ПАСАШКО́Ў Іван Ціханавіч (1652, с. Пакроўскае, Маскоўская вобл. — 1.2.1726),
расійскі эканаміст і публіцыст. Асн. яго праца «Кніга аб беднасці і багацці» (1724; выд. ў 1842). У ёй, у адрозненне ад прыхільнікаў меркантылізму, П. прызнаваў магчымасць атрымання прыбытку ўнутры краіны і ставіў яго велічыню ў залежнасць ад прадукцыйнасці працы і ўзроўню заработнай платы. Падкрэсліваў выгаднасць выкарыстання наёмнай працы і здзельнай аплаты. Гал. прычынай беднасці дзяржавы лічыў адсталасць сельскай гаспадаркі і жорсткую эксплуатацыю селяніна. Прыхільнік пераўтварэнняў Пятра I (выступаў за развіццё прам-сці, гандлю, даследаванне радовішчаў карысных выкапняў). Прапаноўваў збіраць падаткі з усіх саслоўяў (акрамя духавенства) з улікам маёмаснага становішча, сфармуляваў ідэю фармальнай роўнасці перад законам і судом. Пасля смерці Пятра I зняволены ў Петрапаўлаўскую крэпасць, дзе і памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шліхтава́ць
(ням. schlichten)
1) прамываць, насычаць аснову тканіны шліхтай;
2) збіраць што-н. у штабель (шліхту) (напр. ш. дошкі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гуртава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; незак., каго-што.
1.Збіраць у гурт; групаваць, канцэнтраваць. — А ваш, таварышы, абавязак — шырыць, развіваць паўстанне, збіраць народ, гуртаваць яго ў баявыя групы.Колас.Камуністы ў лясным гушчары палкі партызан гуртавалі.Ставер.
2.перан. Аб’ядноўваць, збліжаць на аснове адзінства поглядаў, сумесных дзеянняў. Трэба, трэба, пясняр, Песню гэткую даць, Каб яна памагла Сілы нам гуртаваць.Танк.Родным словам мы грознай парою Гуртавалі рады змагароў.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малі́ны, -лі́н
1.толькомн., бот. (о растении) мали́на ж.;
2.собир. мали́на ж.;
збіра́ць м. — собира́ть мали́ну
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
касцяні́цы, -ні́ц
1.толькомн., бот. (о растении) костяни́ка ж.;
2.собир. костяни́ка ж.;
збіра́ць к. — собира́ть костяни́ку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
чарні́цы, -ні́ц
1.толькомн., бот. (о растении) черни́ка ж.;
2.собир. черни́ка ж.;
збіра́ць ч. — собира́ть черни́ку
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
гарэ́лішча, ‑а, н.
Тое, што і пажарышча. // Выгаралае месца ў лесе. Аматары.. ідуць са сваімі кошыкамі збіраць смаржкі. Гэта першыя грыбы нашых лясоў, якія растуць на пагорках, гарэлішчах.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Напараджа́ць ’збіраць, рыхтаваць’ (Юрч.). Магчыма, да *параджиць, дзеяслова, які мог быць утвораны ад парадак, парадкаваць пад уплывам нараджаць ’адзяваць, упрыгожваць, рыхтаваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пта́шыць ’карпатліва збіраць, назапашваць’ (тураў., Выг.). Дэрыват ад птах (гл.). Параўн. рус.пташить, але з супрацьлеглым значэннем ’пырхаць; весці легкадумнае жыццё’.