híndernvt (an D, bei D, in D) перашкаджа́ць, заміна́ць (каму-н. у чым-н.);
sich nicht durch etw. (A) ~ lássen* не хаце́ць [не жада́ць] звя́зваць сабе́ чым-н. ру́кі
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Нузда́ць ’цугляць, трымаць у строгасці’, ’вуздаць, кілзаць’ (Бяльк.), ’звязваць звенні плыта’ (беразін., З нар. сл.), сюды ж нуздд ’вуздэчка’ (Ян.), ну́зды, нуздакі ’вяроўкі, звітыя з бярозавых або лазовых вітак ці гужбы для звязкі паасобных звенняў у цэлы плыт’ (расон., беразін., барыс., З нар. сл.), укр.нуздати ’цугляць, надзяваць вуздэчку’, нузда ’вуздэчка’, рус.пуздать ’тс’. Ад за‑нуздаць ’зацугляць’ (< ⁺за‑уздать, н устаўное, Карскі, 1, 325), гл. вузда; зыходзячы з плытагонных тэрмінаў, не выключана паходжанне ад навуз ’навязка’, параўн. рус.науз ’частка конскай збруі’ з другасным збліжэннем да вузда (паўзуну з‑ X узда).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Суво́рка ’повад, вяровачка’ (ваўк., Сл. ПЗБ), сюды ж суво́рыць ’звязаць у пару’ (ваўк., Сл. ПЗБ). Параўноўваецца з літ.sąvaras ’вяровачка’ (там жа). Але параўн. укр.палес.суво́ра ’прывязь у цэпе’, славен.sovȏra ’развора ў возе’, з іншай прыстаўкай рус.сворка ’павадок’, укр.сві́рка ’тс’, што дае падставы для рэканструкцыі прасл.дыял.*sǫvora ’тое, што звязвае, злучае’, дэвербатыў ад прасл.*sъ‑verti ’звязаць, злучыць’ < *verti ’звязваць’, з балцкімі адпаведнікамі: літ.są́vara ’клямка; папярочка, якая злучае дзве бэлькі; тасёмка’, лат.suôvara (= savara) ’папярочная планка ў бараны’; падрабязна гл. Борысь, Prefiks., 92. Гл. таксама свора, шворка.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
knüpfen
1.vtзвя́зваць, завя́зваць, пле́сці;
etw. an éine Bedíngung ~ ста́віць што-н. у зале́жнасць ад яко́й-н. умо́вы
2.~, sich (an A) перан. быць звя́заным (з чым-н.)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Ноч ’ноч, частка сутак’ (Бяльк., Шат., Сл. ПЗБ, ТС), укр.ніч, рус.ночь, польск., чэш., славац., н.-луж.noc, в.-луж.nóc, славен.nóč, серб.-харв.но̑ћ, макед.ноќ, балг.нощ. Прасл.*noktь, роднаснае літ.naktis, лат.nakts, ст.-прус.naktin (він. скл. адз. л.), ст.-інд.nák, náktis ’ночы’, лац.nox, noctis (він. скл.), грэч.νύξ ’ноч’, гоц.nahts (Фасмер, 3, 87; Махэк₂, 401; Бязлай, 2, 227). У аснове матывацыі значэнне ’гнуць, сцягваць’, параўн. лац.nox пры necto ’сцягваць, звязваць’, што дало значэнне ’закрываць (святло)’ (Макоўскі, Мир слов и знач., 139), параўн. сутон ’тонкі лядок на вадзе’ і ’змрок’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́таць ’звязваць ногі путам; блытаць’ (ТСБМ, Нас., Сл. ПЗБ, Бяльк., ТС), ’збіваць з толку; гаварыць блытана, непаслядоўна’ (Нас., Бяльк., Шат.), ’пятляць’ (ТС), укр.пу́тати ’надзяваць путы’, рус.пу́тать ’путаць, блытаць’, польск.pętać ’надзяваць путы, кайданы’, чэш.poutati ’тс’, славац.putať ’тс’, в.