возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 18 км на Пд ад г. Полацк. Пл. 1,54 км², даўж. 2,8 км, найб.шыр. 820 м, найб.глыб. 3,6 м, даўж. берагавой лініі 8,1 км, пл. вадазбору 787 км². Катлавіна падпруднага тыпу. Схілы выш. 5—8 м, на ПдУ і месцамі на Пд да 10—14 м, пясчаныя, пад лесам, на Пн разараныя. Участкамі на выш. 1—3 м абразійны ўступ. Пойма шыр. 10—20 м забалочаная, пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, сплавінныя, утвараюць некалькі заліваў і паўастравоў. Дно выслана сапрапелем, у прыбярэжнай зоне пясчанае. Прыбярэжная паласа надводнай расліннасці шыр. 8—50 м, пашырана да глыб. 0,7 м; падводная расліннасць развіта да глыб. 2 м. Упадаюць 4 ручаі, злучана пратокамі з азёрамі Гомель і Туроўля. Уваходзіць у зону адпачынку Азёрная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯННО́, Сенненскае возера. На ўскраіне г. Сянно Віцебскай вобл., у бас.р. Крывінка. Пл. 3,15 км², даўж. 6 км, найб.шыр. 920 м, найб.глыб. 31,5 м, даўж. берагавой лініі 18,9 км, пл. вадазбору 67,9 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, падзяляецца на глыбакаводны паўд. і мелкаводны паўн. плёсы. Схілы выш. да 21 м, у верхняй ч. пераважна разараныя, на З і Пн пад лесам і хмызняком. Берагі выш. да 0,6 м, пясчаныя, месцамі зліваюцца са схіламі, абразіўныя. У паўн. плёсе востраў пл. 1,8 га. Дно да глыб. 2,5—3 м (месцамі да 6—7) пясчанае, глыбей выслана гліністым ілам. Зарастае слаба. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 50 м, пашырана да глыб. 1,7 м, падводная расліннасць да глыб. 2,5 м. Упадаюць каля 20 ручаёў, у т. л. з Кулікоўскага воз., пратокай злучана з Багданаўскім возерам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНО́ВА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Чарнаўка (выцякае з возера), за 13 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Лыска. Пл. 3,18 км², даўж. 5,72 км, найб.шыр. 920 м, найб.глыб. 19,3 м, даўж. берагавой лініі 17,8 км. Пл. вадазбору 22,5 км². Катлавіна лагчыннага тыпу, выцягнутая з ПнЗ на ПдУ. Схілы катлавіны выш. 6—10 м (на Пн 12—16 м), пад хмызняком, на ПдЗ забалочаныя і аблесеныя. Берагі высокія, пясчаныя, параслі хмызняком, на Пнмесцамі абразійныя. На ПнЗ пойма шыр. да 100 м. Дно карытападобнае, глыбокія ўпадзіны чаргуюцца з мелямі. Амаль усё дно ўкрыта ілам, на водмелях уздоўж берагоў і каля астравоў пясчанае, месцамі заіленае. 5 невял. астравоў агульнай пл. 0,6 га. Шыр. паласы надводнай расліннасці да 150 м. Упадаюць 5 ручаёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КАЯ ЛЯБЁДКА,
рака ў Шчучынскім р-не Гродзенскай вобл., левы прыток Лебяды (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 76 км². Пачынаецца каля в. Падгалішкі, цячэ па раўніннай мясцовасці, у сярэднім цячэнні месцамі па забалочанай пойме. Ад вытоку на працягу 12,1 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
паздзіра́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Садраць што‑н. у многіх месцах, садраць усё, многае. Дзверы былі нядаўна пафарбаваныя, але фарба месцамі аблупілася, нібыта хтось знарок паздзіраў яе.Савіцкі.Колюцца [снапы лёну] сухімі камлямі, як дротам, — паздзіраў [Андрэй] усе рукі.Пташнікаў.
Стаць крывым, няроўным, перакошаным; пахіліцца. Пакрывіліся дошкі. □ Драўляныя сцены дзе-нідзе пакрывіліся ад часу, а месцамі бярвенне са сцен павыпіналася і ледзь ліпела.Броўка.Раскошная веранда цяпер пакрывілася.Асіпенка.// Зрабіць грымасу ад якога‑н. пачуцця; скрывіцца. — А Наталка, дзіця мілае, пашукай грыбкоў, — сказаў дзед і пакрывіўся, мусіць ад болю.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папа́даць, ‑ае; ‑аем, ‑аеце, ‑аюць; зак.
Упасці адзін за другім — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае. Саўка ўпаў у снег. Перапалоханыя канвойныя таксама пападалі.Колас.З-пад каменя выбіваліся дымна-чырвоныя лісткі крапівы, а частаколіны месцамі збуцвелі і пападалі...Сачанка.
папада́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
Незак.да папасці.
•••
Зуб на зуб не пападаегл. зуб.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАЛАЙНО́Р, Хулуньчы,
возера на ПнУ Кітая, на выш. 539 м. Пл. (пры высокім узроўні вады) каля 1100 км2. Глыб. 6—9 м. Жывіцца водамі рэк Керулен і Арчун-Гол; у час высокіх узроўняў — сцёк у р. Аргунь. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, занятыя трыснягом.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛА́СЫ,
плоскія катлавінападобныя прасадкавыя паніжэнні ў раёнах шматгадовай мерзлаты Усх. Сібіры (Якуція) памерам ад дзесяткаў квадратных метраў да соцень квадратных кіламетраў. Глыб. 15—30 м. Узнікаюць ад раставання падземных ільдоў і апускання грунту (тэрмакарст і суфозія). Астаткавыя азёры. Лугі, стэпавая расліннасць. Сенажаці. Месцамі ўзараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРО́ДЫ,
возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача (цячэ праз возера), за 15 км на Пн ад г.п. Ушачы. Пл. 0,38 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 7 м. Берагі спадзістыя, месцамі стромкія, пясчаныя і гліністыя.