БЭ́ТСАН, Бейтсан (Bateson) Уільям (8.8.1861, г. Уітбі, Вялікабрытанія — 8.2.1926), англійскі біёлаг, адзін з заснавальнікаў генетыкі. Замежнычл.-кар.АНСССР (1923). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1892), з 1908 праф. у ім. З 1910 дырэктар Ін-та садовых культур у Мертане. Навук. працы па вывучэнні генетычных высноў спадчыннасці. Тлумачыў узнікненне новых прыкмет у арганізмаў выпадзеннем тармозячых фактараў (тэорыя «прысутнасці — адсутнасці»; 1905). Аўтар многіх генетычных тэрмінаў, у т. л. і тэрміна «генетыка» (1906). Чл.Нац.АН ЗША, Лонданскага каралеўскага т-ва (1894).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛЬДЖЫ ((Golgi) Каміла) (7.7.1844, г. Картэна, Італія — 21.1.1926),
італьянскі гістолаг. Замежнычл.-кар. Пецярбургскай АН (1905). Скончыў Падуанскі ун-т (1865). З 1875 праф. ун-та ў г. Павія. Навук. працы па нейрагісталогіі і мікрамарфалогіі нерв. сістэмы. Распрацаваў хромасярэбраны метад прыгатавання прэпаратаў нерв. тканкі (1873). Вызначыў 2 тыпы нерв. клетак; апісаў адменны ўнутрыклетачны арганоід — Гольджы комплекс і інш. Даследаваў патамарфалогію мозга пры псіхічных хваробах, вызначыў гісталагічную дыферэнцыроўку паміж саркомай і гліёмай. Нобелеўская прэмія 1906 (разам з Рамонам-і-Кахалем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРЛІНГ-О́НЕС ((Kamerling Onnes) Гейке) (21.9.1853, г. Гронінген, Нідэрланды — 21.2.1926),
нідэрландскі фізік, адзін з заснавальнікаў фізікі нізкіх тэмператур. Замежнычл.-кар.АНСССР (1925). Скончыў Гронінгенскі ун-т (1876). У 1878—82 у Політэхн. школе ў г. Дэлфт, у 1882—1923 праф. Лейдэнскага ун-та, арганізатар і першы дырэктар (1894—1923) Лейдэнскай крыягеннай лабараторыі. Навук. працы па крыягеннай фізіцы, тэрмадынаміцы, магнітаоптыцы і радыеактыўнасці. Першым дасягнуў тэмператур, блізкіх да абсалютнага нуля, і атрымаў (1908) вадкі гелій. Адкрыў звышправоднасць (1911). Нобелеўская прэмія 1913.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́РАНТ ((Courant) Рыхард) (8.1.1888, г. Люблінец, Польшча — 27.1.1972),
амерыканскі матэматык. Замежнычл.АНСССР (1966). Скончыў Гётынгенскі ун-т (1910), дзе і працаваў у 1920—33. З 1934 праф. Нью-Йоркскага ун-та. Навук. працы па тэорыі канформных адлюстраванняў, краявых задачах матэм. фізікі, варыяцыйным злічэнні. Аўтар многіх манаграфій і падручнікаў.