-луж.putać ’тс’. Арэальная паўночнаславянская інавацыя ад *pǫto, гл. пу́та, другасныя значэнні, магчыма, пад уплывам *pǫtъ ’пуць, шлях; толк’; параўн. фразеалагізм зводзіць з пуці ’збіваць з толку, блытаць’, сюды ж пу́тацца ’сноўдацца; блытацца’, рус.пу́таться ’тс’, польск.pętać się ’настойліва нечым займацца; поўзаць, блытацца пад нагамі’ (апошняе значэнне, паводле Банькоўскага, 2, 539, — з рускай).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сво́ра ‘зграя’, ‘вяроўка, прывязь для паляўнічых сабак’: спусцілі сабак цілую свору (Сержп.). Параўн. укр.сво́ра ‘прывязка ў цэпе’, ‘развора , рус.сво́ра ‘прывязь, вяроўка, на якой вядуць паляўнічых сабак’, польск.swora ‘зграя сабак; прывязь для сабак’, кашуб.svora ‘адна з пасмаў у касе’, чэш.svora ‘прывязка ў цэпе’, славен.svọ̏ra ‘падоўжная жэрдка ў возе, развора’, серб.-харв.svóra ‘развора’. Прасл.*sъvora ‘звязка’, ад дзеяслова *sъ‑virati ‘злучаць, звязваць’ (Фасмер, 3, 583; ЕСУМ, 5, 195; SEK, 4, 383); гл. вор2, шворка, шворан. Куркіна (Диал. структура, 192) мяркуе пра першаснае *sǫvora, што захавалася ў славен.sovọra, sǫ̑vra, sọra ‘развора’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сучы́ць ’сукаць, скручваць у дзве столкі’ (Бяльк., Др.-Падб., Сл. ПЗБ; докш., Янк. Мат.; мёрск., Ск. нар. мовы; ГЧ, Сцяшк. Сл.), ’навіваць ніткі на цэўку пры дапамозе сукала’ (Сл. ПЗБ, ТС; докш., Янк. Мат.), ’круціць (калаўрот)’ (Сл. ПЗБ), сюды ж су́чыцца ’бурліць (пра ваду)’ (віц., бялын., ЛА, 2). Параўн. укр.дыял.сучи́ти ’сукаць’, рус.сучи́ть ’тс’, польск.дыял.suczyć, sucyć ’падыходзіць, прылягаць’, в.-луж.sučić ’сукаць, звязваць, круціць’, балг.су́ча ’сукаць, намотваць’, дыял.су́чем ’раскатваць цеста’, ’сукаць ніткі’, макед.суче ’сукаць, скручваць, закручваць’, ’раскатваць цеста’. Прасл.*sučiti, звязана з чаргаваннем асновы з *sъkati, *sukati, гл. сукаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ядна́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Злучаць, звязваць што‑н. з чым‑н. пэўным чынам. Ядналі мы воды: з ракою раку, І мора да мора цягнула руку.Кляшторны.
2. Злучаць, збліжаць каго‑, што‑н. з кім‑, чым‑н., утвараючы адзінае цэлае. Аксана любіла вячэры, яны хораша ядналі сям’ю, збліжалі дзяцей з бацькамі, з бабуляй.Шамякін.// Змяшчаць, аб’ядноўваць у сабе. Маладая паэзія, якая моцна стаіць на родным грунце, арганічна яднае ў сабе нацыянальныя і інтэрнацыянальныя матывы.Рагойша.
3. Аб’ядноўваць, згуртоўваць для дружных агульных дзеянняў. Рабочы камітэт яднае людзей розных прафесій і спецыяльнасцей.Сташэўскі.Спачатку камсамольцы займаюцца культурна-асветнымі справамі, яднаюць вакол сябе вясковую беднату.Хведаровіч.
4. Ствараць паміж кім‑н. блізкія, сяброўскія адносіны, падтрымліваць цесную сувязь. І дружба верная з табой, І роднасць нас яднае.Камейша.Нас з гэтай дзяўчынай яднала нешта адно, і гэта адно была наша маладосць.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)