ЛЯСУ́Н (Святлана Лаўрэнцьеўна) (н. 27.12.1949, в. Рыжкаўка Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. баяністка, педагог. Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыла Бел. кансерваторыю (1974, клас М.Солапава), з 1976 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі. З 1980 салістка і канцэртмайстар групы баянаў Дзярж.акад.нар. аркестра Беларусі імя І.Жыновіча. Яе творчасці характэрны віртуознасць, эмацыянальнасць, своеасаблівая інтэрпрэтацыя твораў розных эпох, стыляў і жанраў. Аўтар рэдакцый для баяна з аркестрам і першы выканаўца канцэртаў Р.Шчадрына (фінал 1-га фп. канцэрта), А.Мдывані, А.Клеванца, Э.Наско, С.Хвашчынскага, твораў малой формы Я.Глебава, В.Малых, А.Рашчынскага, М.Сіраты, у т. л. напісаных спецыяльна для яе. Выступае ў складзе дуэта і трыо баяністаў. Запісала на Бел. радыё праграмы апрацовак для баяна бел. і рус.нар. музыкі, творы муз. класікі. Лаўрэат I Рэсп. (Мінск) і V Усесаюзнага (Масква) конкурсаў артыстаў эстрады (абодва 1974).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ ГАРАДСКІ́ СІМФАНІ́ЧНЫ АРКЕ́СТР.
Створаны ў 1968 у г. Маладзечна Мінскай вобл. як вучэбны калектыў Маладзечанскага музычнага вучылішча. З 1985 гарадскі. У складзе аркестра студэнты, выкладчыкі і выпускнікі муз. вучылішча. У розныя гады калектыў узначальвалі Л.Саламонік, М.Казінец, Ю.Новікаў, З.Кафанава, В Грыбкоў, Р.Фрыдман. З 1979 маст. кіраўнік і дырыжор Р.Сарока. У рэпертуары творы муз. класікі, сучасных, у т. л.бел., кампазітараў: уверцюры «Карыялан» і «Эгмант», 5-я сімфонія Л.Бетховена, сімфоніі 40-я В.А.Моцарта, 1-я В.Каліннікава, 4-я і «Італьянскае капрычыо» П.Чайкоўскага; канцэрты для фп. з арк. Дж.Гершвіна, С.Рахманінава, Чайкоўскага, Э.Грыга; творы Я.Глебава, В.Іванова, У.Солтана і інш. З аркестрам выступаюць піяніст І.Алоўнікаў, спевакі М.Жылюк, Н.Залатарова, В.Кучынскі, В.Скорабагатаў і інш.Лаўрэат Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці (1988).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПО́Ў (Алег Канстанцінавіч) (н. 31.7.1930, в. Вырубава Маскоўскай вобл.),
расійскі артыст цырка, клоун. Нар.арт. Расіі (1958). Нар.арт.СССР (1969). Скончыў Дзярж. вучылішча цыркавога мастацтва (1949). Напачатку выступаў як эквілібрыст-комік на слабанацягнутым дроце. У 1950 дэбютаваў як клоун дывановы. Выкарыстоўвае цыркавыя прыёмы: эквілібрыстыку, акрабатыку, жангліраванне. У нумарах спалучае буфанаду, псіхал. праўду, мяккі лірычны гумар і сатыр. фарбы. Вобраз-маска П. — бесклапотны юнак, надзелены рысамі казачнага Іванкі-прастачка; празваны «Сонечным клоунам». Сярод лепшых нумароў «Эксцэнтрыяда на свабодным дроце», «Повар», «Свісток», «Прамень», «Хімчыстка», «Баланс з лялькай», «Тапелец», «Карусель», вядучыя ролі ў цыркавых спектаклях «Лячэнне смехам», «Царэўна-Несмяяна», «Сёння ў цырку фестываль», «Казка пра папа і яго работніка Балду», «Водная пантаміма» і інш.ЛаўрэатМіжнар. фестывалю цыркаў у Варшаве (1957), прэмій «Оскар» (1958, Брусэль), «Залаты клоун» на Міжнар. фестывалі ў Монтэ-Карла (1981). Жыве за мяжой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЖНІК (Леанід Фёдаравіч) (17.4.1917, в. Маскаленкі Белапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 16.4.1992),
