абрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., каго-што.

1. Па-разбойніцку напаўшы, сілай адабраць у каго‑н. што‑н. Нямецка-фашысцкія захопнікі разбурылі і абрабавалі арцельную гаспадарку. Жычка. Сам злодзей, Мартыневіч мог украсці толькі нешта дробнае, але каб так абрабаваць чалавека, то не. Чарнышэвіч. // Непамернымі падаткамі, паборамі або карыстаючыся ашуканствам, абабраць каго‑н.

2. перан. Пазбавіць духоўных сіл; апустошыць. Для беларусаў і ўкраінцаў рыхтаваў [Пілсудскі] легіёны асаднікаў і заключаў змовы з езуітамі. Трэба ж абрабаваць зямлю і душу. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кішэ́нь і кішэ́ня, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Частка адзення (штаноў, паліто, пінжака) у форме прышытага або ўшытага мяшочка для дробных рэчаў.

Сукенка з кішэнямі.

Ушыць кішэні.

2. Асобнае аддзяленне ў партфелі, чамадане і пад.

К. у гаспадарчай сумцы.

3. Паглыбленне, выемка (спец.).

К. тоўстай кішкі.

Біць па кішэні — уводзіць у выдаткі.

За словам у кішэнь не лазіць — быць знаходлівым, дасціпным у размовах.

Класці сабе ў кішэнь — прысвойваць чужыя грошы.

Набіць кішэнь — нажыцца.

Не па кішэні каму — надта дорага.

Пустыя кішэні ў каго — няма грошай.

|| памянш. кішэ́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек (да 1 і 2 знач.).

|| прым. кішэ́нны, -ая, -ае.

Кішэнныя грошы.

Кішэнныя расходы.

К. злодзей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Тарбэ́чнік ’бедны, гаротны чалавек’ (мёрск., З нар. сл.), тарбэ́чнік, тарбе́чнік ’бедны, жабрак’, ’злодзей, тарбахват’ (Янк. 3.), тарбэ́шнік ’бедны, гаротны чалавек, жабрак’ (Мат. Маг.), тарбе́чнік, тарбэ́тнік ’жабрак’ (Сцяшк. Сл.), торбе́шнік ’спекулянт’ (Мат. Гом.), ’сярмяжнік, бедны чалавек’, сюды ж тарбе́шнічаць ’выпрошваць’ (Яўс.), тэрбе́шніца ’жабрачка’ (акц., ЛА, 3). Укр. торбе́шник ’жабрак’. Лакальнае ўтварэнне ад торба (гл.) з экспрэсіўнай суфіксацыяй у назвах асоб (пра суф. ‑ешнік гл. Сцяцко, Афікс. наз., 153), параўн. то́рбачнік ’чалавек, які ходзіць з торбай’ (люб., Нар. словатв.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

relieve [rɪˈli:v] v.

1. аблягча́ць, палягча́ць, аслабля́ць;

Drugs helped to relieve the pain. Лекі дапамаглі суцішыць боль.

2. ака́зваць дапамо́гу, выруча́ць;

relieve from poverty вы́зваліць з гале́чы

3. змяня́ць, забяспе́чваць зме́ну (на працы)

4. : relieve smb. of smth. вы́зваліць каго́-н. ад чаго́-н. infml абакра́сці (каго-н.);

The thief relieved him of his watch. Злодзей украў у яго гадзіннік.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

прапаро́ць, ‑пару, ‑шэрані, ‑пора; зак., каго-што.

1. Пракалоць, праткнуць наскрозь. [Юрка] тады са злосцю поркае прутком у зямлю і чуе, што прапароў свой чаравік, дастаў аж да нагі. Пташнікаў.

2. Панесці глыбокую рану, пракалоць чым‑н. вострым. [Талаш:] — А ведаеш, Саўка не такі ўжо прапашчы чалавек. Вось жа не сказаў Васілю пра нас, хоць злодзей і канакрад. З нажом кінуўся, бок прапароў. Колас. — Я таксама памагаў будаваць ім хату, ды нагу сабе прапароў цвіком. Масарэнка.