Тв.:
Рус.пер. — Курс дифференциального и интегрального исчисления. Т. 1. 4 изд. М., 1967;
Т. 2. 2 изд. М., 1970;
Методы математической физики. Т. 2. Уравнения с частными производными. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПМА́Н ((Lippmann) Габрыэль) (16.8. 1845, Халерых, Люксембург — 12.7. 1921),
французскі фізік. Чл. Парыжскай АН (1886). Замежнычл.-кар. Пецярбургскай АН (1912). Скончыў Нармальную школу ў Парыжы (1868). З 1883 праф. Парыжскага ун-та. Навук. працы па малекулярнай фізіцы, механіцы і оптыцы. Распрацаваў метад каляровай фатаграфіі, заснаваны на інтэрферэнцыі святла, атрымаў першую каляровую фатаграфію сонечнага спектра (1891). Прапанаваў метад інтэгральнай фатаграфіі для атрымання аб’ёмных відарысаў (ліпманаўская фатаграфія; 1908), прынцыпы якога знайшлі ўвасабленне ў галаграфіі і растравых аптычных сістэмах. Нобелеўская прэмія 1908.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮ́ЛЕР ((Müller) Іаганес Петэр) (14.7.1801, г. Кобленц, Германія — 28.4.1858),
нямецкі прыродазнавец, стваральнік школы фізіёлагаў, параўнальнай анатоміі і эмбрыялогіі. Замежнычл.-кар. Пецярбургскай АН (1832). Скончыў Бонскі ун-т (1822). Праф. Бонскага (1830) і Берлінскага (1833) ун-таў. Навук. працы па фізіялогіі ц. н. с. і органаў пачуццяў, параўнальнай анатоміі, эмбрыянальным і постэмбрыянальным развіцці. Апісаў раннія этапы развіцця зародка чалавека; адкрыў і апісаў лічынкавую стадыю ў раснічных чарвей і немертын, канал, які злучае ў зародкаў пазваночных поласці канальцаў перадныркі з клаакай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАУ́ЛЬ ((Raoult) Франсуа Мары) (10.5.1830, Фурн-ан-Веп, Францыя — 1 4.1901),
французскі хімік і фізік Чл.-кар. Парыжскай АН (1890). Замежнычл.-кар. Пецярбургскай АН (1899). Вучыўся ў Парыжскім ун-це. З 1853 выкладаў у розных ліцэях. З 1867 у Грэнобльскім ун-це (з 1870 праф.). Навук. працы па электра- і тэрмахіміі, аналіт. хіміі, даследаванні раствораў. Устанавіў законы, названыя яго імем (гл.Рауля законы), распрацаваў метад крыяскапіі. Аўтар манаграфіі «Крыяскапія» (1901).
Літ.:
Джуа М. История химии: Пер. с итал. М., 1975. С. 404.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разве́дчыкм.
1.вайск.Áufklärer m -s, -, Späher m -s, -;
2. (супрацоўнік разведкі) Kúndschafter m -s, -; Agént m -en, -en, Spión m -s, -e (замежны);
3.геал. Schürfer m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
А́СТАН ((Aston) Фрэнсіс Уільям) (1.9.1877, г. Харбарн, Вялікабрытанія — 20.11.1945),
англійскі фізік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1921), замежнычл.-кар.АНСССР (1924). Скончыў Бірмінгемскі ун-т (1898). Выкладаў у Бірмінгемскім і Кембрыджскім ун-тах. Навук. працы па атамнай і ядз. фізіцы, радыехіміі. Сканструяваў першы масспектрометр і з яго дапамогай адкрыў 213 устойлівых ізатопаў хім. элементаў, вызначыў іх адносную пашыранасць. У 1925 стварыў новы мас-спектрометр, на якім дакладна вызначыў масу і выявіў дэфект масаў шэрагу ізатопаў; упершыню пабудаваў крывую ўпаковачных каэфіцыентаў, што характарызуе энергію сувязі атамных ядраў. Нобелеўская прэмія 1922.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́КЕР ((Becker) Карл Генрых) (12.4.1876, Амстэрдам — 10.2.1933),
нямецкі гісторык ісламу, дзярж. дзеяч. Праф. Гейдэльбергскага, Гамбургскага, Бонскага і Берлінскага ун-таў, замежнычл.-кар.Рас.АН (1924). У 1910—33 выдаваў час. «Der Islam» («Іслам»). У 1921 і 1925—30 міністр па справах культаў у Прусіі. Заснаваў герм. Ісламскае т-ва, садзейнічаў рэформе вышэйшай школы, заснаваў першую Пед. акадэмію (1925), Германскую акадэмію паэзіі. Аўтар «Нарысаў па гісторыі Егіпта за ісламскім часам» (т. 1—2, 1902—03), «Даследаванняў ісламу» (т. 1—2, 1924—32) і інш.