галіна псіхалогіі, якая вывучае заканамернасці фарміравання і работы псіхікі чалавека ў працэсе ваеннай службы, асабліва ва ўмовах бою. Як асобная дысцыпліна склалася на пач. 20 ст. Актуальныя праблемы ваеннай псіхалогіі — маральна-псіхал. настрой арміі, псіхал. гатоўнасць ваеннаслужачых, адносіны салдата да сучаснай ваен. тэхнікі і ўзбраення. Разглядае пытанні, звязаныя з фарміраваннем эмацыянальнай стойкасці і валявых якасцей воіна, уплывам умоў бою на псіхіку і псіхалогію воінскага калектыву, выяўленнем здольнасцей чалавека пераадольваць цяжкасці паходна-баявога жыцця, устанаўленнем псіхал. крытэрыяў падбору асабовага складу па родах войск, для спец. заданняў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХЕАЛО́ГІЯ ЦАРКО́ЎНАЯ,
багаслоўская дысцыпліна, якая займаецца пошукам і вывучэннем рэчаў і помнікаў, звязаных з гісторыяй хрысціянскай царквы. Прадметам археалогіі царкоўнай з’яўляецца таксама аднаўленне і апісанне геагр., побытавага і інш. фону, на якім адбываліся біблейскія падзеі. Выкладаецца ў духоўных навуч. установах пад назвай «Царкоўная археалогія ў сувязі з гісторыяй хрысціянскага мастацтва». Трэба адрозніваць археалогію царкоўную ад т.зв. «Археалогіі біблейскай», мэта якой на аснове археал. раскопак на тэр.стараж. Палесціны, Месапатаміі, Егіпта, Міжземнамор’я даказаць міфалагічны характар біблейскіх сказанняў, асобных тэкстаў і сюжэтаў Старога і Новага Запаветаў.
комплекс тэхн. сродкаў, у якіх інфармацыя выяўляецца і перадаецца ў выглядзе пнеўмасігналаў (перападаў ціску ці расходу газу, паветра); тэхн.дысцыпліна, якая вывучае гэты від тэхн. сродкаў аўтаматызацыі.
У пач. 1960-х г. у СССР распрацавана універсальная сістэма элементаў прамысл. П. (набор уніфікаваных пнеўматычных прыстасаванняў — узмацняльнікаў, паўтаральнікаў, рэле, выключальнікаў і інш.) для пабудовы аўтам. рэгулятараў, прыстасаванняў кіравання, блакіроўкі, аховы і інш. Прыстасаванні П. надзейныя, пажарабяспечныя, маюць простую канструкцыю. Іх выкарыстоўваюць у сістэмах аўтам. кіравання тэхнал. працэсамі ў хім., газавай і нафтаперапрацоўчай прам-сці, машынабудаванні, медыцыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІЗІЯЛО́ГІЯ ПРА́ЦЫ,
раздзел фізіялогіі, які вывучае працэсы і асаблівасці іх рэгуляцыі ў час працоўнай дзейнасці чалавека. Як самаст.дысцыпліна склалася ў 2-й пал. 19 ст. (працы Г.Л.Ф.Гельмгольца, Э.Дзюбуа-Рэймона, І.М.Сечанава і інш.). Асн. задачы: вызначэнне аптымальных характарыстык, што спрыяюць захаванню працаздольнасці на высокім узроўні, і распрацоўка мерапрыемстваў па ахове здароўя, якія засцерагаюць чалавека ад уздзеяння неспрыяльных фактараў. Вывучаецца комплекс фізіял. працэсаў: дыханне, кровазварот, страваванне, функцыі вышэйшай нерв. дзейнасці, сенсорныя і рухальныя працэсы, а таксама актывацыйныя рэакцыі, што забяспечваюць рэалізацыю патэнцыяльных магчымасцей чалавека. На Беларусі праблемы Ф.п. даследуюцца ў Рэсп.навук.-практычным цэнтры гігіены.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ТАВАРАЗНА́ЎСТВА,
прыкладная эканам.дысцыпліна, якая даследуе спажывецкую вартасць тавараў. Вывучае карысныя якасці прадметаў працы, заканамернасці фарміравання асартыменту тавараў і яго структуру. класіфікацыю. кадзіраванне, стандартызацыю, фактары. якія абумоўліваюць якасць тавараў, спосабы яе кантролю і ацэнкі, умовы захавання спажывецкай вартасці тавараў пры іх транспарціроўцы, захоўванні, рэалізацыі і эксплуатацыі, а таксама эстэтыку тавараў. Падзяляецца на Т. харчовых і нехарчовых тавараў.
Узнікла ў 16 ст. ў сувязі з развіццём знешнегандл. сувязей. Першая кафедра Т. расл. і жывёльных фармацэўтычных матэрыялаў заснавана ў Падуанскім універсітэце ў 1549. У Расіі адным з першых падручнікаў па Т. была «Гандлёвая кніга» (1575). Патрэбнасць у аб’ектыўнай ацэнцы спажывецкіх каштоўнасцей тавараў вызначыла неабходнасць даследавання складу. уласцівасцей і тэхналогіі перапрацоўкі сыравіны і матэрыялаў; лічылася, што Т. павінна грунтавацца на вывучэнні хіміі. фізікі і інш. прыродазнаўчых навук. Сукупнасць ведаў пра тавары. іх уласцівасці, класіфікацыю, спосабы захоўвання і спажывання выкладзены ў працах І.Г.Людовіцы «Асновы поўнай гандлёвай сістэмы» (1756, 2-е выд. 1789). І.Бекмана «Уводзіны ў таваразнаўства. або Вучэнні аб важнейшых і замежных таварах» (1774). М.Я.Кітары «Публічны курс таваразнаўства» (1860) і інш. Як самаст.дысцыпліна Т. пачало выкладацца ў канцы 18 ст. ў камерцыйных сярэдніх і ВНУ.
У пач. 20 ст. Т. сфарміравалася як навука. У 1907 у Маскве засн. першы камерцыйны ін-т, выдаваліся падручнікі. У пач. 1990-х г. у СССР у розных ВНУ было 38 кафедраў Т.
У Беларусі ў пач. 21 ст. Т. — адна з асн. дысцыплін пры падрыхтоўцы таваразнаўцаў, менеджэраў, экспертаў і інш. у Беларускім эканамічным універсітэце, Бел. гандлёва-эканам. ун-це спажывецкай кааперацыі (гл.Гомельскі кааператыўны інстытут), Віцебскім тэхналагічным універсітэце.