3. і без дап. Пароць некаторы час (гл. пароць у 1–3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Право́рны ’рухавы, спрытны’ (ТСБМ), право́ра ’рухавы хлопчык або дзяўчынка’ (Нас.), рус. прово́рный, прово́р ’спрытны чалавек’, укр. прово́рний ’тс’, проворя́ка ’рухавая, спрытная асоба’. Хутчэй за ўсё, запазычана з рускай мовы, што канстатуецца і для ўкраінскай (ЕСУМ, 4, 592). Рускае слова звязваюць з балг. прови́рам ’прасоўваць’, літ. varyti ’гнаць’, лат. vert ’бегаць’ (Фасмер, 3, 372). Параўн. віру́тнік ’узбаламучаны, кручаны чалавек; злачынец, злодзей’ (гл.), увера́цца ’чапляцца’ (гл.). Варбат рэканструюе прасл. *provorь < *proverti (Супр. чыт., II, 15; Слав. языкозн., XII, 119). Гл. таксама Калашнікоў, ОЛА, Исследов., 1994–1996, 217–218.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сусве́т ’увесь свет’, ’зямны шар, Зямля з усім, што існуе на ёй’, ’асобная частка сусвету’ (ТСБМ, Байк. і Некр.), сусьве́т ’усясвет, космас’ (Ласт., Яруш.; Беларусіка, 14, 225), сусве́тный ’усясветны; з усяго свету першы’: сусветны злодзей (Нас.), сусве́тны (сусьве́тны) ’усясветны’, ’што паходзіць з белага свету’ (Гарэц., Яруш., Ласт., Варл.), ’касмічны’ (Беларусіка, 19, 226), сусве́цце ’людзі, наезджыя адусюль’ (Барад.). Рус. сусве́тный ’агульны, усясветны’. Відаць, з першаснага усясвет (гл.), што з’яўляецца калькай ням. Weltall ’сусвет’ < Welt ’свет’ і all‑ ’увесь’, з заменай уся‑ на су- са значэннем сукупнасці (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Utraque mundatur, dum palma palma lavatur

Абедзве рукі робяцца чыстымі, калі рука руку мне.

Обе руки становятся чистыми, когда рука руку моет.

бел. Рука руку мые, а злодзей злодзея крые.

рус. Рука руку моет, а плут плута (по)кроет. Рука руку моет, а обе хотят белы быть.

фр. Une main lave l’autre (Одна рука моет другую).

англ. One hand washes another (Рука руку моет). Roll my log and I will roll yours (Покати моё бревно, я ‒ твоё). Scratch my back and I will scratch yours (Почеши мне спину ‒ почешу тебе).

нем. Eine Hand wäscht die andere (Одна рука моет другую).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Cornix cornici nunquam oculum effodit

Груган гругану ніколі вока не выдзеўбе.

Ворон ворону никогда глаз не выклюет.

бел. Змяя змяю не кусае. Злодзей злодзея не выдасць. Груган гругану вока не клюе.

рус. Ворон ворону глаза не выклюет. Волк волком не травится (а поп попом не судится). Волк волка не съест. Волк волку хвоста не отдавит.

фр. Corbeau contre corbeau ne se crèvent jamais les yeux (Ворон ворону глаз не выклюет).

англ. Dog does not eat dog (Собака собаку не съест).

нем. Eine Krähe hackt der anderen die Augen nicht aus (Одна ворона не выклюет глаза другой).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

Таі́ць ’трымаць у тайне, хаваючы ад другіх, утойваць’ (Сл. ПЗБ, Нас., Ласт., Некр. і Байк., ТС), таі́цца ’скрываць; утойваць; хавацца, скрывацца’, таі́ті ’ўтойваць’, таі́тісʼе ’падпільноўваць, цікаваць’ (Вруб.), ’запірацца’ (Нас., ТСБМ, Некр. і Байк., Касп., Ласт., Сл. ПЗБ, Сержп. Прымхі, Варл., ТС, Ян.), ст.-бел. таити ’ўтойваць’ (XV ст., КГС). Укр. таї́ти, таї́тися, рус. таи́ть, таи́ться, польск. taić (się), в.-луж. tajić (so), н.-луж. tajiś (se), tawiś, чэш. tajit (se), славац. tajiť (se), славен. tajíti (se), серб.-харв. та́јити (се), tájati, харв., чак. tōjȁt, балг. та́я, макед. таи, ст.-слав. таити, таити сѧ ’хаваць, утойваць’. Да прасл. *tajiti, дыял. *taja̋ti (рэканструкцыя Фурлан у Бязлай, 4, 147), якія з’яўляюцца вытворнымі ад *taj ’таямніца, тайна’, ’таямніча, скрытна’ (роднаснага *tatъзлодзей’), параўн. старое серб.-харв. tȃj, tȁja, tãja ’таямніца’, ст.-слав. таи ’таемна, употайкі, скрытна’, чэш. taj ’таямніца; невядомае’. Махэк (634) прапануе, аднак, некалькі іншае развіццё: *tajǫ < *taj‑jǫ < *taj‑ī‑tei. Далейшыя сувязі бачаць у хец. tai̯ela ’красці’, ст.-інд. (s)tāyú‑ḥ‑злодзей’, авест. tãiiu/tãyu‑ ’тс’, ст.-ірл. tāid ’тс’, грэч. τήτη ’нястача’, τητάω ’пазбаўляю, адбіраю, рабую’, якія працягваюць і.-е. *(s)tă‑i‑ (Покарны, 1010); гл. таксама: Фасмер, 4, 11; Борысь, 625; Чарных, 2, 224; ЕСУМ, 5, 503 з літ-рай; Рэйзак, 649.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)