележ. Антэк не з такіх, каб .. апускаць рукі. Не, ён наладзіць самыя шырокія пошукі гэтых папер. Зуб. // Устанавіць. План Грабоўскага быў просты: дэсантнікі абавязкова паспрабуюць наладзіць сувязь з партызанамі. Жычка.

4. Прывесці ў парадак, уладкаваць. Наладзіць гаспадарку. Наладзіць улік. □ [Валько:] — Нам толькі ўраджайнасць узняць ды жывёлагадоўлю наладзіць — на ўсю вобласць грымець будзем!.. Савіцкі. Мяне не было тады дома два дні, і маці хацела наладзіць справу сама. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нала́дзіць, нала́джваць

1. in Gang [rdnung] brngen*; inrichten vt; in die Wge liten; instnd [in Stand] setzen (машыну і г. д.); муз. stmmen vt;

2.:

нала́дзіць канта́кты Kontkte knüpfen [nbahnen];

нала́дзіць адно́сіны Bezehungen ufnehmen*;

3. (арганізаваць) organiseren vt; vernstalten vt (вечар, канцэрт і г. д.)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

наладзіць, арганізаваць

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

разжы́так, -тку, м. (разм.).

У выразе: на разжытак — для таго, каб даць магчымасць разжыцца, наладзіць жыццё.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пала́дзіць, -ла́джу, -ла́дзіш, -ла́дзіць; зак., з кім.

Прыйсці да ладу, наладзіць узаемаразуменне, магчымасць сумеснага жыцця, дзейнасці.

П. з суседзямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зладава́ць

наладзіць што-небудзь, паставіць налады’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. зладу́ю зладу́ем
2-я ас. зладу́еш зладу́еце
3-я ас. зладу́е зладу́юць
Прошлы час
м. зладава́ў зладава́лі
ж. зладава́ла
н. зладава́ла
Загадны лад
2-я ас. зладу́й зладу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час зладава́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

отла́дить сов., техн. нала́дзіць, мног. панала́джваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)