дысцыплі́на², -ы, мн. -ы, -лі́н, ж.

Асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет.

Філалагічныя дысцыпліны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысцыплі́на¹, -ы, ж.

Абавязковае для ўсіх членаў якога-н. калектыву падпарадкаванне вызначанаму парадку, правілам.

Працоўная д.

Воінская д.

Школьная д.

|| прым. дысцыпліна́рны, -ая, -ае.

Дысцыплінарнае спагнанне.

Д. статут.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дысцыплі́на

‘парадак’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дысцыплі́на дысцыплі́ны
Р. дысцыплі́ны дысцыплі́н
Д. дысцыплі́не дысцыплі́нам
В. дысцыплі́ну дысцыплі́ны
Т. дысцыплі́най
дысцыплі́наю
дысцыплі́намі
М. дысцыплі́не дысцыплі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дысцыплі́на

‘галіна навукі; вучэбны прадмет’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. дысцыплі́на дысцыплі́ны
Р. дысцыплі́ны дысцыплі́н
Д. дысцыплі́не дысцыплі́нам
В. дысцыплі́ну дысцыплі́ны
Т. дысцыплі́най
дысцыплі́наю
дысцыплі́намі
М. дысцыплі́не дысцыплі́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

дысцыплі́на ж., в разн. знач. дисципли́на;

працо́ўная д. — трудова́я дисципли́на;

матэматы́чныя ~ны — математи́ческие дисципли́ны

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дысцыплі́на ​1, ‑ы, ж.

Цвёрда устаноўлены парадак, абавязковы для ўсіх членаў якога‑н. калектыву. Працоўная дысцыпліна. Ваенная дысцыпліна. Фінансавая дысцыпліна. □ Цімоша ж як быў, так і застаўся выдатнікам вучобы, у яго заўсёды ўзорная дысцыпліна. Краўчанка. // Вытрымка, прывычка да строгага парадку. Унутраная дысцыпліна.

дысцыплі́на ​2, ‑ы, ж.

Асобная галіна якой‑н. навукі; вучэбны прадмет. Гуманітарныя дысцыпліны. Фізіка-матэматычныя дысцыпліны.

[Ад лац. disciplina — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ДЫСЦЫПЛІ́НА (ад лац. disciplina навучанне, выхаванне),

1) абавязковы парадак паводзін грамадзян, членаў пэўнага калектыву, дзейнасці арг-цый, які адпавядае нормам права і маралі або патрабаванням той ці інш. арг-цыі. У грамадстве існуюць агульнаабавязковыя Д. (дзяржаўная) і спец. Д. (ваен., дагаворная, фін., працоўная дысцыпліна і інш.). Д. канкрэтызуецца адпаведнымі дзярж. актамі, статутамі, правіламі.

2) Галіна навук. ведаў, вучэбны прадмет.

т. 6, с. 298

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дысцыплі́на​II ж. (галіна навукі, ведаў) Disziplín f -, -nen;

вучэ́бная дысцыплі́на Stúdi¦enfach n -(e)s, -fächer, Léhrfach n, Únterrichtsfach n, Áusbildungsfach n;

суме́жная дысцыплі́на Náchbardisziplin f

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дысцыплі́на​I ж. Disziplín f -; -en;

працо́ўная дысцыплі́на Árbeitsdisziplin f;

парушэ́нне дысцыплі́ны Disziplínverstoß m -(e)s, -stöße;

захо́ўваць дысцыплі́ну пра́цы die Árbeitsdisziplin éinhalten*;

падтры́мліваць дысцыплі́ну Disziplín hálten*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

дысцыплі́на

(лац. disciplina = вучэнне, навучанне)

1) цвёрда ўстаноўлены парадак паводзін, абавязковы для ўсіх членаў калектыву;

2) вытрымка, прывычка да строгага парадку;

3) асобная галіна якой-н. навукі; вучэбны прадмет (напр. тэхнічныя дысцыпліны).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)