бел. камерны мужчынскі хор. Створаны ў 1990 у Мінску, з 1995 пры Магілёўскай філармоніі, з 2001 зноў у Мінску. Арганізатар, кіраўнік і гал. дырыжор К.Насаеў. Вылучаецца арыгінальнай манерай канцэртнага выканання муз. твораў. У першапач. рэпертуары манастырскія напевы 15—17 ст., пазней — рэліг. і свецкія творы (больш за 200 з розных эпох), у т. л. гімны, апрацоўкі нар. песень, духоўная музыка кампазітараў 16—20 ст. (Вацлаў з Шамотул, Цыпрыян Базылік, Андрэй Рагачэўскі, М.Шчаглоў, М.Равенскі, М.Бутома) і сучасных аўтараў (А.Літвіноўскі, І.Маціеўскі, В.Кузняцоў) і інш. Выпусціў альбом «Беларускія маршы і песні» (1998). Лаўрэат і дыпламант міжнар. конкурсаў, у т. л. «Магутны Божа» (1993, Магілёў, 1-е месца), XII конкурсу імя Ф.Шуберта (1995, Аўстрыя; 3-е месца).