цясля́рства, ‑а, н.

Рамяство, занятак цесляра. Пры ахвоце .. [Хацяноўскі] мог усё зрабіць па сталярству і цяслярству, аднак у хаце замест зэдліка стаяла калодка, замест ложка былі сяк-так збітыя нары. Кулакоўскі. Цесляром Івана Іванавіча зрабіла жыццё. Праз сваё цяслярства ён страціў шчасце. Гаўрылкін. От праз гэты свой сарваны жывот Іллюк і цяслярства кінуў ды пачаў са сталяркаю цацкацца. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Пу́пнік ’купена, Polygonatum officinalis All.’ (маг., Кіс.), рус. пу́пник ’тс’; іншая назва грыжнік (там жа) сведчыць пра сувязь з пупжывот, хвароба жывата’, параўн. рус. пуповник, пу́пная трава ’лекавыя зёлкі’ (“пуповна трава нужна для брюха”, СРНГ), польск. pępownik (з 1472, пра розныя расліны, да pęp, гл. Банькоўскі, 2, 539).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Oculi avidiores sunt, quam venter

Вочы больш прагныя, чым жывот.

Глаза более жадные, чем живот.

бел. Трыбух кажа годзі, а вочы ‒ яшчэ. Горка праглынуць, жаль пакінуць. Вачам завідна, ды страўніку не пажыўна.

рус. Брюхо сыто, да глаза голодны. Сам-то наелся, да глаза не сыты. Душа не принимает, а глаза всё больше просят. Сытых глаз на свете нет.

фр. Avoir les yeux plus grands (plus gros) que le ventre (Иметь глаза побольше, чем живот).

англ. The eye is bigger than the belly (Глаз больше живота).

нем. Man füllt leichter den Bauch als die Augen (Скорее наполнишь живот, чем глаза). Die Augen kann niemand füllen (Глаза нельзя никогда наполнить).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

падця́гнуты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад падцягнуць.

2. у знач. прым. Упалы, уцягнуты (пра жывот, бакі).

3. у знач. прым.; перан. Знешне акуратны, унутрана сабраны, стрыманы. І раптам.. [завуч] з’явіўся на заняткі ў простым, новым, старанна адпрасаваным гарнітуры, у кепачцы, без кія, рухавы І падцягнуты, як добры афіцэр. Шамякін. Уся.. [Надзея] была нейкая падцягнутая, строгая, па натуры спакойная і ўраўнаважаная. Васілёнак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пырну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што, чым.

Разм. Ударыць чым‑н. вострым. Саўка схапіў са стала нож з вострым канцом і пырнуў войта пад бок. Колас. Дзям’ян яшчэ раз пырнуў штыком.. [фашыста] ў грудзі і, забраўшы ўсю зброю, выйшаў на ганак. Кавалёў. — Бачыш, якая ў яго адмысловая рагаціна. Як пырне зверу ў жывот, дык той і асунецца. Пальчэўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

схапі́ць, схаплю́, схо́піш, схо́піць; схо́плены; зак.

1. гл. хапа́ць.

2. што. Набыць, атрымаць, падчапіць якую-н. хваробу (разм.).

С. прастуду.

3. каго-што. Раптоўна і моцна праявіцца ў каго-н. (пра прыступ хваробы, болю; разм.).

Раптоўна схапіла мяне галава.

Жывот схапіла (безас.).

4. перан., што. Хутка засвоіць, успрыняць (разм.).

С. думку выкладчыка.

С. вокам (улавіць).

5. што. Перавязаць, абвязаць чым-н.

С. талію поясам.

6. што. Змацаваць, злучыць (спец.).

С. сцяну клямарам.

7. (звычайна з адмоўем), што і чаго. Паспець, справіцца зрабіць што-н. (разм.).

Адразу ўсё не схопіш.

|| незак. схо́пліваць, -аю, -аеш, -ае (да 4—6 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

вы́пятить сов., разг.

1. вы́пукліць, вы́пнуць, мног. павыпіна́ць; вы́пучыць, мног. павыпу́чваць; (с напряжением — ещё) обл. вы́прудзіць;

вы́пятить грудь вы́пнуць гру́дзі;

вы́пятить живо́т вы́прудзіць жыво́т;

2. перен. вы́лучыць, (подчеркнуть) падкрэ́сліць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)

Разбі́ць ’разбіць, разграміць’, ’раскалоць, раздзяліць на часткі’, ’растрэсці, расцерушыць’ (ТСБМ, Бяльк.), ’растрэсці, расцерушыць (пракосы, сена)’, ’разлучыць закаханых, сям’ю’, ’раскалоць бервяно, палена’ (Янк. 2), ’растрэсці’, ’размяшаць, разбоўтаць’, ’раздзяліць’, перан. ’наесці (пра жывот)’ (ТСБМ, Сл. ПЗБ), розбі́ць ’пабіць’, ’павялічыцца ў аб’ёме’, ’закласці, пачаць складваць, аснаваць’ (ТС). Ад раз- і біць (гл.). Сюды ж разбі́ты ’раз’езджаны’ (Сцяшк. Сл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

кара́чкі,

У выразах: на карачкі; на карачках — а) на абедзве рукі і нагі; на абедзвюх руках і нагах. Шкірман, вырываючыся з рук Касарэвіча, б’е яго нагой у жывот. Той становіцца на карачкі і, не могучы ўстаць, садзіцца. Навуменка. Гвація выкуліўся з лінейкі і на карачках папоўз прэч. Самуйлёнак; б) тое, што і на кукішкі, на кукішках (гл. кукішкі). [Рыбак] прысеў на карачкі і ўтаропіўся на паплавок. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

подвести́ сов.

1. в разн. знач. падве́сці;

подвести́ к доске́ падве́сці да до́шкі;

подвести́ фунда́мент падве́сці фунда́мент;

подвести́ това́рища падве́сці тава́рыша;

2. (втянуть) безл., разг. падцягну́ць;

живо́т подвело́ жыво́т падцягну́ла.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (актуальны правапіс)