бел. спявак (бас). Нар.арт. Беларусі (1959). Скончыў Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1955). У 1952—66 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1964 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Дасканала валодаў вак. тэхнікай, майстэрствам пераўвасаблення; яму былі ўласцівыя натуральнасць сцэн. паводзін, завершанасць пластычнага малюнка роляў. Шмат спяваў у нац. операх: Даніла, Анішчук («Дзяўчына з Палесся», «Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Дураў («Надзея Дурава» А.Багатырова), Гадлеўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Якуб («Марынка» Р.Пукста). Сярод партый класічнага рэпертуару: Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Грэмін («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Карась («Запарожац за Дунаем» С.Гулак-Арцямоўскага), Галіцкі («Князь Ігар» А.Барадзіна), Пімен, Варлаам («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Дон Базіліо («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні). Выступаў як камерны спявак. Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў Мусаргскага (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАНЧАРЭ́НКА (Васіль Дзям’янавіч) (19.6.1923, г. Днепрапятроўск, Украіна — 16.9.1983),
бел. спявак (барытон). Засл. арт. Беларусі (1964). Скончыў Кіеўскую кансерваторыю (1955, клас І.Патаржынскага). З 1955 працаваў у Пермі і Маскве. З 1960 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. У операх бел. кампазітараў выканаўца партый: Лявон Бурак («Калючая ружа» Ю.Семянякі, Апанас («Алеся» Я.Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Платонаў («Сцежкаю жыцця» Г.Вагнера), сенатар Фаскары («Джардана Бруна» С.Картэса); у класічным рэпертуары — Анегін, Ялецкі, Роберт («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Іаланта» П.Чайкоўскага), Жэрмон («Травіята» Дж.Вердзі), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Малатэста («Дон Паскуале» Г.Даніцэці), Валянцін («Фауст» Ш.Гуно), Эскамільё («Кармэн» Ж.Бізэ), граф Альмавіва («Вяселле Фігара» В.А.Моцарта), а таксама камісар Арцем’еў («Брэсцкая крэпасць» К.Малчанава), Фердынанд («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева). Вёў канцэртную дзейнасць. З 1980 выкладаў у Бел. кансерваторыі (у опернай студыі кансерваторыі паставіў оперы «Паяцы» Р.Леанкавала і «Яўген Анегін»). Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу на лепшае выкананне твораў Мусаргскага (1956).
рускі артыст балета, балетмайстар, педагог. Нар.арт. Расіі (1976). Нар.арт.СССР (1988). Д-р гуманітарных н. (1991). Скончыў харэаграфічнае вучылішча (1959) і кансерваторыю (1980) у Ленінградзе. У 1968—83 у Ленінградскім Малым т-ры оперы і балета. Майстар адточанага элегантнага танца. Сярод партый: Ферхад («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Князь («Яраслаўна» Б.Цішчанкі), Джэймс («Сільфіда» Ж.Шнейцгофера), Рамэо («Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Ставіў пераважна аднаактовыя балеты, дзе выконваў гал. партыі: «Канцэрт у белым» на муз. Чайкоўскага (1969), «Клітэмнестра» на муз. К.Глюка (1972) і інш. З 1983 выкладчык (з 1990 праф.) і кіраўнік балета Муз.т-ра С.-Пецярбургскай кансерваторыі. Сярод пастановак: «Кароль Лір» на муз. С.Насідзе (1990, разам з Г.Алексідзе; партыя караля Ліра), «Спячая прыгажуня» (1992) і «Шчаўкунок» (1994) Чайкоўскага і інш.ЛаўрэатМіжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1964). Яго творчасці прысвечаны фільм «Мікіта Далгушын. Філасофія танца» (1992), тэлефільм «Танцуе Мікіта Далгушын» (1982).
расійскі дырыжор. Нар.арт. Расіі (1996). Скончыў Ленінградскую кансерваторыю (1977). З 1977 дырыжор, з 1988 гал. дырыжор, з 1996 маст. кіраўнік — дырэктар Марыінскага т-ра. Муз. кіраўнік спектакляў «Руслан і Людміла» М.Глінкі, «Саламбо», «Барыс Гадуноў», «Хаваншчына» М.Мусаргскага, «Пскавіцянка», «Садко», «Паданне пра нябачны горад Кіцеж...» М.Рымскага-Корсакава, «Мазепа», «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Гулец», «Вогненны анёл», «Вайна і мір» С.Пракоф’ева, «Кацярына Ізмайлава» Дз.Шастаковіча, «Саламея» Р.Штрауса, «Аіда» і «Атэла» Дж.Вердзі і інш. Супрацоўнічае з т-рамі «Ковент-Гардэн», «Метраполітэн-опера», «Ла Скала» і інш. Арганізатар і муз. кіраўнік фестываляў, прысвечаных творчасці Мусаргскага (1989), Пракоф’ева (1990), Рымскага-Корсакава (1994), заснавальнік міжнар. фестываляў «Зоркі белых начэй» (С.-Пецярбург, з 1993), у г. Мікелі (Фінляндыя, з 1993), «Гергіеў-фестывалю» ў г. Ротэрдам (Нідэрланды, 1996). З 1995 гал. дырыжор Ратэрдамскага філарманічнага аркестра. ЛаўрэатМіжнар. конкурсу дырыжораў (фонд Гергіева фон Караяна, 1977). Дзярж. прэмія Расіі 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБА́РА (Генадзь Іванавіч) (н. 18.5.1952, саўгас імя Леніна, Бабруйскі р-н Магілёўскай вобл.),
бел. кларнетыст, педагог. Засл. арт. Беларусі (1987). Скончыў Мінскае муз. вучылішча імя Глінкі (1970, клас У.Скараходава; у 1975—80 выкладаў у ім), Муз.-пед.ін-т імя Гнесіных у Маскве (1975), асістэнтуру-стажыроўку пры ім (1981). З 1975 саліст Дзярж.акад.сімф. аркестра Беларусі, з 1986 саліст-інструменталіст Бел. філармоніі, з 1991 артыст ансамбля салістаў «Класік-Авангард». З 1980 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (дацэнт з 1988). У сольных канцэртах выканаў анталогію камернай музыкі для кларнета з твораў класікі і сучасных кампазітараў, у т. л.бел., прысвечаных менавіта З. (Г.Вагнера, В.Войціка, У.Дамарацкага, К.Цесакова і інш.). Аўтар пералажэнняў для кларнета твораў Л.Бетховена, І.Брамса, К.Вебера, Р.Шумана, Ф.Шуберта і інш.Лаўрэат Усесаюзнага конкурсу маладых выканаўцаў (1979, Мінск), міжнар. конкурсу «Пражская вясна» (1981). Сярод яго вучняў П.Навуменка, Г.Казадой, Я.Ягудзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХА́РАЎ (Веньямін Міхайлавіч) (н. 22.1.1969, Мінск),
бел. артыст балета. Засл. арт. Беларусі (1994). Пасля сканчэння Бел. харэагр. вучылішча (1987) саліст Нац.акад.т-ра балета Беларусі. Яго танец вызначаюць пластычная выразнасць, высокі скачок, тэмперамент, імкненне да раскрыцця ўнутр. свету герояў. Сярод партый: Зігфрыд, Дэзірэ, Прынц («Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Крас і Спартак («Спартак» А.Хачатурана), Базіль і Эспада, Салор («Дон Кіхот», «Баядэрка» Л.Мінкуса), Тарэра і Хазэ («Кармэн-сюіта» Ж.Бізэ—Р.Шчадрына), Бог («Стварэнне свету» А.Пятрова), Алі і Конрад, Альберт («Карсар», «Жызэль» А.Адана), Юнак («Вясна свяшчэнная» І.Стравінскага), Жан дэ Брыен («Раймонда» А.Глазунова), Уладзімір («Страсці» А.Мдывані; Дзярж. прэмія Беларусі 1996). Лаўрэатміжнар. конкурсаў артыстаў балета імя С.Дзягілева (Масква, 1992, 2-я прэмія С.Ліфара), «Арабеск-92» (Перм, Расія), 7-га Міжнар. конкурсу артыстаў балета (Масква, 1993, 2-я прэмія і прыз за лепшае выкананне сучаснай харэаграфіі).
бел. артыст балета, педагог. Скончыў Рыжскае харэаграфічнае вучылішча (1966), з 1972 выкладаў у ім. З 1964 саліст Рыжскага т-ра оперы і балета. З 1976 саліст, з 1985 педагог-рэпетытар Нац.акад.т-ра балета Беларусі, з 1978 (з перапынкам) адначасова педагог Дзярж. харэаграфічнага каледжа Рэспублікі Беларусь. Яго танцу ўласцівы высокая тэхніка, эмацыянальнасць, сцэн. абаяльнасць. Сярод партый на бел. сцэне: Прынц, Зігфрыд, Дэзірэ і Блакітная птушка («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера», «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт, Алі («Жызэль», «Карсар» А.Адана), Базіль, Кавалер («Дон Кіхот», «Пахіта» Л.Мінкуса), Франц («Капелія» Л.Дэліба), Кален («Ліза і Кален» Ф.Герольда), Вацлаў («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Кароль Філіп («Тыль Уленшпігель» Я.Глебава), Юнак («Ленінградская сімфонія» на муз. Дз.Шастаковіча) і інш.Лаўрэат VII Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (Балгарыя, 1974).
Літ.:
Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988. С. 106, 107, 109.